ХТО Ж ПЛОЦІЦЬ АСТАТАК ЗА НАС
Нам кажуць, што плацім мы трыццаць працэнтаў
За газ, за святло, камуналку…
А хто ж – за астатак? З Амерыкі цэнты?
Ці фрыцы зноў дораць нам маркі?..
Штомесяц, штогод апускаюцца цені
Над нашым жыццёвым пажыткам…
Ідзе пагашэнне - з народнай кішэні
Астатку – з падаткау, з прыбытку…
Хлусне мы не верым, яе не ўспрыймаем,
І шлём свайму Богу маленне…
І сёння з нас д"ябал астатак здзірае
За лік розных цэн падвышэння..