Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"


Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"

Сообщений 171 страница 180 из 276

171

У ГОД КАНЁВЫ
Я не спяшаюся на ўзмор”е,
Бо ў нас пацех ёсць цэлы воз:
Ёсць нават “Дуб у Лукаморья”-
І ў Белавежы – Дзед Мароз…
Хачу сказаць вам без памылкі,
Хачу сказаць вам без прыкрас:
-Ёсць тры Багатыры  -Асілкі,
І ёсць Яга - бабуля ў нас...
Жыве і Змей Гарыніч слаўны
У казках казачных майстроў…
Жыве й Царыца Яраслаўна,
Жыве адна, без двух сыноў…
Жыве і Воўк з вядомай казкі-
З Чырвонай Шапачкай у нас,
Жыве і Васька – Кот сіямскі,
Ёсць Карльсан свой і конь -Пегас…
Хачу я іх пры ўсім народзе
У круг святочны свой сабраць-
І ў Год Канёвы ў Новым Годзе
Пад ёлкай з імі паскакаць!..
        10.2013 года

+3

172

Admin написал(а):

Это неправда. Он виден так же хорошо, как и любая буква вашего стиха, даже лучше. т.к. немного крупнее. Не видит только тот, кто НЕ ХОЧЕТ видеть и просто-напросто КАПРИЗНИЧАЕТ.

   АДМІНАЎСКІ “НУЛІК”,
ЯК КУЛІК, ЛЕДЗЬ БАЧНЫ…
На “Нулік”- зыркніце здаля –
Блыхою пазірае…
Таму для Вашага “нуля”
Я мікраскоп прыдбаю…
Пастаўце побач “парася”-
Хай з “нулікам” гуляе…
Каб разумелі ўсе і ўся –
Што “нулік” азначае…
Прашу, не стаўце яго ў бок,
Бо там ён безгаловы…
А то ўсе лезуць у радок,
Каб выказацца словам…
Пастаўце “нулік”, як дэвіз,
Не стаўце яго з краю,
Тады “Наш Форумскі” абрыс –
Як сонейка заззяе… 
      10.12.2013 года.

+2

173

БРОКВІЛЬ – ГОРАД  ПАБРАЦІМ
Дэйвід Шоу. Пісьмо ў Канаду.              
Дэйвід Шоу –наш  госць з Канады
Ён  дабрынёй  заваражыў…
І людзі з Чавус вельмі рады
Ягоннай броквільскай душы…
З сябрамі шле ён груз па моры,
Я асабіста бачыў сам-
Як  раздзяляюць наша гора,
Што “падарыў”  Чарнобыль нам…
Даўно ўжо знік наш плач наўзрыдам,
Але яшчэ шмат маем бед…
Сяброў віншуюць інваліды,
І шлюць знямоглыя прывет…
А  Дэйвід Шоу – кожным летам
Прыносіць ім жа - шчасце ў дом…
І ўзнагароджаны за гэта
Ён Скарыноўскім Медалём!..
Мужаюць сёння нашы крокі,
Чарнобылю даецца бой…
Дапамагае  ў гэтым  Броквіль -
Якому шлём мы дзякуй свой !..
МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ САЛАЎЦОЎ,
           12.12.2013 года,
Горад  Чавусы, Магілёўскай вобласці,
Рэспубліка Беларусь. 80296721142 вэлком.

+1

174

Соловцов написал(а):

АДКАЗ АДМІНУ
        НА ЯГО "МІНУ"...
Не трэба р"яна так брыкацца,
Людзей за праўду моцна біць...
Яшчэ Вам рана зазнавацца,
Каб іншых брыдкасцю хуліць...
Не райце, дзе трымаць мне вершы,
Ці пад падушкай, ці то  ў Вас...
Вы, як выдоўца мой - не першы,
Таму не шліце мне абраз...
Я не хачу дарэмных болек,
І не заслужаны прысуд...
Ваш "НОЛІК" - схованы за "столік"-
Таму яго не бачыць люд...
Я не жадаю ператрусу,
Каб пакідаць "ВАШ" інтэрнэт...
Не біце "мінусам", ці "плюсам" -
Не дзеля іх шлю вершы ў свет!..

Да, Николай Иванович моя "хлусьня" на этом сайте вызвала у вас подъем творческих сил. Не обижайте админа он по своему прав. А вершы Ваши, думаю нравятся многим. Спасибо.

+1

175

ПАД ЗВОНЫ НОВАЕ ЦАРКВЫ
    У Чавусах 24 верасня 2012 года
на ахвяраванні прыхажан, мясцовай
улады, усіх жыхароў раёна і яго землякоў,
адчыніла дзьверы новая, цудоўная
царква для праваслаўных. Ёй-мой верш.   
Рашыў паставіць надалей
Свае я вершы на крыло -
Каб неслі шчасце для людзей,
Надзею, веру і святло…
Туды ляцелі, дзе Хрыстос
З ягоннай світай угары…
І каб адтуль яны з нябёс
Нам неслі радасці дары…
Дары – з малітваю святой
У душы шчырыя паствы...
Нам неслі летам і зімой
Пад звоны новае царквы!..
     13.12. 2013 года.

+1

176

http://s6.uploads.ru/VSO0r.jpg

У дзень адкрыцця новай царквы ў Чавусах 24 верасня 2012 года

+1

177

http://s6.uploads.ru/wKv5U.jpg

У час адкрыцця царквы ў Чавусах 24 верасня 2012 года Епіскап Магілёўскі  і Мсціслаўскі Сафроній уручыў старшыні райвыканкама Анатолю Алегавічу Мацюліну медаль "Свяціцеля Кірылы Тураўскага" другой ступені за актыўны ўдзел у будаўніцтве царквы

+1

178

Соловцов
Только что в Интернете появился персональный сайт поэта Рыгора Бородулина. http://www.baradulin.by/ . Можете посмотреть. И оценить сайт. Некоторые видеоролики качеством пониже, чем у вас. Кстати, обратите внимание, видеоролики тоже сделаны на Ютубе и вставлены на сайт. А манера чтения стихов у него немного похожа на вашу!

0

179

http://s6.uploads.ru/XRyBE.jpg

У час адкрыцця царквы ў Чавусах вельмі шмат прыйшло прыхажан. Сярод іх (у цэнтры на здымку) старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Васільевіч Чыканаў - старшыня Папячыцельскага Савета па збору сродкаў і будаўніцтву царквы, які таксама быў узнагароджаны прадстаўнікамі царквы.

+1

180

ПЛАНІДНАЯ АСНОВА
Мая планідная аснова-
У звонкай плыні чыстых рэк,
У мове роднага мне слова –
З якім звязаў свой лёс навек…
Мая планідная аснова-
Да вершавання смелы крок,
Жаўрук у небе, спеў баровы,
І ў хлебным полі васілёк…
Мая планідная аснова –
Любоў да Бога і дзяцей,
Ад продкаў –конская падкова-
Як сімвал шчасця і надзей!..
     14.12.2013 года.

+3


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"