ПЛАНІДНАЯ АСНОВА
Мая планідная аснова:
У звонкай плыні чыстых рэк,
У мове роднага мне слова –
З якім звязаў свой лёс навек…
Мая планідная аснова-
Да вершавання смелы крок,
Жаўрук у небе, спеў вясновы,
І ў хлебным полі васілёк…
Мая планідная аснова –
Любоў да Бога і дзяцей,
Ад продкаў –конская падкова,
Як сімвал шчасця і надзей!..
Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"
Сообщений 211 страница 220 из 276
Поделиться2112014-09-01 14:01:22
Поделиться2122014-09-01 14:03:17
РАМАНТЫЗМ
Мой рамантызм крылаты
У вольнасці вятроў,
У святасці Калядаў,
І ў трэлях салаўёў
Мой рамантызм крылаты
У люстрах чыстых рос,
У зорках па-над хатай,
І ў песнях звонкіх кос…
Мой рамнтызм крылаты
У шчырасці сяброў,
У пульхных снегападах,
І ў квецені садоў...
Поделиться2132014-09-01 14:04:50
ГОД СУМОТЫ
Адзе Ільінічне Бычковай
Вось і год незаўважнай сумоты прайшоў,
Як душа яе дзесьці ў нябёсах…
І сягоння ёй кошык я шлю шчырых слоў,
І вадзіцы са жнівеньскіх росаў…
Ты жывеш ва ўспамінах – у квецені дзён,
Крочыш вечнай дарогаю новай…
Ёй, як маці, бабулі - наш нізкі паклон
Шлём сягоння мы Адзе Бычковай!.
Там - у царстве нябёсаў штодзень спачывай
Пад спагадлівай боскаю ласкай,
Нам ад сонца, з сузор,яў святло пасылай
З бессмяротнай затруннаю казкай…
Мы ж - дарогай зямною да шчасця ідзём,
Слёзы смутку нас кожнага раняць,
Мы цябе будзем помніць – пакуль мы жывём,
І дарыць будзем кветкі на памяць!..
Мікалай Іванавіч Салаўцоў, сябра сям,і, паэт,
член Саюза Пісьменнікаў Беларусі.
Жнівень 2014 года.
Поделиться2142014-09-01 14:05:56
ЗВЫЧАЙНАЯ ПЕРСОНА
Я звычайная ў жыцці персона,
Не трэба званняў мне, ні медалёў,
Не трэба мне ні славы Купідона,
Бо кожны верш мой–ордэн ад бацькоў…
Я – люстра часу, гора і нястачы,
Што нам пакінуў Перамогі лёс:
Калі цапамі білі мы няўдачы,
Лугі касілі з песняй вострых кос…
Даўно Краіна загаіла раны,
Якіх ніколі людзям не забыць…
Бягуць гады – знікаюць ветэраны,
А подзьвіг іхні вечна будзе жыць!
Сягоння я жыву пад ласкай Бога,
Гляджу, як край мой родны акрыяў,
Таму ў дзяржавы не прашу нічога
Апроч, каб мір над намі панаваў!
6 жніўня 2014 года.
Поделиться2152014-09-01 14:07:28
ЗАКЛЮЧНАЕ СЛОВА КАСАЦЫЙНАЙ ЗАЯВЫ
МЫ ВЕРЫМ ВАМ.
Мы верым Вам, як абласной Фемідзе,
Зараней шлём вялікі дзякуй наш,
І верым - зноў настрой душэўны прыйдзе,
Як сыну Вы ўзаконіце гараж…
Аб гэтым- доказ сведкаў і Законы,
І той двухсоты Прэзідэнта Ўказ,
І Кодэкс Грамадзянскі -ў абарону,
І Кодэкс аб Зямлі- якраз за нас…
Ад Вас мы з сынам міласці чакаем,
Якая мне прыбавіць крыху год,
Бо Вы, як тройка Боская, святая -
Гуманнасці і веры наш аплот…
На Вас глядзім мы з боскаю надзеяй-
Што Вы пачуеце як трэба нас,
Тады і сын хоць чуць паздаравее,
І рак падоўжыць мой наземны час…
На Вас глядзім і шлём сваё маленне-
Каб знікла сёння з нашых душ напасць…
Не здрадзьце Вы законнасці, сумленню,
І Бог Вам шчасця і здароўя дасць!..
