Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"


Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"

Сообщений 231 страница 240 из 276

231

“ЗБЫЛІСЯ”  МАРЫ
Пры ўладзе савецкай я марыў без меры -
Хацеў стаць замежным я міліянерам,
Хацеў стаць заможным – хацеў стаць багатым
Такім, як вядомы Рокфелер, магнатам…
Сягоння “збыліся” ў мяне мае мары:
Мільён аддаю свой за…сотню даляраў…
           Студзень 2014 года.

0

232

ВАРТАВЫМ ЗДАРОЎЯ.
Ад хваробы я не плакаў,
Бо з іконкай побач жыў,
Тэрапіі слаў свой дзякуй,
І ў Іссуса сіл прасіў…
То таблеткамі, то шпрыцам,
То лячыўся дабрынёй…
Свой паклон ім шлю, як рыцар,
Што мяне вярнулі ў строй.
І ад хворых і ад грэшных,
Шлю падзякі ім шточас -
Хто ў халатах беласнежных,
Вартавым здароўя ў нас!..
Сёння з радасцю ліпнёвай
Я вярнуўся ўжо дамой,
Шлю ўрачу Панамаровай
Самы шчыры дзякуй свой!
З думкай светлай, благароднай
Слаўлю я бальнічны час,
Дзякуй шлю Краіне роднай -
Што бясплатна лечыць нас!.

Отредактировано Соловцов (2014-10-11 20:23:22)

0

233

БЫВАЙ СЯСТРЫЦА ДАРАГАЯ
                  ГАННУЛІ НАПРЭЕНКА.
(Нас было ў сям,і 10 дзяцей. Я-дзесяты. У
1934 годзе  Міша і Насця памерлі з голаду.
Маці збірала падаянні. Старэйшая сястра
Ганна памерла. З 10-я застаўся адзін).
Бывай, бывай сястрыца дарагая,
Табе мой з верша памінальны блін…
Жалобы смутак сэрца раздзірае-
З дзесятка нас – застаўся я адзін…
З табой жылі мы доўга жабракамі,
Жылі без бацькі з прошлаю  вайной,
Гнілую бульбу елі – пірагамі,
Тарылі шлях цапамі грамадой…
Але з табой мы выжылі, сястрыца,
Бо ў нас да шчасця быў адзіны кліч…
Хай будзе пухам родная зямліца,
Спакойна спі, бо побач твой Кузьміч…
Ты для мяне была старэйшаю, як маці,
Спагадлівай, з душэўнай цеплынёй,
Прымі паклон на развітанне ў хаце,
Хай будзе Бог заўжды з тваёй душой…
Ты ў нашых сэрцах, мы табою дышым,
І не сумуй аб пройдзеных гадах:
Дачка Тамара, сын Сяргей і Міша -
З унукамі падоўжаць твой жа шлях!..
Брат Мікалай Салаўцоў, паэт, сябра
  Саюза пісьменнікаў Беларусі.
         26 ліпеня 2014 года.

0

234

ГОД СУМОТЫ
              Адзе Ільінічне Бычковай
Вось і год незаўважнай сумоты прайшоў,
Як душа  яе дзесьці ў нябёсах…
І сягоння  ёй кошык я шлю шчырых слоў,
І вадзіцы са жнівеньскіх росаў…
Ты жывеш ва ўспамінах – у квецені дзён,
Крочыш вечнай дарогаю новай…
Ёй, як маці, бабулі - наш нізкі паклон
Шлём сягоння мы Адзе Бычковай!.
Там - у царстве нябёсаў штодзень  спачывай
Пад спагадлівай боскаю ласкай,
Нам ад сонца, з сузор,яў святло пасылай
З бессмяротнай затруннаю казкай…
Мы ж - дарогай зямною да шчасця ідзём,
Слёзы смутку нас кожнага раняць,
Мы цябе будзем помніць – пакуль мы жывём,
І дарыць будзем кветкі на памяць!..
Мікалай Іванавіч Салаўцоў, сябра сям,і, паэт,
член Саюза Пісьменнікаў Беларусі.
           Жнівень 2014 года.

0

235

ЗВЫЧАЙНАЯ ПЕРСОНА
Я звычайная ў жыцці  персона,
Не трэба званняў мне, ні  медалёў,
Не трэба мне ні славы Купідона,
Бо кожны верш мой–ордэн ад бацькоў…
Я – люстра часу, гора і нястачы,
Што нам пакінуў Перамогі  лёс:
Калі цапамі білі мы няўдачы,
Лугі касілі з песняй вострых кос…
Даўно  Краіна загаіла  раны,
Якіх ніколі людзям не забыць…
Бягуць гады – знікаюць ветэраны,
А подзьвіг іхні вечна будзе жыць!
Сягоння я жыву пад ласкай Бога,
Гляджу, як край мой родны акрыяў,
Таму ў дзяржавы не прашу нічога
Апроч, каб мір над намі панаваў!
         6 жніўня 2014 года.

