Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"


Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"

Сообщений 221 страница 230 из 276

221

ЖЫЦЦЁ ДАЕЦЦА АДЗІН РАЗ
Нам трэба ўмець сябе паводзіць,
Прыйшоўшы з працы – адпачні,
Выходны дзень не варта  шкодзіць –
На рэчку, ў лес свой спрыт гані...
Сябруй і з громам і з маланкай,
Лаві з нябёс дажджоў імжу,
Схадзі ў царкву да Бога ранкам
Пачысці ад грахоў душу...
Хто толькі ў працы сілы губіць,
І ад жыцця не ўсё бярэ,
Бязбожна п”е, жанчын не любіць –
Той хутка дурнем і... памрэ!..

0

222

Я ПРЫТЧУ ЧЫТАЎ
Я Прытчу ў Свяшчэнным пісанні чытаў,
Аўрам мне аб Лазары бедным паведаў,
Які пад дзвярмі ў багача паміраў,
Ад голаду курчыўся, бо не абедаў…
І тут жа Аўрам папракнуў багача:
-Не крыўдзі ніколі галодных і босых!..
Вялікія грошы - нібыта свяча,
За імі-чакае нягода  ў нябёсах…
Развеяўшы сумныя думкі свае
Аўрам выдаў тэзіс затруннай маралі:
-Багатым са смерцю Бог пекла дае,
Таму, што ў Раю на Зямлі красавлі…

+1

223

ЖЫВУ Я НА ДАЧЫ
Жыву я на дачы, дзіўлюся,
Як пчолы збіраюць няктар…
І дзякуй свой шлю Беларусі-
Яна мне найлепей Канар…
Раўнінны мой край, не гарысты,
Аднак неба крыху святлей,
І месяц, як бохан, агністы,
І ў нас нават сонца ярчэй…
Хоць мора не маем мы ў краі,
Затое азёр вельмі шмат-
Дзе танна штогод спачываем,
Гартуем жыццёвы зарад…
Паслухай вяскоўцу, ён кажа:
-У нас, што ні вёска – курорт,
Хоць, праўда, без штучнага, пляжа,
Затое зялёны  камфорт!..
24.06.2013 года. Вёска Надзея.

0

224

ГЛЯДЖУ...
Гляджу ў вакно я ў далячынь бясконца,
Гляджу на хмаркі, як на караблі,
Штодзень з Зямлёй лятаю вакол Сонца,
Імкнуся ў неба з роднае зямлі...
Хачу я трапіць на жыцця планету –
Дзе зім няма і атаму няма...
І дзе ўладараць у жыцці паэты,
І дзе начамі не крычыць сава...
                   *    *    *
Гляджу на гадзіннік – секунды бягуць,
Уносяць з сабою гады маладосці,
А я не шкадую аб гэтым нічуць-
Жыву на зямлі спадаром, а не госцем...

0

225

У ДЗЕНЬ АНЁЛА
(Тамары Рыгораўне Іванчанка).
У кумы Тамары сёння
Дзень Анёла – юбілей...
За сталом яна на ўлонні
Нібы ружа між гасцей.
Зычуць дзеці Таня з Генам:
Доўга жыць, не сумаваць.
Муж Рыгор глядзіць сумленна-
Жонку сёння не пазнаць...
Бо яго Тамара  зоркай
Самай яркаю зіхціць...
Ажно хочыцца Рыгорку
Пацалунак падарыць...
Цеплынёю песціць лета,
Птушкі песні ёй пяюць...
Зяць Васіль з нявесткай Светай
Пажаданняў воз ёй шлюць...
Ад душы анёльшу нашу
Шмат хто хоча віншаваць,
Вользе з Машай, Дашы з Сашам –
Час бабулю абдымаць...
Юбілярша не старэе,
Бо душу чаруе Храм...
Квеціць белаю лілеяй,
І дае адпор гадам...
Мора радасці, здароўя
Зычу кумачцы сваёй!
Між салодкага шматслоўя
Крыкнем сёння – горка ёй!.
      2 жніўня 2014 года.

