Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"


Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"

Сообщений 241 страница 250 из 276

241

ЯК ДУША
Як душа ў нябёсы з цела
Нечакана паляціць,
Я – між зорак чорна-белых
Буду ў марах з вамі жыць…

0

242

Я ПОМНЮ ТОЙ ПАХ
Я помню той пах канюшыны,
Я помню той спеў салаўіны,
Вяселле пчалінае – рой…
Здаля гэта сёння я помню,
Срабрыста- любоўную поўню,
І вёску, што стала ўдавой…
            20.10. 2013 г.

0

243

У ДЗЕНЬ ПАМІНАЛЬНЫ
(Сябру Аляксандру Міхайлавічу Бондараву).
Сумота слязамі блішчыць на вачах,
Бо рэдка бывае такое-
У дзень нараджэння закончыў ён шлях,
Аддаўшы нам шчасце зямное…
Пражыў ён  сумленна і чэсна свой век,
Такіх – мала стрэціш на свеце…
Ён быў найкрыштальнай  душы чалавек,
Аб гэтым мы сведчым і дзеці.
Ён быў кіраўнік – аптыміст, а не “звер”,
З адкрытай душою без маскі,
Любілі яго кіраўніцкі манер
За чуласць, павагу і ласку…
Мне з ім давялося ў свой час працаваць,
Ён класным тады быў  шафёрам…
І быў чалавекам, як кажуць – на пяць,,
Таму і ў мяне сёння гора…
Смуткуюць суседзі, сябры, родны край,
Смуткуе па ім жонка  Ружа…
Стварала яна пры жыцці Сашу рай,
Бо  добрым быў бацькам і мужам…
Адкрыю вам тайну затрунных падзей,
Хоць тэзіс не вельмі пацешны:
-У Рай забірае Бог добрых людзей
Раней, чым у пекла - хто грэшны…
Сягоння душа  паляцела стралой
Да Бога, пакінуўшы  грудзі…
У Царства нябёсаў, дзе вечны пакой,
Дзе зоркамі значацца людзі…
         26.09.2013 г.

Отредактировано Соловцов (2014-10-11 20:19:27)

0

244

У ГЭТУ ВОСЕНЬ
У гэту восень
Нябёсаў просінь
Над мной здранцвела,
Я ж…крочу смела
Аднадумцаў між,
Шукаю свой Крыж,
Крыж богаслаўны,
Свой праваслаўны…
Яго між бяроз
Вярнуў мне Хрыстос…

0

245

У МЕСЯЦ ВЕСНАВЫ
Сягоння нас - у месяц веснавы,
Марозам лютым давяць Феі…
І мы жывём без кветак і травы
Пад сакавіцкі спеў завеі…
Я веру – хутка вернецца вясна,
Растопіць горкія сумёты…
І прыдзе ў сэрцы шчасця навізна,
І зажывём мы без сумоты…
І маладосць у парастках вясны,
Паміж зімовага сканання -
Падорыць з сокам радасныя сны,
І слодыч боскага кахання!..
    25 сакавіка 2013 года

0

246

ХАТА ВОКНАМІ БАГАТА
Хата вокнамі багата,
Ды сірочы ў іх пагляд,
Шкла няма – пабілі, гады
Дзесьці сорак год назад…
Тут, калісьці, нарадзіўся
Я дзесятым у мароз…
Тут па бацьку, што згубіўся,
Шмат праліта матчын слёз…
Тут я старт узяў у людзі,
Тут даўно застыў мой след…
Тут гуляе сёння студзень –
Дорыць снежны мне прывет…
      10.12.2013 года.

0

247

ПАД НЕБАМ
Я пад небам не адзіны,
Не жыву, як чорны грак…
Горкім водарам рабіны
Наталяю ранкам смак…
І адразу ажываю
Пад пажухласцю садоў…
Восень сэрца спавівае
Смуткам пройдзеных гадоў…
Пралячу бялёсым пухам
Па-над соннаю зямлёй…
Разганю я ў сэрцы скруху
Новым вершам раніцой…

Отредактировано Соловцов (2014-09-06 10:17:44)

0

248

ТОЙ ЧАС НЕ ЗАБУДУ
Я той час не забуду,
Як сляпіла імжа,
Як цягнуў нас Іюда
На распяцце крыжа…
Я парваў свае путы
З дапамогай  сяброў,
І ланцуг мой раскуты
Ад мінулых гадоў…
Я галодны і босы
Слаў пракляцце вайне…
Сёння ж… дзякуй Хрыстосу –
Ён даў шчасце і мне…

Отредактировано Соловцов (2014-09-06 10:18:31)

0

249

СПЯШАЙ ЖЫЦЬ
Я  народжаны без злосці
Каб дабро людзям рабіць…
На Зямлі мы з вамі госці,
Дык па па боскі мкніся і жыць!..

Отредактировано Соловцов (2014-10-11 20:16:25)

0

250

ПАД СВЯТЛОМ ЛЯМПЫ
Я пад святлом настольнай лямпы
Ў найцяжкі час - пасля вайны
Са школьных год  крэсаліў ямбы
Для звонкіх вершаў з старыны…
То аб сухар ламаў я зубкі,
Не праклінаў сваю раллю…
То пад святлом з цаглянай грубкі
Чытаў я “Новую зямлю”…
Хадзіў у лапцях па марозу,
Разгадваў будучыні сны…
То з горкім смакам вербалоза
Еў з лісця матчыны бліны…
Нідзе, ні ў чым не быў я хлусам,
Рабіў надзеі караблі…
Той час мінуў – Мы Беларусы
Па Еўрапейску зажылі…
Сягоння наш палёт арліны,
Мы добра бачны ў грамадзе…
Я слаўлю родную Краіну,
Што нас не кінула ў бядзе!..

Отредактировано Соловцов (2014-09-06 10:19:41)

0


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"