0

236

ДОБРЫ ДЗЕНЬ, КАЛЕДЖ!
Я прыйшоў на стрэчу з вамі
Як земляк – былы студэнт,
Хоць састарыўся гадамі,
А душой –абітурыент                                                                                                               
Завітаў да вас не пешшу,                                   
Падарыць хачу вам верш,                                 
Як былы студэнт –ветфельдшар,                     
Дзякуй шлю табе, каледж!                               
Ты  навукай поўніў грудзі,                               
Браў мой  лёс на абардаж…                             
Ты і старт мне даў  у людзі,                             
Эрдман быў дырэктар наш…
Гэты  тэхнікум вядомы,
Шэсцьдзесят гадоў назад-
Тры гады быў родным домам,
Пашыраў мой далягляд.                       
Скалпель даў з фанэндаскопам,
Шпрыц з тэрмометрам мне даў,
Каб жывёльныя хваробы
Я,  як маг, распазнаваў..                         
Помню класную – Літвінку,
Цяжка ўсіх сяброў назваць,
А таму хачу з хвілінку
Вам пра лёс свой расказаць.                     
Я не быў аблашчын долей,
Жыў пасля вайны, як бомж…
І сягоння ў сэцы з боллю
Праклінаю смутку вош…                                                       
Сніцца бульбы пах ніловы,                                                              
Што вясной я ўпотай рыў,                                                          
І нагайка старшынёва,                                                                       
Ад якой не раз я выў..
Помню добра, як над намі
Час рэпрэсій панаваў…
Як за шапку з каласкамі
Пяць гадоў  турмы даваў…                                                           
Я дзесяты… шмат па вёсках                                      
Падаянняў – слёз  збіраў,                                              
І калгасныя палоскі                                                  
Я сярпом з  матуляй  жаў…                                          
Так мы доўга гаравалі,
Працавалі кожны дзень,
У калгасах нам давалі
Замест грошай – працадзень…
Лебяду з лазовым лісцем
Еў я ў той галодны час…
Верыў – хутка прыйдзе выйсце,
І прыйшло яно для вас…                         
Больш не буду я шматслоўным,
Бруд збіраць з былых дарог…
Так, вы ў гэтым не віноўны,
А за што ж караў нас Бог?..
Сёння моладзь крочыць горда,
І не  брудам поўніць рот…
Крытыканам – плюну ў морду,
Павяду ў свой час бядот…               
Бо за мной, як за паэтам,
Зоркай ззяе праўды час…
Вы павінны помніць гэта –
Як тарылі шлях для вас!!..
Мы жывём сягоння шчасна,
Расцвітае родны край,
Дарагі каледж наш класны -
Мой паклон зямны прымай!!..
Роднай вёсцы Красавічы -
Шлю паклон таксама свой,
Любы  горад Клімавічы -
Ты ў душы навек са мной!..
МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ САЛАЎЦОЎ,
былы выпускнік Клімавіцкага
ветзаатэхнікума ветэрынарнага
аддзялення 1968 года, 21чэрвеня.Паэт,
Сябра Саюза Пісьменнікаў Беларусі.
Горад Клімавічы, 10 красавіка 2014
года, кантакт. тэл.80296721142 вэлк.

0

237

РОЗДУМ АБ ПРАЖЫТЫХ ГАДАХ
  Чалавек: у 20 год-паўлін, у 30-леў, у 40-вярблюд,
  у 50-змяя, у 60-сабака, у 70-малпа, у 80-нішто…
     Вальтасар Грасіан.(Кішэнны аракул, стар.108).         
Я ў дваццаць год паўлінам – камсамольцам быў,
Глядзеў на боскі свет праз акуляры,
А ў трыццаць –"львом" народным я шмат год служыў,
І  аб багацці я нідзе  не марыў…
У сорак год – вярблюдам у жыцці я стаў,
Але нікому ў твар пляўкі не кідаў,
І ў пяцьдўзесят – змяёй нікога не кусаў,
Не быў нідзе ні клопам і не гнідай…
У шэсцьдзесят гадоў сабакам я " не выў"
Ад тых, хто мкнуўся за маёй пасадай…
А ў семдзесят – са смуткам малпаю  хадзіў,
Я са свёй нядоляю гарбатай…
У семдзесят – закончыўся “звярыны” шлях,
Жыццё пабачыла нямала хібаў…
Цяпер да сотні жыць я буду, як  жыраф,
А надалей, напэўна, стану рыбай…
           24.01.2014 годах.

0

238

РАМАНТЫЗМ
Мой рамантызм крылаты
У вольнасці  вятроў,
У святасці Калядаў,
І ў трэлях салаўёў
Мой рамантызм крылаты
У люстрах чыстых рос,
У зорках па-над хатай,
І ў песнях звонкіх кос…
Мой рамнтызм крылаты
У шчырасці сяброў,
У пульхных снегападах,
І ў квецені садоў...

0

239

ПЛАНІДНАЯ АСНОВА
Мая планідная аснова:
У звонкай плыні чыстых рэк,
У мове роднага мне слова –
З якім звязаў свой лёс навек…
Мая планідная аснова-
Да вершавання смелы крок,
Жаўрук у небе, спеў вясновы,
І ў хлебным полі васілёк…
Мая планідная аснова –
Любоў да Бога і дзяцей,
Ад продкаў –конская падкова,
Як сімвал шчасця і надзей!..

0

240

ПАЭТЫ
Дзе ваша крынічка натхнення і слоў?-
Спусціцеся з неба святога хоць крыху…
І слаўце жыццё без міфічных багоў
Сучаснасцю нашай людскою без німфу…
Для тэм не шукайце сабе далягляд
У дзірках азонавых, у непагодзе-
А там, дзе жыве ваш сусед, ці то брат,
У нашым цудоўным жыцця агародзе…
Хай ваш акіян паэтычны бурліць-
Людскія залечвае радасцю раны,
Стварайце бяссмерце, каб жыць - не  тужыць,
З зямнога жыцця  касмадром вершаваны!...

0


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"