0

226

Я ХАЧУ НА ЎЗМОР”Е
               Жарт         
Я хачу - хачу на ўзмор”е
Да гаючых берагоў,
Там  прыдбаць сабе здароўя
У вадзе на сто гадоў…
Сонца шарык прамяністы
Буду ў небе цалаваць,
І загарам залацістым
Скуру ранкам шліфаваць.
Падражню мужчын забаўных,
Іх там шмат халасцякоў…
Як царыца Яраслаўна
Буду плаваць між “кітоў”…
Серабрыстаю мядузай
Буду ногі націраць,
Скіну ў мора тлуст свой з пуза,
Каб малодзенькаю стаць.
І пакіну ў моры стому,
Стану добрай, а не злой,
І вярнуся я да дому
“Рыбкай юнай - залатой”…

0

227

ПОМНІК  ПРАКЛЯЦЦЯ…
  Памяці Савініцкай СШ і вёсцы Савінічы,
  а таксама яшчэ шасці вёскам роднага майго раёна,
  якія ўшчэнт зруйнаваны  Чарнобыльскай катастрофай.                                                                               
  Штогод былыя выпускнікі згінуўшай школы збіраю-
  цца ў Ціманаўскім клубе, Клімавіцкага раёна, Магі-
  лёўскай вобласці, каб выказаць свой боль і смутак                                                               
з нагоды Чарнобыльскай трагедыі.Прыязджаюць з усіх                                                                                                               
  куткоў былогага Саюза і ў тым ліку я -як былы яе выпускнік..
Чарнобыль шмат год нам, як след, не дае
Здаровымі жыць, весяліцца,
Бо стронцый атрутныя песні пяе,
То СНІДам, то ракам ён зліцца…
І сёння мне сняцца страшэнныя сны
Пра час той бязбожны, пакутны…
Пра час той - з нябачнай, найтрэццяй  вайны-
З чарнобыльскай, атамнай, бруднай…
Я помню той выбух і хмар чараду,
Якія Маскве пагражалі,
Таму з самалётаў кідалі ваду –
Атрутай мой край палівалі.
Шмат знішчылі вёсак у час той бяды
Такіх, як мае Савінічы…
Мы з вамі браты – Расіяне заўжды
У нашым сумесным абліччы…
Ў адзіным Саюзе жыць хочацца мне,
Ды толькі не з тым – Джугашвілі…
І ў трэццяй,  нябачнай і бруднай вайне
Зноў першымі іх баранілі!..
І сёння ідзем мы ў пакутах з вайны
Амаль што ў адзіным змаганні…
Што ж будзе праз сотню гадоў даўніны,
Якім будзе праўнукам  ранне?..
Няма Савініч, нашай школы няма –
Штогод сведчым з боллю, мы вучні,
І атам пракляты клянём нездарма,
І пільнасці моладзь мы вучым…
А каб наша памяць стагоддзі жыла
Шлём просьбу раённай уладзе:
-Каб вырас, дзе школа калісьці, была-
Часам тым -наш Помнік пракляцця!..
МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ САЛАЎЦОЎ,
паэт,  сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.
15 чэрвеня 2013 года, 67-211-42 велком.
  Горад Чавусы, Магілёўскай вобласці.

+1

228

Всю жизнь удивляюсь людям, пишущим стихи...! Это видимо какая то особенность мозга...может как то связанная с музыкальным слухом...

0

229

Я СЫН РАТАЯЎ
Я сын ратаяў мілы,
Гляджу на дом здаля…
Мой плуг – пяро з чарнілам,
А сшытак мой – ралля…
За плугам крочу смела
Між дзённых, будніх спраў…
Мой голас ліры спелай
Малебнам  загучаў…
  30.11.2013 года.

0

230

ЗАКЛЮЧНАЕ СЛОВА КАСАЦЫЙНАЙ ЗАЯВЫ
               МЫ ВЕРЫМ ВАМ.
Мы верым Вам, як абласной Фемідзе,
Зараней шлём вялікі дзякуй наш,
І верым - зноў настрой душэўны прыйдзе,
Як сыну Вы ўзаконіце гараж…
Аб гэтым- доказ сведкаў  і Законы,
І той двухсоты Прэзідэнта Ўказ,
І Кодэкс Грамадзянскі -ў абарону,
І Кодэкс аб Зямлі- якраз за нас…
Ад Вас мы з сынам міласці чакаем,
Якая мне прыбавіць крыху год,
Бо  Вы, як тройка Боская, святая -
Гуманнасці і веры наш аплот…
На Вас глядзім мы  з боскаю надзеяй-
Што Вы пачуеце як трэба нас,
Тады і сын хоць чуць паздаравее,
І рак падоўжыць мой наземны час…
На Вас глядзім і шлём сваё маленне-
Каб знікла сёння з нашых душ напасць…
Не здрадзьце Вы законнасці, сумленню,
І Бог Вам шчасця і здароўя дасць!..

0


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"