СЛУЖАЦЬ ХЛОПЦЫ...
Служаць хлопцы ў МНС,
Шмат у іх турботаў,
Бо яны жыллё і лес
Берагуць заўсёды.
Як здарыцца дзесь пажар,
Ці то навадненне,
Яны ўвесь бяруць цяжар
На сваё сумленне...
Тушаць пенай, ці вадой
Лес, дамы і хаты,
У спецвопратцы сваёй,
Нібы касманаўты...
У іх душах не бядлам,
Што вітаў калісьці,
І калодзезь могуць нам
На сяле пачысціць.
Яны ў дзень і ў ноч не спяць,
Бо з агнём у бойцы,
І з трубы ката дастаць
Дапамогуць хлопцы...
Ці аўто прыцісне вас,
Як бяда здарыцца –
Эмчээсавец да вас
Выручаць прымчыцца...
Я зайздрошчу вельмі ім,
Ад душы віншую,
Бо вада, агонь і дым
Добра іх гартуе!..