Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"


Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"

Сообщений 71 страница 80 из 276

71

Соловцов написал(а):

ОДА ПЕЎНЮ
Люблю я пеўня – забіяку,
Што кур ахоўвае маіх,
Люблю я яйкі есць са смакам,
І шлю я дзякуй пеўню ўслых…
Калі б не ён – чубаты певеь,
Што даглядае цэлы ўзвод…
То не было б цыплят у хлеве,
І згінуў бы курыны род!..

http://orv1979.narod.ru/smail/rofl.gif  http://orv1979.narod.ru/smail/rofl.gif  http://orv1979.narod.ru/smail/rofl.gif  http://orv1979.narod.ru/smail/rofl.gif  http://orv1979.narod.ru/smail/rofl.gif Про петушка это ты зря бротуха! Братва тебя непоймет! Или ты не знаеш что на зоне петухи это нишшее опущеное со словие?? http://www.syzo.org/yabbfiles/Templates/Forum/default/shocked.gif  http://www.syzo.org/yabbfiles/Templates/Forum/default/shocked.gif  http://www.syzo.org/yabbfiles/Templates/Forum/default/shocked.gif  http://www.syzo.org/yabbfiles/Smilies/nono.gif  http://orv1979.narod.ru/smail/Laie_91A.gif

-1

72

Блатной Пацан написал(а):

Про петушка это ты зря бротуха! Братва тебя непоймет! Или ты не знаеш что на зоне петухи это нишшее опущеное со словие??

Блатной Пацан, не хулигань! Не распугивай наших пользователей!  http://www.kolobok.us/smiles/standart/punish.gif  http://www.syzo.org/yabbfiles/Templates/Forum/default/lipsrsealed.gif

0

73

ПОМНІК  ПРАКЛЯЦЦЯ…
     Памяці Савініцкай СШ і вёсцы Савінічы, што
  ўшчэнт зруйнаваны Чарнобыльскай катастрофай.                                                                                 
  Штогод былыя выпускнікі згінуўшай школы збіраю-
  цца ў Ціманаўскім клубе, Клімавіцкага раёна, Магі-
  лёўскай вобласці, каб выказаць свой боль і смутак                                                                                     
з нагоды Чарнобыльскай трагедыі з усіх куткоў было-                                                                                                               
  га Саюза і ў тым ліку і я, як былы яе выпускнік.
Сёлета мы збіраемся 15 чэрвеня 2013 года. З гэтай
нагоды я напісаў новы верш, які буду чытаць на сус-
трэчы і будзем збіраць ахвяраванні на рахунак, каб паставіць помнік з
дапамогай мясцовай Клімавіцкай уладыі жыхароў раёна.
        ПОМНІК ПРАКЛЯЦЦЯ ЧАРНОБЫЛЮ
Чарнобыль шмат год нам, як след, не дае
Здаровымі жыць, весяліцца,
Бо стронцый атрутныя песні пяе,
То СНІДам, то ракам іскрыцца…
Сягоння мне сняцца страшэнныя сны
Пра час той бязбожны, пакутны…
Пра час той - з нябачнай, найтрэццяй  вайны-
З чарнобыльскай, атамнай, бруднай…
Я помню той выбух і хмар чараду,
Якія Маскве пагражалі,
Таму з самалётаў кідалі ваду –
Атрутай мой край палівалі.
Шмат знішчылі вёсак у час той бяды
Такіх, як мае Савінічы…
Мы з вамі браты – Расіяне заўжды
У нашым сумесным абліччы…
Ў адзіным Саюзе жыць хочацца мне,
Ды толькі не з тым – Джугашвілі…
І ў гэтай нябачнай і бруднай вайне
Мы першымі вас баранілі!
І сёння ідзем мы ў пакутах з вайны
Амаль што ў адзіным змаганні…
Што ж будзе праз сотню гадоў даўніны,
Якім будзе праўнукаў ранне?..
Няма Савініч, маёй школы няма –
Штогод сведчым з боллю, мы вучні,
І час той п пракляты клянём нездарма,
І пільнасці моладзь мы вучым…
А каб наша памяць стагоддзі жыла
Шлём прозьбу раённай уладзе:
-Каб вырас, дзе школа, калісьці, была
Часам тым -наш Помнік пракляцця!..

