ЗАБУДЗЬ, ШТО ЎЖО БЫЛО
Ёсць шмат абставін у жыцці,
Якія губяць радасць, мір,
І не даюць, як след ісці,
Ці ты- бядак, ці ты – кумір…
Забудзь аб тым, што ўжо было,
Дарогу будычыні дай,
І дзякуй шлі на ўсё сяло
За наш сучасны светлы май…
25.01.2014 года.
Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"
Сообщений 201 страница 210 из 276
Поделиться2012014-01-25 20:01:07
Поделиться2022014-03-14 14:44:18
ПАНАМ ЖЫЎ
Ён не піў,
Не курыў,
Любым – ружы
Не дарыў,
Панам жыў,
Не тужыў,
А таму і…
Хутка згніў…
14.03.2014.
Поделиться2032014-03-16 19:08:08
Я ПОМСЦІЦЬ НЕ БУДУ
Я нягодніку помсціць не буду,
Бо жыву з добрай, боскай душой,
А ён сам здохне, нібыта юда,
Ад усмешкі шчаслівай маёй…
Отредактировано Соловцов (2014-03-16 19:10:06)
Поделиться2042014-03-16 19:12:18
ХТО МЫ?
Мы ў небе лётаем – прастору будзім,
Як рыбы ўмеем плаваць пад вадой,
А жыць не навучыліся, як людзі
Не з воўчай – з чалавечаю душой…
16.03.2014 года.
Поделиться2052014-03-16 19:14:43
ДАЙ КРЫХУ ЎЛАДЫ
Дай крыху чалавеку ўлады,
І ўбачыш твар яго між дзіў-
Як ён з Алімпавым паглядам
Забудзе й тых, хто…нарадзіў…
16.03.2014 года.
Поделиться2062014-09-01 13:27:02
ВАРТАВЫМ ЗДАРОЎЯ.
Ад хваробы я не плакаў,
Бо з іконкай побач жыў,
Тэрапіі слаў свой дзякуй,
І ў Іссуса сіл прасіў…
То таблеткамі, то шпрыцам,
То лячыўся дабрынёй…
Свой паклон ім шлю, як рыцар,
Што мяне вярнулі ў строй.
І ад хворых і ад грэшных,
Шлю падзякі ім шточас -
Хто ў халатах беласнежных,
Вартавым здароўя ў нас!..
Сёння з радасцю ліпнёвай
Я вярнуўся ўжо дамой,
Шлю ўрачу Панамаровай
Самы шчыры дзякуй свой!
З думкай светлай, благароднай
Слаўлю я бальнічны час,
Дзякуй шлю Краіне роднай -
Што бясплатна лечыць нас!.
Отредактировано Соловцов (2014-09-01 13:30:00)
Поделиться2072014-09-01 13:36:20
“ЗБЫЛІСЯ” МАРЫ
Пры ўладзе савецкай я марыў без меры -
Хацеў стаць замежным я міліянерам,
Хацеў стаць заможным – хацеў стаць багатым
Такім, як вядомы Рокфелер, магнатам…
Сягоння “збыліся” ў мяне мае мары:
Мільён аддаю свой за…сотню даляраў…
Студзень 2014 года.
Поделиться2082014-09-01 13:43:04
ПАЭТЫ
Дзе ваша крынічка натхнення і слоў?-
Спусціцеся з неба святога хоць крыху…
І слаўце жыццё без міфічных багоў
Сучаснасцю нашай людскою без німфу…
Для тэм не шукайце сабе далягляд
У дзірках азонавых, у непагодзе-
А там, дзе жыве ваш сусед, ці то брат,
У нашым цудоўным жыцця агародзе…
Хай ваш акіян паэтычны бурліць-
Людскія залечвае радасцю раны,
Стварайце бяссмерце, каб жыць - не тужыць,
З зямнога жыцця касмадром вершаваны!...
Поделиться2092014-09-01 13:52:10
ДОБРЫ ДЗЕНЬ, КАЛЕДЖ!
Я прыйшоў на стрэчу з вамі
Як земляк – былы студэнт,
Хоць састарыўся гадамі,
А душой – Абітурыент
Завітаў да вас не пешшу,
Падарыць хачу вам верш,
Як былы студэнт –ветфельдшар,
Дзякуй шлю табе, каледж!
