ЯБЛЫК СПЕЛЫ
Нада мною яблык спелы,
Звіс уніз ён галавой,
І глядзіць мне ў вочы смела,
Вывучае позірк мой.
Да яго прыйшоў з абразай,
Або з чыстаю душой?..
Ці я з”ем яго адразу,
Можа ранняю вясной?..
Не, не дам сягоння згубы,
Будзеш доўга ў хаце жыць,
Каб зімой унукам любым
Вітамінчыкі дарыць!..
6.12.2013.
Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"
Сообщений 161 страница 170 из 276
Поделиться1612013-12-06 14:54:10
Поделиться1622013-12-06 23:55:12
ЯБЛЫК СПЕЛЫ
Нада мною яблык спелы,
Звіс уніз ён галавой,
І глядзіць мне ў вочы смела,
Вывучае позірк мой.
Да яго прыйшоў з абразай,
Або з чыстаю душой?..
Ці я з”ем яго адразу,
Можа ранняю вясной?..
Не, не дам сягоння згубы,
Будзеш доўга ў хаце жыць,
Каб зімой унукам любым
Вітамінчыкі дарыць!..
6.12.2013.
Цудоуны верш, водар антонаукi i цяпло сонiка у маёй кватэры ад Вашых слоу.....
Поделиться1632013-12-07 10:19:01
МАЯ ДОЛЯ
Я не быў аблашчын долей,
Жыў пасля вайны, як бомж…
І сягоння ў сэрцы з боллю
Праклінаю смутку вош…
Сніцца бульбы пах гніловы,
Што вясной употай рыў,
І нагайка старшынёва,
Ад якой не раз я выў…
Падаянні я па вёсках
З маці роднаю збіраў,
І калгасныя палоскі
Я сярпом з матуляй жаў…
Так мы доўга гаравалі,
Працавалі кожны дзень,
У калгасах нам давалі
Замест грошай – працадзень…
Лебяду з лазовым лісцем
Еў я ў той галодны час…
Верыў – хутка прыйдзе выйсце,
Прынясе святло для нас…
Больш не буду я шматслоўным,
Бруд збіраць з былых дарог…
Так... вы ў гэтым не віноўны,
А за што ж - караў нас Бог?..
Сёння ты даволі горды,
Крытыкуеш свой народ…
Крытыкану плюну ў морду –
Павяду ў свой час бядот…
За гісторыкам -паэтам
Крочыць смела праўды час...
Трэба помніць вам аб гэтым:
Як, з чаго рабілі вас...
7.12.2013 года.
Поделиться1642013-12-07 10:35:02
НАРОД НАШ
Народ наш жыў спакон вякоў
Галодным, быў і бітым…
Было герояў шмат, дзялкоў,
І правячай эліты…
Былі цары, калісьці, ў нас,
Правадыры з “народа”…
Мяняў іх гучна зорны час
Без нашай пэўнай згоды…
Ліць бруд не хочу з года ў год
За неўраджай на хмары…
“Якія мы – такі народ,
Такія і баяры”…
Наш люд за Сталіным ішоў
Пасля вайны з вампірам-
За шапку жытніх каласкоў
Пяць год даваў Сібіры…
Але народ наш не тужыў,
Ён будаваў заводы…
Каўбасы – з Мінска прывазіў,
З Масквы – адзенне, боты…
Сягоння добра сталі жыць
Без Гарбачоўскай біты…
Напэўна, досыць слёзна ныць,
Бо ўсе мы з гэтай світы…
Вось так бягуць за годам год,
Растуць сады і дзеці…
І беларускі наш народ
Стаў паважаны ў свеце.
Не ганьбі шчыры наш народ,
Лугі, палі і сёлы…
Які ты сам – такі і мёд
Табе прыносяць пчолы…
Над намі ззяе шчасця май,
Мацнеюць сёння крылы…
Красуй, мой Беларускі край,
І набірайся сілы!!
Зо.11.2013 года.
Поделиться1652013-12-07 22:45:55
ХТО КУПАЛУ ЗАБІЎ?..
Я загадкай стагоддзя душу засмуціў,
Сам сабе задаюся пытаннем без смеху:
Хто ж Купалу ў Маскве ў дзень Анёла забіў-
У гасцінніцы з восьмага скінуў паверха?..
Можа лютым фашыстам- ён поперак стаў,
Бо іх біў у вайну словам вострым, як громам?..
Можа меч рэпрэсіўны яго напаткаў -
Той жа Берыя – ўсім нам забойца вядомы?..
Мне і сёння падоўгу не спіцца ў начы,
Бо мне Янка Купала- паэт вельмі мілы…
Як жа так – не змаглі мы яго зберагчы-
Нашай роднай, бацькоўскае мовы Свяцілу???