0

74

ЖЫЦЦЁ ЧАЛАВЕЧАЕ
Свацце Марыі Сямёнавай з нагоды 65-годдзя.
Жыццё чалавечае знічкай яскравай
Штодзень незаўважна ляціць на Парнас…
Як след не паспеем мы зыркнуць  направа,
Як фініш - налева чакае ўжо нас…
Жывём у турботах, бо штосьці нам мала,
Пад час мы не тою дарогай ідзём…
Гвалтуем жыццё, ды гвалтуем няўдала,
Бо думаем – вечна на свеце жывём…
Нам кожнаму Бог даў сваё прызначэнне,
Вам – кенарскі голас зямны падарыў,
І шмат прыгажосці, кахання, цярпення,
І ўсмешкай чароўнаю Вас надзяліў.
У гэты дзень Боскі, пасхальны, найсветлы,
У год юбілейны віншую я Вас,
І зычу Вам шчасця і радасці ветлай,
І каб да ста год не падвёў зноў абцас…
Шануйце нявестку і будзьце ёй рады,
Яна, як майстрыха, як кветка язьмін…
Любуйцеся ўнучкамі, зяцем і сватам,
Хай радасць Вам дораць дзьве дочкі і сын!
          ХРЫСТОС ВАСКРОС! 
               АМІН!  АМІН!
МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ САЛАЎЦОЎ,           
         5 мая 2013 года.

0

75

Христос воскресе!

0

76

КАЖУ Я ВАМ
Кажу я вам - сябрам і дзецям:
Жыццём павінны даражыць!
Бо лепш у “пекле” жыць на свеце,
Чым у раю затрунным жыць…
Жыць дружна з дзецьмі і сябрамі,
І знаць зямным гадам чарод…
Страчацца кожны дзень з бацькамі,
Чым раз на радаўніцу ў год,
І шанаваць свой боскі род!
        14 мая 2013 года.
            Радаўніца.

0

77

МОЙ РОДНЫ КУТ
  Прысвячаю былым вёскам Клімавіцкага
   раёна, якія ўшчэнт зруйнаваны Чарнобыльскай
   катастрофай, гэта: Савінічы, Цітаўка,Горкі, Гарадзешня
   №1 і 2, Будзішча, Дзеражня і сваёй роднай вёсцы
   Красавічы, якая таксама паступова памірае…
Мой родны кут - маё аблічча
Мяне не цешыць салаўём…
Старэе вёска Красавічы-
Знікае, нібы Савінічы,
І ў смутку мой бацькоўскі дом…
Тут дажываюць век сяльчане,
Глытаюць атамную муць…
Я веру – прыдзе з сонцам ранне -
Сем вёсак з пепла ажывуць!..
Зноў ажывуць палі і рэкі,
Чарнобыль прыме наш праклён…
З вайны нябачнае калекі
Пакінуць свой апошні стогн…
І стане ўтульна ў кожнай хаце,
Як прыдзе Новы Запавет...
І Беларусь маю, як маці,
Прызнае ўвесь людскі сусвет…
Мы акрыяем з боскім духам,
Адновім край сваёй рукой,
І нам - “панам касы і плуга”
Зайздросціць будуць за мяжой!..

Верш прысвечаны з нагоды
сустрэчы аднакласнікаў былой
Савініцкай СШ, што адбудзецца
15 чэрвеня 2013 года ў Ц№іма-
наўскім клубе, як набат смутку.
        19 мая 2013 года.