Ты навукай поўніў грудзі,
Браў мой лёс на абардаж…
Ты і старт мне даў у людзі,
Эрдман быў дырэктар наш…
Гэты тэхнікум вядомы,
Шэсцьдзесят гадоў назад-
Тры гады быў родным домам,
Пашыраў мой далягляд.
Скалпель даў з фанэндаскопам,
Шпрыц з тэрмометрам мне даў,
Каб жывёльныя хваробы
Я, як маг, распазнаваў..
Помню класную – Літвінку,
Цяжка ўсіх сяброў назваць,
А таму хачу з хвілінку
Вам пра лёс свой расказаць.
Я не быў аблашчын долей,
Жыў пасля вайны, як бомж…
І сягоння ў сэцы з боллю
Праклінаю смутку вош…
Сніцца бульбы пах гніловы,
Што вясной я ўпотай рыў,
І нагайка старшынёва,
Ад якой не раз я выў..
Помню добра, як над намі
Час рэпрэсій панаваў…
Як за шапку з каласкамі
Пяць гадоў турмы даваў…
Я дзесяты… шмат па вёсках
Падаянняў – слёз збіраў,
І калгасныя палоскі
Я сярпом з матуляй жаў…
Так мы доўга гаравалі,
Працавалі кожны дзень,
У калгасах нам давалі
Замест грошай – працадзень…
Лебяду з лазовым лісцем
Еў я ў той галодны час…
Верыў – хутка прыйдзе выйсце,
І прыйшло яно для вас…
Больш не буду я шматслоўным,
Бруд збіраць з былых дарог…
Так, вы ў гэтым не віноўны,
А за што ж караў нас Бог?..
Сёння моладзь крочыць горда,
І не брудам поўніць рот…
Крытыканам – плюну ў морду,
Павяду ў свой час бядот…
Бо за мной, як за паэтам,
Зоркай ззяе праўды час…
Вы павінны помніць гэта –
Як тарылі шлях для вас!!..
Мы жывём сягоння шчасна,
Расцвітае родны край,
Дарагі каледж наш класны -
Мой паклон зямны прымай!!..
Роднай вёсцы Красавічы -
Шлю паклон таксама свой,
Любы горад Клімавічы -
Ты ў душы навек са мной!..
МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ САЛАЎЦОЎ,
былы выпускнік Клімавіцкага
ветзаатэхнікума ветэрынарнага
аддзялення 1968 года, 21чэрвеня.Паэт,
Сябра Саюза Пісьменнікаў Беларусі.
Горад Клімавічы, 10 красавіка 2014
года, кантакт. тэл.80296721142 вэлк.
Поделиться2102014-09-01 14:00:21
БЫВАЙ СЯСТРЫЦА ДАРАГАЯ
ГАННУЛІ НАПРЭЕНКА.
(Нас было ў сям,і 10 дзяцей. Я-дзесяты. У
1934 годзе Міша і Насця памерлі з голаду.
Маці збірала падаянні. Старэйшая сястра
Ганна памерла. З 10-я застаўся адзін).
Бывай, бывай сястрыца дарагая,
Табе мой з верша памінальны блін…
Жалобы смутак сэрца раздзірае-
З дзесятка нас – застаўся я адзін…
З табой жылі мы доўга жабракамі,
Жылі без бацькі з прошлаю вайной,
Гнілую бульбу елі – пірагамі,
Тарылі шлях цапамі грамадой…
Але з табой мы выжылі, сястрыца,
Бо ў нас да шчасця быў адзіны кліч…
Хай будзе пухам родная зямліца,
Спакойна спі, бо побач твой Кузьміч…
Ты для мяне была старэйшаю, як маці,
Спагадлівай, з душэўнай цеплынёй,
Прымі паклон на развітанне ў хаце,
Хай будзе Бог заўжды з тваёй душой…
Ты ў нашых сэрцах, мы табою дышым,
І не сумуй аб пройдзеных гадах:
Дачка Тамара, сын Сяргей і Міша -
З унукамі падоўжаць твой жа шлях!..
Брат Мікалай Салаўцоў, паэт, сябра
Саюза пісьменнікаў Беларусі.
26 ліпеня 2014 года.