МОЙ РОДНЫ КУТ
Прысвячаю былым вёскам Клімавіцкага
раёна, якія ўшчэнт зруйнаваны Чарнобыльскай
катастрофай, гэта: Савінічы, Цітаўка,Горкі, Гарадзешня
№1 і 2, Будзішча, Дзеражня і сваёй роднай вёсцы
Красавічы, якая таксама паступова памірае…
Мой родны кут - маё аблічча
Мяне не цешыць салаўём…
Старэе вёска Красавічы-
Знікае, нібы Савінічы,
І ў смутку мой бацькоўскі дом…
Тут дажываюць век сяльчане,
Глытаюць атамную муць…
Я веру – прыдзе з сонцам ранне,
І вёскі з пепла ажывуць!..
Зноў ажывуць палі і рэкі,
Чарнобыль прыме наш праклён…
З вайны нябачнае калекі
Пакінуць нам апошні стогн…
І стане ўтульна ў кожнай хаце,
Як прыдзе Новы Запавет,
І Беларусь маю, як маці,
Прызнае ўвесь людскі сусвет…
Мы акрыяем з боскім духам,
Адновім край сваёй рукой,
І нам - “панам касы і плуга”
Зайздросціць будуць за мяжой!..
Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"
Сообщений 251 страница 260 из 276
Поделиться2512014-09-06 09:55:00
Поделиться2522014-09-06 09:55:51
ДЗЯКУЙ БЕЛАРУСІ
Я водпуск правесці імкнуся
У родных мясцінах без хмар,
І дзякуй свой шлю Беларусі-
Яна мне найлепей Канар…
Раўнінны мой край, не гарысты,
Аднак неба крыху святлей,
І месяц, як бохан, агністы,
І сонца ў нас летам ярчэй…
Хоць мора не маем мы ў краі,
Затое азёр вельмі шмат-
Дзе танна штогод спачываем,
Гартуем жыццёвы зарад…
І нам Беларусам - браточкам
Не трэба замежных забаў…
Хоць пляж без марскога пясочка-
Затое...ён з лекавых траў!..
Вёска Надзея.
Отредактировано Соловцов (2014-09-06 10:20:35)
Поделиться2532014-09-06 09:57:12
ГОРАД БЫХАЎ
(З нагоды Дня пісьменства).
Горад Быхаў-горад старажытны
Дзень Пісьменства радасна страчае,
І на мове роднай, самабытнай,
Нас на свята шчыра запрашае.
Горад Быхаў славіцца спрадвеку
Працаю руплівай спазаранку…
Ён паходзіць з каменнага веку-
Сведчуць Трасцівецкія стаянкі…
Горад Быхаў – горад славы Боскай,
У вайну ён шмат фашыстаў знішчыў…
Камень-артэфакт ля Ямнай вёскі -
Як гісторык славіць царкавішча…
Горад Быхаў – горад доўгалецця,
Горад Быхаў-горад асвячоны,
Горад Быхаў славіцца ў сусвеце
Баркалабаўскай святой іконай…
Горад Быхаў – я ў цябе ўлюблёны,
Ты культуры веліч і надзея,
З радасцю ад нас прымай паклоны,
І букеты з ружаў і лілеяў!
Поделиться2542014-09-06 09:57:48
ГОСЦІ З КАНАДЫ
Дэйвід Шоу – госць з Канады
З сябрамі нас заваражыў…
Мы, Чавусане, вельмі рады
За шчырасць Броквільскай душы…
Яны штогод нам шлюць па моры
Гуманітарны свой прыліў…
Бо раздзяляюць наша гора,
Што нам Чарнобыль натварыў…
Даўно ўжо знік наш плач наўзрыдам,
Але яшчэ шмат маем бед…
Ім рады дзеці-інваліды,
І шлюць знямоглыя прывет…
Стазвонняць хлебам сёння нівы,
І з кожным днём – мы лепш жывём…
Нам горад Броквіль пабрацімы –
Яму мы шчыры дзякуй шлём!..
Поделиться2552014-09-06 09:58:24
ДАР ДАНАЙЦАЎ
Мне дар “Данайцаў” не патрэбны,
Бо злосці ў ім я шмат пазнаў…
Яго назад з сваім малебнам
Адправіў тым, хто мне паслаў…
І тыя, хто жадаў мне гора,
І слаў свой чорны нагавор-
На хвалях боскае прасторы
Лунаюць д”ябламі між зор…
Цяпер яны ў абдымках згубы
Сваю смакуюць гора-кроў…
Для іх-пачварных Бог мой любы
І ў пекле месца не знайшоў…
Отредактировано Соловцов (2014-09-06 10:21:14)
Поделиться2562014-09-06 09:59:09
ДАРОГАЙ АДНАВЕРЦА
Дало мне дзяцінства бядоты зашмат
У год трыццаць сёмы - найхмарны...
Іду я з прадоння – ні кроку назад,
І шлях мой да мэты не марны...
Мяне не палохае час навізной,
Хоць сёння ён надта імклівы,
Іду я дарогаю светлай, прамой,
Іду я світанкам шчаслівым...
Лаўлю з-пад нябёсаў пяшчоты прамень,
І грэю душу ім і сэрца...
Няважна, што старасць крадзецца штодзень –
Дарогай іду аднаверца...
Іду, не імкнуся здавацца гадам,
Бо ў сэрцы пульсуе свабода...
Ствараю з жыцця паэтычны свой храм
На ніве ўраджайнай народа...
Поделиться2572014-09-06 10:00:27
ЛЮДЗІ – “ГНІДЫ”
Між нас ёсць людзі ў форме – “гніды”-
Хто вырак робіць для Феміды…
Як апраўдае нас Феміда –
Адразу дохне ў форме “гніда”…
Поделиться2582014-09-06 10:05:43
В жизни так бывает
Мы принимаем «Чертей» за «Богов»,
И то, что с начало нимбом считаем-
Всего лишь пара загнутых рогов…
Вальдэмара Шишко.
НЕ В ГЛАЗ, А В БРОВЬ
НИКОЛАЙ СОЛОВЦОВ.
НЕ СКАЧЬ ГОЛОПОМ
Не скачь голопом, Вальдэмара,
Что б нимб купить себе с рогов,
В душе копи побольше пара,
«Чертей» не трогай и «богов»…
У них во всех своя дорога,
Она порой, как уж бежит…
На ней и «чёрт» быть может «богом»,
Когда без нимба «бог» сидит…
Поделиться2592014-09-06 10:06:28
ОДА ПЕЎНЮ
Люблю я пеўня – забіяку,
Што кур ахоўвае маіх,
Люблю я яйкі есць са смакам,
І шлю я дзякуй пеўню ўслых…
Калі б не ён – чубаты певеь,
Што даглядае цэлы ўзвод…
То не было б цыплят у хлеве,
І згінуў бы курыны род!..
Поделиться2602014-09-06 10:07:04
НАША ВЕЧНАСЦЬ
Жыць мы ў небе будзем вечна,
Там між зорак наш пакой…
Там жа будзем Шляхам Млечным
Крочыць у нябыт з душой…
Отредактировано Соловцов (2014-11-27 08:53:11)