Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"


Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"

Сообщений 31 страница 40 из 276

31

ГЛЯДЖУ...

Гляджу ў вакно я ў далячынь бясконца,
Гляджу на хмаркі, як на караблі,
Штодзень з Зямлёй лятаю вакол Сонца,
Імкнуся ў неба з роднае зямлі...

Хачу я трапіць на жыцця планету –
Дзе зім няма і атаму няма...
І дзе ўладараць у жыцці паэты,
І дзе начамі не крычыць сава...

                   *    *    *
Гляджу на гадзіннік – секунды бягуць,
Уносяць з сабою гады маладосці,
А я не шкадую аб гэтым нічуць-
Жыву на зямлі спадаром, а не госцем...

0

32

Соловцов,
здесь Поэзия идёт дискуссия о Вашем творчестве. Включайтесь!  http://www.syzo.org/yabbfiles/Templates/Forum/default/smiley.gif

0

33

АДМІНУ САЙТА
"НАШ БЕЛАРУСКІ ФОРУМ"

 
Шлю свае я вершы
Сёння ў белы свет,
А чытач мой першы -
Гэта інтэрнэт.

Я гляджу на зоры,
На жыцця міраж,
І люблю ў ім “Форум
Беларускі, наш”!

Форум гэты чысты,
Не зіхціць хлуснёй,
Глобус прамяністы
Вабіць дабрынёй…

Глянь,  бацькі і дзеці
Дзень і ноч не спяць-
Аб усім на свеце
Мкнуцца прачытаць…

Не адну гадзіну
Я праводжу сам,
Дзякуй шлю Адміну
І “Белтэлекам”!

Хай жыве без згубы
Беларускі час…
Ты, мой сябра любы -
Як святы абраз...

Вершы дасылаю
Я ў наш інтэрнэт -
Хай аб родным Краі
Ведае Сусвет!..

     Мікола Салаўцоў, паэт,
     член Саюза пісьменнікаў БЕЛАРУСІ

+1

34

   Я НЕ...

Я - не небарака,
Каб над мной глуміць,
Я і не сабака
Каб мяне дражніць…

Я заўжды мудрэю
Ад любых падзей,
Я кусаць не ўмею
Брыдкасцю людзей…

Я жыву заўсёды
Творча, як паэт,
Я люблю прыроду
І жывёльны свет.

Не жыву бяздумна,
Не імкнуся ў “бой”,
Я люблю разумных,
З добраю душой…

0

35

Я ХАЧУ НА ЎЗМОР”Е

Я хачу - хачу на ўзмор”е
Да мужчын – халасцякоў,
Там  прыдбаць ад іх здароўе
У вадзе на сто гадоў…

Сонца шарык прамяністы
Буду ў небе цалаваць,
І загарам залацістым
Скуру ранкам шліфаваць.

Падражню мужчын забаўных,
Іх там шмат халасцякоў…
Як царыца Яраслаўна
Буду плаваць між “кітоў”…

Серабрыстаю мядузай
Стану ногі націраць,
Скіну ў мора тлушч свой з пуза,
Каб малодзенькаю стаць.

І пакіну ў моры стому,
Стану добрай, а не злой,
І вярнуся я да дому
Свежай рыбкай залатой…

0

36

ГОД МІНУЎ

Год мінуў “тыгрыны “,
Светлы, адмысловы...
З песняй салаўінай
Мы страчаем - Новы.

Сёння ў нас абрусы
На сталах аж ззяюць,
Год Ката і Труса -
Шмат нам абяцае.

Радасці, зарплаты
За пяцьсот даляраў...
Сонца ўсім у хаты,
І здяйснення мараў.

Кот і ім жадае –
Слаўным педагогам:
Міру, шчасця, раю,
І хвалы ад Бога...

Каб цвілі мімозы
Навагоднім раннем,
Каб Дзяды – Марозы
Неслі ўсім каханне.

Каб з лугоў мурожных
Не збіралі лекі...
Каб жылі заможна
Нашы “Дрывасекі”...

Каб мы з новай сілай
Пратаралі сцежкі,
Каб Снягурак мілых
Радавалі ўсмешкі!

     2010 год. ДДТ.

0

37

КВІТНЕЕ АГРАГАРАДОК

Бывала, снежнаю дарогай,
Пад звон канёвых капытоў,
Спяшалі мы ў царкву да Бога,
Пад шоргат санных палазоў...

У горад ездзілі мы рана
Купіць там хлеба на запас...
То з хатніх  дахаў саламяных
Лыжню рабілі ў светлы час...

Бо вёска ўся была ў сумётах
Стаяла моўчкі, без дарог,
Тунэллю снежнай да варотаў
Дамоў хадзілі – хто як мог...

Сягоння ўжо няма той вёскі,
Бо новы ў нас жыццёвы крок...
На месцы тым пад небам боскім-
Квітнее аграгарадок!..

0

38

З ВАКНА САМАЛЁТА

Гляджу я з вакна самалёта
Уніз на мурашнік людскі,
На нівы, лясы і балоты,
На плыні  жыццёвай ракі.

Гляджу я на Дом наш адзіны-
На маці Зямлю ў сіняве,
І бачу: хто труцень пчаліны,
А хто, як мурашка жыве…

Гляджу , як імкнуцца ў паходы
Падонкаў фашысцкіх сыны...
Яднайцеся людзі, народы
Ад  атамнай, новай вайны!

Гляджу я на тыя краіны,
Што гора сусвету  далі,
І бачу іх погляд  звярыны
Да росквіту роднай зямлі…

Гляджу, як сягоння нам Богі
Шлюць з неба прэстыж  у жыцці…
З сваёй мы не збочым  дарогі,
І будзем наперад  ісці!

0

39

НАРОДНАЯ  “ЗАБАВА”

     (Народнаму фальклорнаму каллектыву
     “ЗАБАВА” Чавускага Цэнтра
     клубнай сістэмы з нагоды
     5-годдзя стварэння калектыву).

Любімая, радзімая
Фальклорная  “Забава”,
Народная, свабодная,
Як родная дзяржава.
           
Са шчырасцю, і з міласцю
Спявае  чвэрць стагоддзя,
Чароўныя, любоўныя,
Жанчыны карагодзяць…
   
Мясцовыя, пунсовыя,
Бы  кветкі  на прадвесні…
З узнёсласцю, і  з боскасцю
Гучаць іх цуда - песні.
   
Іскрыстыя, агністыя,
Як ягадкі каліны…
Натхняльіца, стваральніца
Іх – Моўчан Валянціна!..

          2012 год.

0

40

У ЯГО СЯГОНННЯ СВЯТА

(радасць падсуднага Івана)

У яго сягоння свята,
Нібы ружа, зноў ажыў,
Выйграў суд ён з адвакатам,
На “баксёра” - “Х” лажыў...

“Х” –на сышчыка Ягора,
Што сябе вёў, як барон,
Тое ж –хлусу пракурору,
А Фемідзе – шле паклон!..

Хлусам-сведкам, як японцам,
Што лілі, бы жабы, бруд:
Грышакову, яго жонцы
Бог свой вынесе прысуд...

Наш Іван з той бруднай справы
Выйшаў гордым, як паэт…
Сведкам чэсным з боскай славай
І экспертам шле прывет!..

0


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"