0

78

Вижу, вижу! Высоко сижу, далеко гляжу! :-) ;-)

0

79

ПІСЬМЯНКОЎ ЛУГ
    (Прысвячаю гэты верш абласному
    святу паэзіі “Пісьмянкоў луг”, якое
    праводзіцца штогод у Касцюковічах
    на радзіме паэта Алеся Пісьмянкова,
    што заўчасна пайшоў з жыцця.На гэты
    раз свята прайшло 25 мая 2013 года,
    куды і я быў запрошаны ў складзе дэлегацыі.
Штогод нас на свяце Паэзіі ў лузе
З усмешкай страчае Алесь Пісьмянкоў...
А побач з паэтам у творчым Саюзе
Стаіць у абдымках Аркадзь Куляшоў…
Яны нам сягоння ўсміхаюцца міла,
Хоць розніца ёсць паміж імі ў гадах…
Іх  рэчанька Бесядзь навек парадніла,
І плынню бурлівай акрэсліла шлях.
Гляджу я на луг Пісьмянкоўскі, квяцісты,
Што тэмы для вершаў яму дараваў…
І сам зараджаюся ямбам агністым,
Як п”ю я настой з яго лекавых траў!...
МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ САЛАЎЦОЎ,
паэт, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.

0

80

ВЫСТУПЛЕННЕ
НА ШОСТАЙ СУСТРЭЧЫ ШКОЛЬНІКАЎ І АДНАКЛАСНІКАЎ БЫЛОЙ САВІНІЦКАЙ ШКОЛЫ, ЯКАЯ ЗРУЙНАВАНА  ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ  КАТАСТРОФАЙ І НАШЫ МЕРКАВАННІ-ПРАПАНОВЫ ПА СТВАРЭННЮ “АБЛАСНОГА ФЕСТЫВАЛЮ  ВУЧНЯЎ БЫЛЫХ ЧАРНОБЫЛЬСКІХ ШКОЛ І ВЁСАК”.
      ПАВАЖАНЫЯ ТАВАРЫШЫ! Дазвольце мне сёння, як самаму старэйшаму выпускніку былой Савініцкай школы, адкрыць нашу шостую сустрэчу.
   Шэсць гадоў узапар праходзяць тут - у пасёлку Ціманава, Клімавіцкага раёна сустрэчы пад дэвізам: “Аднакласнікі і выпускнікі былой Савініцкай СШ і ўсе жыхары помняць сваю школу і родныя краявіды”. Збіраюцца сюды з усіх куткоў роднай Беларусі, далёкага і блізкага замежжа, дзе мы з радасцю дзелімся ўспамінамі аб былой сваёй  школе, што зруйнавана  Чарнобыльскай катастрофай,
успамінаем настаўнікаў, якіх ужо няма, шануем жывых, ствараем летапіс  школы і яе вучняў, любуемся прыгажосцю роднай Беларусі, радуемся яе поспехамі.
   Мы вельмі ўдзячны былому старшыні Клімавіцкага райвыканкама Віталію Леанідавічу Грышанаву, які вельмі чула і ўважліва аднёсся да нашай першай прапановы аб правядзенні гэтых сустрэч і аказаў нам усямерную падтрымку. Дарэчы, ён абяцаў і на гэты раз прысутнічаць, прыехаўшы па нашаму запрашэнню з Мінскай вобласці, калі не будзе неадкладных задач. Давайце яго павінншуем і аддзячым дружнымі апладысментамі. 
   Мы на сёння запрашалі дэлегацыю вучняў былых Чарнобыльскіх школ суседних  раёнаў: Касцюковіцкага, Чэрыкаўскага і Краснапольскага раёнаў , а надалей будзем запрашаць з усіх абласцей  Рэспублікі Беларусь , з суседніх рэспублік былога СССР, дэлегацыі з замежных краін і арганізацый, якія спачуваюць  і акзваюць свае ахвяраванні Беларусі ў пераадольванні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Як бачыце, нашы сходкі ўжо перараслі  свае першапачатковыя задумкі і яны патрабуюць неадкладнай мадэрнізацыі, а менавіта: стварэнне  на нашай аснове “Абласнога фестывалю вучняў зніклых школ і вёсак Чарнобыльскай зоны”.
             З гэтай мэтай дазвольце мне  на ваш разгляд прапанаваць:  арганізацыйны камітэт з адзінаццаці чалавек па пдрыхтоўцы і стварэнню фестываю ў складзе:
1.Антонава Лідзія Аляксееўна, горад Клімавічы;
2.Іванова-Халадзінская Валянціна Аляксееўна-выдатнік народнай асветы Рэспублікі Беларусь, горад Мінск;
