КАБ ЗНІК ЗЛЫ ДУХ
Каб з хаты знік злы Дух Хімеры-
Душу пачысці ад грахоў…
І запрасі жанчыну Перы
На ўслон пад святасць абразоў…
14.12. 2013 года.
Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"
Сообщений 181 страница 190 из 276
Поделиться1812013-12-14 12:00:13
Поделиться1822013-12-14 12:03:57
МОЙ РАМАНТЫЗМ
Мой рамантызм крылаты
У вольнасці вятроў,
У святасці Калядаў,
І ў трэлях салаўёў
Мой рамантызм крылаты
У люстрах чыстых рос,
У зорках па-над хатай,
І ў песнях звонкіх кос…
Мой рамнтызм крылаты
У шчырасці сяброў,
У пульхных снегападах,
І ў квецені садоў...
14.12.2013 года.
Поделиться1832013-12-15 11:13:53
Айцец Мікалай у час адкрыцця царквы ў Чавусах.
Поделиться1842013-12-16 01:03:20
САДЗІЎ Я ЛЕС
Садзіў з калегамі вясной
Бярозы, ёлкі і дубы…
Хто – дзіркі біў, а хто – нагой
Прытупваў саджанец любы…
У працы добры ў нас быў плён,
Вясной спявалі жаўрукі...
А мы, замест вучэбных дзён,
Садзілі лес, як кветнікі…
Па тры гектары талакой
Штодзень рабілі, не "раўлі"…
Для Дома творчасці вясной–
Кавалі прэсамі рублі…
Я ў семдзесят гадоў сваіх
Не быў апошнім у "баю"...
Біў кіркай дзіркі за дваіх -
Не шкадаваў спіну сваю...
Сягоння ў лес я не пайшоў,
Бо не зайздрошчу больш вясне...
Лаўлю на дачы звон лясоў
З люмбагай вострай у спіне...
Шукаю ў лесе безліч дзіў,
То слухаю, як ён пяе...
А лес, што я калісь, садзіў -
Грыбы ў падзяку дорыць мне...
15.12.2013 года.
Поделиться1852013-12-16 03:02:43
Посмотрите внимательно http://chausy.moy.su/ меню, строчка "Статьи, новости" - подведите курсор, там выберите "Жизнь Православной церкви в Чаусском благочинии", кликайте и далее, думаю, даже без моей помощь разберётесь, а если что - звоните.
Поделиться1862013-12-18 08:57:09
ГОРАД МАЙГО ЮНАЦТВА
Гораду Чавусы.
Майго юнацтва годы
У Чавусах бурляць,
Тут сталасці паходы
Мне шлюць адзнаку “пяць”…
Празрыстыя тут рэкі,
І думныя лясы,
Якім свае павекі
Адкрыў на ўсе часы…
Тут стрэціў шчасця мрою,
З якой шмат год пражыў,
Тут я знайшоў святое
Адхланне для душы…
Тут кланяюся росам,
І крочу ў небыццё…
Тут повязь майго лёсу
Са стартам у жыццё…
18.12.2013 года.
Поделиться1872013-12-20 21:00:27
НА СХІЛЕ ЛЕТА
Сягоння схіл прыйшоў да нас
З дарамі сонечнага лета,
І гаспадар ягонны –Спас
Аздобіў яблыкі – ранеты…
Духмяны яблык для людзей,
Асвечаны царквою-
Дае шмат сілы і надзей
І летам і зімою.
Нясе нам радасць светлы Спас,
Стазвонамі блукае…
Надкусіш яблык – тут жа ўраз
Ён сілы прыбаўляе…
Дае бадзёрасці зарад,
Хваробы ў целе рушыць…
Спас –чысціць ад грахоў наш сад,
А з ім – і нашы душы…
20.12.2013.
Поделиться1882013-12-21 07:09:20
МОЙ ЛЯДОВЫ МАЦЫКЛЕТ
Так мне хочыцца дамоў -
У гады дзяцінства,
Дзе пражыў я шмат гадоў
Без людскога “свінства”…
Перадаць сябрам прывет
У марозным спеве,
Свой лядовы мацыклет
Адрадзіць у хлеве…
На яго гляджу без слоў,
І ледзь-ледзь нямею-
Бо няма ўжо ў ім канькоў,
Свіснулі зладзеі…
Я на ім зімой чуць свет
Па рацэ катаўся…
Сёння мой матацыклет
Сіратой застаўся…
Так сябе я гартаваў
Да жыцця і працы,
І ніколі не шукаў
Лёдавых палацаў…
Сёння ж – гэта наша чэсць,
І ў святой малітве…
Мой узрост – семдзесят шэсць
У працоўным рытме…
Усміхаюся садам,
Рэчцы шлю прыветы…
Што дала мне гарт гадам,
З тым матацыклетам!..
21.12.2013 года.
Отредактировано Соловцов (2014-06-17 07:36:56)
Поделиться1892013-12-21 21:37:37
СПАС – МАКУШКА ЛЕТА
Яблычны Спас гэта -- Прыабражэнне Гасподне. Святкуецца заўсёды 19 жніўня. А ў народзе макушкай лета лічыцца ліпень. Таму пагадзіцца, што Спас -- макушка лета, не магу. Гэта хутчэй-- схіл лета.
Лічу удачнымі наступныя радкі:
..........................................
Духмяны яблык для людзей,
Асвечаны царквою-
Дае шмат сілы і надзей
І летам і зімою.
Поделиться1902013-12-22 07:57:38
БАЙКОЎСКАЯ КРЫНІЦА
Дзень і ноч ля вёскі Петухоўка
Б"юць ключы гаючаю вадой-
Для здароўя нам даюць абноўку,
А для грэшных душ - зямны спакой...
Вось яна – Байкоўская крыніца
Мой ласкае святасцю пагляд,
Не адна яна тут зіхаціцца-
Боскіх дочак у яе каскад…
Пакажу крыніцу свайму сыну,
Дзе бываю летам і зімой,
Там сваю бяссоніцу пакіну,
Ад хвароб - пазбаўлюся вадой…
У крынічках гушкаюцца знічкі,
Летам тут буяе вербалоз…
А з малельні – са святой каплічкі
Усіхаецца Ісус Хрыстос!..
22.12.2013 года.
Отредактировано Соловцов (2014-06-17 07:26:54)