Мікалай Іванавіч Салаўцоў, прадстаўнік
істца – сына Аляксандра, паэт, сябра
Саюза пісьменнікаў Беларусі.
25 жніўня 2014 года, горад Магілёў,
абласны Дом Правасуддзя.
Поделиться2162014-09-01 14:08:39
Я СЫН РАТАЯЎ
Я сын ратаяў мілы,
Гляджу на дом здаля…
Мой плуг – пяро з чарнілам,
А сшытак мой – ралля…
За плугам крочу смела
Між дзённых, будніх спраў…
Мой голас ліры спелай
Малебнам загучаў…
30.11.2013 года.
Поделиться2172014-09-01 14:10:45
ДАЙ КРЫХУ ЎЛАДЫ
Дай крыху чалавеку ўлады,
І ўбачыш твар яго між дзіў-
Як ён з Алімпавым паглядам
Забудзе й тых, хто…нарадзіў…
16.03.2014 года.
Поделиться2182014-09-01 14:11:42
ХТО МЫ?
Мы ў небе лётаем – прастору будзім,
Як рыбы ўмеем плаваць пад вадой,
А жыць не навучыліся, як людзі
Не з воўчай – з чалавечаю душой…
16.03.2014 года.
Поделиться2192014-09-01 14:12:33
ЗВЫЧАЙНАЯ ПЕРСОНА
Я звычайная ў жыцці персона,
Не трэба званняў мне, ні медалёў,
Не трэба мне ні славы Купідона,
Бо кожны верш мой–ордэн ад бацькоў…
Я – люстра часу, гора і нястачы,
Што нам пакінуў Перамогі лёс:
Калі цапамі білі мы няўдачы,
Лугі касілі з песняй вострых кос…
Даўно Краіна загаіла раны,
Якіх ніколі людзям не забыць…
Бягуць гады – знікаюць ветэраны,
А подзьвіг іхні вечна будзе жыць!
Сягоння я жыву пад ласкай Бога,
Гляджу, як край мой родны акрыяў,
Таму ў дзяржавы не прашу нічога
Апроч, каб мір над намі панаваў!
6 жніўня 2014 года.
Поделиться2202014-09-01 14:14:41
ЖЫЦЦЁ ЧАЛАВЕЧАЕ
Свацце Марыі Сямёнавай з нагоды 65-годдзя.
Жыццё чалавечае знічкай яскравай
Штодзень незаўважна ляціць на Парнас…
Як след не паспеем мы зыркнуць направа,
Як фініш - налева чакае ўжо нас…
Жывём у турботах, бо штосьці нам мала,
Пад час мы не тою дарогай ідзём…
Гвалтуем жыццё, ды гвалтуем няўдала,
Бо думаем – вечна на свеце жывём…
Нам кожнаму Бог даў сваё прызначэнне,
Вам – кенарскі голас зямны падарыў,
І шмат прыгажосці, кахання, цярпення,
І ўсмешкай чароўнаю Вас надзяліў.
У гэты дзень Боскі, пасхальны, найсветлы,
У год юбілейны віншую я Вас,
І зычу Вам шчасця і радасці ветлай,
І каб да ста год не падвёў зноў абцас…
Шануйце нявестку і будзьце ёй рады,
Яна, як майстрыха, як кветка язьмін…
Любуйцеся ўнучкамі, зяцем і сватам,
Хай радасць Вам дораць дзьве дочкі і сын!
ХРЫСТОС ВАСКРОС!
АМІН! АМІН!
МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ САЛАЎЦОЎ,
5 мая 2013 года.