3.Іванова Лідзія Васільеўна,  горад Мінск;
4.Курлукова Галіна Аляксееўна, горад_________________;
5.Несцярэнка Лідзія______________________, горад Клімавічы;
6.Пруднікава Валянціна Віктараўна, горад Клімавічы;
7.Сілкін Мікалай Васільевіч, горад Мінск;
8.Салаўцоў Мікалай Іванавіч, паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі,  горад Чавусы;
9.Судзілоўская Анастасія Васільеўна, горад Магілёў;
10.Туркова Таццяна________________________, горад Магілёў;
11.Цыркуноў Леанід Паўлавіч, горад Бабруйск.
       Хто за гэту прапанову – прашу галасаваць.    Хто супраць. Прымаецца.
І яшчэ-з вашага дазволу потым мы ўвядзём у склад арганізацыйнага Камітэту былых выпускнікоў, ці проста вучняў былой Савініцкай школы з усіх абласцей Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыях гэтых абласцей, дзеля таго, каб можна было потым аператыўна вырашаць наспеўшыя пытанні. На сёння мы іх не ведаем. Згодны? Працягваю далейшае сваё арганізацыйнае выступленне.                           
         Галоўная мэта будучага фестывалю: “Данесці наш Чарнобыльскі боль і смутак нашчадкам-унукам і праўнукам, да нашай моладзі і ўсіх жыхароў Прыдняпроўскага краю і Беларусі каб яны , як і мы –яшчэ мацней палюбілі сваю малую радзіму, родную школу, яе настаўнікаў, нашу квітнеючую Беларусь, ведалі і памяталі  гісторыю роднага краю, каб наша моладзь і жыхары  былі больш пільнымі да розных неадвэкатных праяў жыцця, актывізавалі сваю  прапагандысцкаю дзейнасць у гэтым напрамку былыя  ўдзельнікі -ліквідатары Чарнобыльскай катастрофы, тым больш, што ў нас на Беларусі будуецца ўласная атамная электрастанцыя. На На бдучыню прапаную стварыць у Клімавічах рэспубліпканскі музей “ЧАРНОБЫЛЬСКАЯ  ХАТЫНЬ”-  загінуўшых школ і вёсак  Беларусі ў час Чарнобыльскай катастрофы з фота і відэафільмамі, з жалобным музычным афармленнем і звонам царкоўных калакалоў, паклаўшы ў аснову экспанаты і фота-відэаматэрыялы нашага музея Лічу, што ў гэтай так званай, на мой погляд,  “Чарнобыльскай вайне”без куль і снарадаў загінула не меньш вёсак, чым ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Толькі ў Кацюковіцкім раёне, дзе я быў на фестывалі “Пісьмянкоў луг”у складзе пісьменніцкай дэлегацыі вобласці, такіх вёсак са школамі знішчана \40.  І  аб гэтым не павінны забываць не мы і не нашы нашчадкі…
   У дапаўненне да  мэты стварэння фестывалю –каб ён праходзіў найбольш змястоўна і цікава,  арганізацыйны КАМІТЭТ уносіць у дадатак яшчэ шэраг прапаноў і прсіць  падтрымкі раённай і абласной улады:
  1.Да сакавіка  2014 года сярод жыхароў і вучняў Магілёўшчыны правесці конкурс па стварэнню Эмблемы фестывалю.
    Мы з свайго боку прапанавалі б эскіз наступнай эмблемы: прамяністае ўзыходзячае сонца над каласістым пшанічным полем. Уверсе словы: “Наш Чарнобыльскі боль і смутак”, а ў сярэдзіне -грыб атамнмгм выбуху (Што гэта сімвалізуе, на мой погляд: прамяністае ўзыходячае сонца –жыццё працягваецца і штодзённа радуе нас;  каласістае пшанічнае поле –Беларусь упэўненна перадольвае Чарнобыльсую катастрофу; малюнак:грыб атамнага выбуху -гэта наша былая страшэнная бяда; букет квітнеючых руж у хмары атамнага выбуху азначае, што Беларусы не скарыліся гэтай бядзе: паступова ажываюць тэрыторыі, людзі вяртаюцца на свае родныя мясціны).
