Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"


Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"

Сообщений 191 страница 200 из 276

191

БОЙ КУРАНТАЎ
Бой курантаў даносіцца рэхам
Разам з песняй гадоў залатых…
Год “Канёвы”  страчаю без снега,
Як нявесту  без белай фаты…
Праляцелі агністыя ночы,
Непрыкметна Змяі год прайшоў,
Мне дыхнула маленствам у вочы
Серабрыстая постаць гадоў…
Год уходзячы даў свае песні,
Нас парадаваў шчасцем, дабром,
Павышэннем зарплаты і пенсій,
Чалавечым, нармальным жыццём…
Але нам бы хацелася сёння:
Грошай безліч каб даў Новы год,
Каб квітнел штогод нашы гоні,
І шчаслівым быў родны народ!..
Каб Еўропа наш край палюбіла,
Каб сустрэў год Канёвы дабром:
Каб інфляцыя банк не душыла.
І для цэн знік у нас іпадром…
Дзякуй кажам табе год “Змяіны”,
Што не быў ты сапраўднай змяёй…
Запрашаем цябе на радзінны –
Год Канёвы са шчырай душой!..
       23.12.2013 года.

+5

192

НАШ ПІРОГ
Я прыпомніў дзіцячыя крозы
У абдымках пакут і бяды…
Я прыпомніў жабрацкія слёзы
Маці роднай у тыя гады…
Я прыпомніў той час сталінізма,
І бязбожнага ладу грахі…
Перамогу над лютым фашызмам,
Як, з чаго-мы пяклі  пірагі…
Шмат у вёсках адведалі гора,
Аднаўляючы край дарагі...
На сядзібах уласных у зморы
Талакою цягалі плугі...
То на конях аралі зямліцу,
З вёдзер сеялі зерне ў раллю…
Сёння ж трактар змяніў кабыліцу,
Не дае разгуляцца быллю…
Збажыну мы сярпамі зжыналі,
Прасушыўшы снапы – на таку
Ноч з іх зерне цапом выбівалі,
І на жорнах малолі ў муку…
Так жылі мы – нічуць не тужылі,
Шчыры дзякуй свой слалі раллі…
Сёння ж жней тых камбайны змянілі,
Пахаваўшы з сярпом мазалі…
З зелля цеста рабілі пад вечар
У дзяжы  з той нячыстай мукі…
На капустным лісточку у  печы
Свой сялянскі пірог так пяклі…
Час ішоў…замест жорнаў праклятых
На гаротным, імклівым вяку-
Зараз  зерне нам хлебкамбінаты
Ачышчаюць і робяць муку…
А затым хлебзаводы паўсюды
Пірагі шлюць штодзень  -о-го-го,
Шлюць і  дзякуй сялянскаму люду
За нястомную працу яго!..
Пасля цяжкай ваеннай разрухі
Так я жыў і суседзі мае,
Адбіваліся ад галадухі,
Рыхтавалі Вам гены свае…
Я сягоння за шчасце малюся,
За народ свой і край дарагі:
-Не дай Бог , каб наш час той вярнуўся -
І вярнуў нашы вам пірагі...   
       25.12.2013 года.

+3

193

...Чаромха зноў нявесціцца,
          Нявесцяцца сады.
          Свякроўка ўжо равесніца
          І я -не малады...     
                    А. Пісьмянкоў. (Дотык).     
          САД  НЯВЕСЦІЦЦА       
Сад за хатай вясною нявесціцца,
На вяселле шмат пчол запрасіў:
На квяточках, як госцейцы, месцяцца,
Каб напіцца няктару са сліў…
Пах духмяны казыча ім нюхаўкі,
Ножкі ў жоўтым пылку зіхацяць…
Побач чмель і зялёныя мушкаўкі
Зранку вальс пачынаюць скакаць…
Ад гасцей ходзяць яблыні ходырам,
Упрыгожыўшы крону фатой…
Я п”янею, як сват, ад іх водару,
Ад пчалінай гамонкі вясной…
28.12.2013 года. 5 гадзін раніцы.

+2

194

НЕ СУМУЙ, БЕЛАРУСЬ
     З нагоды 150-годдзя  паўстання Кастуся
     Каліноўскага 22 студзеня 1863 года.                                                                                                                   
Не сумуй аб мінулым сваім, Беларусь-
Час гісторыі наш  не банальны…
Твой народны герой  Каліноўскі Кастусь
Сёння ў нас за сталом памінальным…
Ён з прадоння  паўстанцаў нам шле галасы,
Воблік вояў праз годнасці прызму…
Па-над імі смуткуюць былога часы
І клянуць Мураўёва з царызмам…
Ваявалі за наш Беларускі народ
Побач з намі Палякі, Літоўцы,
І паэт Багушэвіч рабіў той паход,
Аддаваў свае вершы вінтоўцы…
Помніць Слонім апошні крывяністы бой-
Там, дзе вёска стаіць Мілавіды…
Кожны год  з Кастусём у каплічцы святой
Яны ладзяць свае паніхіды…
Каб не плакалі праўнукі і па начах
Ад свабоды нашчадкі не вылі-
Трэба помніць нам вечна мінулага шлях,
Гістарычныя ратныя былі…
           30.12.2013 года.