Спадзяюся, нашчадкі я толькі на вас-
І на розыск па справе забойства ваш рупны-
Дзесьці там - у архівах маскоўскіх адказ,
А сягоння архівы… яшчэ недаступны…
7.12.203 года.
Поделиться1662013-12-08 06:54:49
СЛОДЫЧ ДЗЯЦІНСТВА
Мне сніцца - хто і як арэ...
Гародніны парад на градках:
Цыбуля - першай крок бярэ,
Далей -ідзе ўсё па парадку...
Па даху вінаград паўзе,
Ён соку падарыў нямала...
Бялее сад нявестай у фаце,
А ў хлеве –ходзіць цэнтнер сала…
Гляджу, як летам на зары
Няктар у вулей носяць пчолы,
Лаўлю стазвон грыбны ў бары,
І шчыры дзякуй свой шлю долу!..
Люблю сялянскае жыццё,
Яго мазольнае адзінства…
Вось тут зямны наш Рай-быццё,
І слодыч тут майго дзяцінства!..
8.12.2013 года.
Поделиться1672013-12-09 08:44:14
БАБУЛІНЫ ПАЧАСТУНКІ ЎНУКУ
Мяне бабуля частаваць рыхтуецца,
На канікулах маіх яна хвалюецца-
Як прыеду ў госці да яе калі:
У чыгунку чыгунным бульба варыцца,
А на патэльні зранку сала жарыцца,
І смажанку ў пячы цалуюць вугалі…
А я люблю аладкі з бульбы – дранікі,
І сырадой з даёнкі піць без панікі,
Люблю яешню і смятанкі пах люблю…
Люблю я венікам дубовым парыцца,
На сонцы ранкам каля рэчкі “жарыцца”,
За гэта ўсё - я дзякуй свой бабулі шлю!..
9.12.2013 года.
Поделиться1682013-12-10 08:00:16
АДКУЛЬ ЧАЛАВЕК...
Бытуюць легенды, што нашымі
продкамі ў час стварэння жыцця
на Зямлі - былі малпы, а я лічу -
што мурашкі...
Аб гэтым сведчыць вельмі цяжка,
Бо не вучоны я - паэт…
І ўсё ж лічу, што мы - з мурашкі,
Не з малпы - выйшлі ў гэты свет…
Спрачацца доўга мы не будзем,
Кідаць у вочы брыдкасць слоў…
І ў сё ж - падобны ў працы людзі:
На добрых, спрытных мурашоў...
Лічу, што лад у іх, дарэчы,
Вядзе ў сапраўдны камунізм:
Няма парламента, галечы,
Няма начальнікаў, ні віз…
Бог нас людзей стварыў у ранні-
Каб неба, сонца палюбіць…
А мы агрэсары – зямляне
Не любім мірна, чэсна жыць…
Падчас плюём на Бога ў неба,
Занадта любім ваяваць…
У мурашоў вучыцца трэба –
Без войнаў жыць і працаваць...
Я вас адразу распазнаў бы,
Мне дайце прашчура партрэт:
Сказаў бы прама - хто ад "Малпы",
Ну.. а ў каго "Мураш" пра...дзед...
Не трэба кроіць рода межы,
Рабіць у генах ператрус...
Пастаўце лепш унізе верша -
Мурашцы "мінус" свой, ці "плюс"...
10.12.2013 года.
Поделиться1692013-12-10 09:31:29
АДКАЗ АДМІНУ
НА ЯГО "МІНУ"...
Не трэба р"яна так брыкацца,
Людзей за праўду моцна біць...
Яшчэ Вам рана зазнавацца,
Каб іншых брыдкасцю хуліць...
Не райце, дзе трымаць мне вершы,
Ці пад падушкай, ці то ў Вас...
Вы, як выдоўца мой - не першы,
Таму не шліце мне абраз...
Я не хачу дарэмных болек,
І не заслужаны прысуд...
Ваш "НОЛІК" - схованы за "столік"-
Таму яго не бачыць люд...
Я не жадаю ператрусу,
Каб пакідаць "ВАШ" інтэрнэт...
Не біце "мінусам", ці "плюсам" -
Не дзеля іх шлю вершы ў свет!..
Поделиться1702013-12-10 09:56:26
Ваш "НОЛІК" - схованы за "столік"
Это неправда. Он виден так же хорошо, как и любая буква вашего стиха, даже лучше. т.к. немного крупнее. Не видит только тот, кто НЕ ХОЧЕТ видеть и просто-напросто КАПРИЗНИЧАЕТ.