  2.Фестываль прапанеум праводзіць раз удва гады і не ў дзень Чарнобыльскай катастрофы -26 красавіка (гэту дату нечага праслаўляць, як дзень яе “нараджэня”), а праводзіць фестываль, як і сёння, ў сярэдзіне чэрвеня -  кожную трэцюю суботу. Гэта той час, калі  вучні выпускных класаў  ладзяць  балі. Гэты час, мне здаецца, больш сімвалічны.
  3.Прапануем Тэматыку штогодняга конкурсу фестывалю паміж жыхароў і школьнікаў  дзейнічаючых школ, жыхароў і вучняў былых, зніклых  школ: “Жалобы і смутку Чарнобыльскі  набат і наш далягляд”.
  4.Намінацыі конкурсу:
          =Паэзія (вершы, паэмы  на Чарнобыльскаю тэматыку і аб сваіх настаўніках і вучнях);
          =проза(апавяданні, ўспаміны, нарысы, замалёўкі на Чарнобыльскую тэматыку і аб сваіх настаўніках і вучнях, іх адносінах да трагедыі;
          =музычныя творы(вальсы, рапсодыі, сімфоніі, оперы і т.д.);
          =аўтарская песня на чарнобыльскую тэматыку;
          =малюнкі, фотаэкспазіцыі ва ўяўленні школьнікаў і жыхароў:Чарнобыль сёння, Чарнобыль заўтра, пракляцце Чарнобылю.. ;
           =Фотаздымкі былых ліквідатараў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іх успаміны.                                                 
            5. Адкрыць у Клімавіцкім Ашчадбанку рахунак для збора ахвярванняў на :“Помнік пракляцця Чарнобылю”, вырабу значка, ці медаля з праявай эмблемы фестывалю, які  выдаваўся б вучням і аднакласнікам загінуўшых Чарнобыльскіх школ, а таксама пераможцам конкурсу разам з граматамі і дыпломамі  і для збору сродкаў ад спонсараў Беларусі і замежных спонсараў і ў першую чаргу да вядомага кіраўніка гуманітарнай міссіі з горада Броквіля з Канады ДЭЙВІ ШОУ на аздараўленне школьнікаў забруджаных, радыяцыйных тэрыторый  у Беларусі і ў замежжы, а таксама  арганізацыі  турыстычных паездак школьнікаў па месцах баявой і працоўнай Славы Беларусскага народа.
  У арганізацыі і існаванні гэтага фестывалю ў далейшым, мы просім Упраўленне ідэалагічнай работы і культуры аблвыканкама, а таксама Клімавіцкі райвыканкам  ўзяць на сябе шматлікую падтрымку нашаму фестывалю, як гэта зрабілі ў Касцюковіцкім раёне, стварыўшы абласны фестываль “ПІСЬМЯНКОЎ ЛУГ”. Спадзяюся, што і наш фестываль будзе не горшым.  Стаўлю на галасаванне: хто за тое, каб на аснове нашых сустрэч  стварыць “Фестываль школьнікаў загінуўшых школ і вёсак Чарнобыльскай зоны і”  і прасіць райвыканкам і аблвыканкам узаконіць нашу прапанову – прашу галасаваць.  Хто супраць. Прымаецца.
Дзякуй за ўвагу. А зараз давайце абмяркуем маё выступленне. Можа ў вас ёсць яшчэ якія прапановы, ці пажаданні па стварэнню фестывалю.  Прапаную выходзіць за трыбуну па чарзе з дазволу вядучай, ці падаваць прапановы ў пісьмовым выглядзе, можна і з месца, але каб усе чулі.   
  Дазвольце мне даць слова намесніку старшыні арганізацыйнага Камітэта Валянціне Аляксандраўне Івановай-Халадзінскай - выдатніку народнай асветы Рэспублікі Беларусь, горад  Мінск                                                                                          Старшыня арганізацыйнага камітэта па стварэнню фестывалю Мікалай Іванавіч Салаўцоў. 15 чэрвеня 2013 года.

0


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"