+2

195

БРЫДКАЕ СЛОВА
Агіднае, брыдкае слова “ужасно”…
Нібыта плявок верблюжыны, няшчасны,
Шырэй адкрываць трэба ўласныя вочы,
Каб бачыць прыгожае нават і ноччу…
Каб бачыць, як Конь да нас радасна скача –
Вязе Новы год ён са шчасцем, не плача,
Сваім капытком б”е па слову “ужасно”,
Каб меней было ў нас зласлівых –няшчасных…
          5.01.2014 года.

От ЗАВИСТИ люди стареют....от ОБИДЫ болеют....от ЗЛОСТИ тупеют, а от....ЛЮБВИ молодеют! ЛЮБИТЕ И БУДЬТЕ ЛЮБИМЫ в Новом 2014 году!!!!

http://s6.uploads.ru/t/jDNhF.jpg

+1

196

СВЯТА ЖАНЧЫН
Сёння свята - я хаджу,
Найвясёлым, дзюжым,
На жанчын, дзяўчат гляджу гляджу,
Нібыта на ружы...
Дорым кветкі васількі,
З шчыраю усмешкай,
І, нібыта, галубкі,
Шлём свае пацешкі...
Дзякуй маці -шлюць сыны.
Хлопцы - чараўніцам,
Вы – вулкан жыцця зямны,
Радасці крыніца...
Дык прымайце барышы,
Ад мужскога роду,
Нашу вернасць ад душы,
Мора асалоды!..

+1

197

ВІНШАВАЛЬНАЕ
          Мікалаю Салаўцову з нагоды
        нараджэння праўнука Арцёма.
Няхай дарагі вам Арцём Салаўцоў-
Ваш праўнук цудоўны і першы:
Натхняе штодзённа  да сотні гадоў
На новыя оды і вершы!... Дочка Анна.
                 2013 год.

            ПАЖАДАННЕ АРЦЁМУ
Ты дзень за днём расці багатыром,
І будзь шчаслівым і зімой і летам,
Шануй Дзянісаўскі - бацькоўскі  дом,
І ганарыся прадзедам – паэтам!..
  Родны дзядуля Аляксандр.

+1

198

ЯК ГОРА СПАСЦІГНЕ
Як гора спасцігне – не трэба тужыць,
Ламаць свае рукі ў адчаю,
Ў сполаху – шчасцю ніколі не быць,
Я ж – толькі ў малітвах мужаю…

+1

199

ЦЯГНІКІ БЯГУЦЬ
Цягнікі бягуць, бягуць,
Днём бягуць і ноччу,
Не даюць, як след, заснуць,
І закрыць мне вочы…
Возяць розны шырпатрэб,
Лес, шчабёнку, гліну,
Возяць бульбу, зерне, хлеб,
Трактары, машыны.
Едуць людзі да сяброў,
Хто спачыць, хто ў госці,
Хто – пабачыць сваякоў,
Ці яшчэ – чагосці.
Аж дрыжыць наўкол прастор,
Радуюцца шпалы,
І ляціць тук-тук да зор,
Разганяе хмары…
Цягнікі  вязуць што час
Мармелад, каўбасы,
Мінералку, хлебны квас,
Грушы, ананасы.
Цягнікі бягуць, бягуць,
Нібыта па Раю…
Песні звонкія пяюць,
Аб радзімым краі…
     23.01.2014 года.

+1

200

РОЗДУМ АБ ПРАЖЫТЫХ ГАДАХ
  Чалавек: у 20 год-паўлін, у 30-леў, у 40-вярблюд,
  у 50-змяя, у 60-сабака, у 70-малпа, у 80-нішто…
     Вальтасар Грасіан.(Кішэнны аракул, стар.108).         
Я ў дваццаць год паўлінам – камсамольцам быў,
Глядзеў на боскі свет праз акуляры,
А ў трыццаць –"львом" народным я шмат год служыў,
І  аб багацці я нідзе  не марыў…
У сорак год – вярблюдам у жыцці я стаў,
Але нікому ў твар пляўкі не кідаў,
І ў пяцьдўзесят – змяёй нікога не кусаў,
Не быў нідзе ні клопам і не гнідай…
У шэсцьдзесят гадоў сабакам я " не выў"
Ад тых, хто мкнуўся за маёй пасадай…
А ў семдзесят – са смуткам малпаю  хадзіў,
Я са свёй нядоляю гарбатай…
У семдзесят – закончыўся “звярыны” шлях,
Жыццё пабачыла нямала хібаў…
Цяпер да сотні жыць я буду, як  жыраф,
А надалей, напэўна, стану рыбай…
           24.01.2014 годах.

+1


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"