ПАРАДУЙЦЕ НАС ХОЦЬ СЯГОННЯ
Я не заслужаны работнік культуры,
Я просты паэт - самародак з натуры,
За славай народнаю я не ганюся,
Радзімай і Богам сваім ганаруся.
Яны мне з дзяцінства - як родная маці,
Калісь калыхалі ў начоўках у хаце,
Вучылі прафесіі, як стаць аратым,
Вазілі на конях сялянскіх у сваты.
Лучынай у вёсках жыллё асвятлялі,
Не ў клубах, а ў хатах у танцах скакалі...
У лапцях хадзілі жаць жыта сярпамі,
І песні спявалі па вёсках начамі...
Бо тэлікаў, радыё ў нас не бывала,
Затое нас шчырасць, сяброўства яднала...
Замежным краінам харчы прадавалі,
А самі мы ў Мінску каўбаску куплялі,
І звонкія песні аб шчасці спявалі...
У рэчках, на сонцы сябе гартавалі.
А сёння - басейны, палацы, квяточкі...
Парадуйце нас хоць сягоння, браточкі...