Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"


Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"

Сообщений 141 страница 150 из 276

141

ДЗЕ НУДНАЯ ПРОЗА
Дзе нудная проза
Жыццёвага кросу-
Там рэжуць, страляюць,
Там б”юць…
Там душы чарствеюць,
Там зоры нямеюць,
Там пчолы, як шэршні
Гудуць…
Дзе нудная проза –
Там плачуць бярозы,
Там шпак бой вядзе
З вераб”ём,
Там кошка з сабачкам
Кідаюцца ў драчку,
Там б”ецца казёл з
З бараном…
Дзе нудная проза –
Там допінга доза
Людзей ачмурае,
Сяброў…
Там твор без ідэі,
Там сохнуць лілеі,
Там здрада, падман там
І кроў…
    2.12.2013 года.

0

142

Соловцов написал(а):

ДЗЕ НУДНАЯ ПРОЗАД                     Дзе нудная проза –Там снег без марозу,Там рэжуць, страляюць,Там б”юць…

Чый твор, або якая рэальнасць натхніла Вас, шаноўны Мікалай Іванавіч, на гэтыя крытычныя радкі? http://www.syzo.org/yabbfiles/Templates/Forum/default/rolleyes.gif  http://www.syzo.org/yabbfiles/Templates/Forum/default/sad.gif

-1

143

ЗАХОДЖУ Я Ў ХАТУ
Заходжу я ў хату пад песню масніц,
Дзе шыбы пабіты рукою шаленства…
Запальваю свечкі з мінулых Грамніц,
Каб босую памяць убачыць з маленства…
Збалелае сэрца шчыміць і шчыміць,
Бо вецер бядоты гуляе па хаце…
Святы Мікалай сумна з кута глядзіць,
Ды з фота шчымліва ўсміхаецца маці…
Гляджу я, як слівы ўраджайна цвітуць,
Як ёлка бацькоўская скардзіцца Богу
Што часта яе ўжо сяльчане сякуць-
Памерламу лапкамі сцеляць дарогу…
Пакінуўшы босую памяць вятрам,
Выходжу я з хаты праз рыпныя дзьверы,
Слязінку змахнуўшы,  душэўны бядлам,
Іду я дарогай надзеі і веры…
        2.12.2013 года.

0

144

ЗАСТАЛОСЯ Ў МЯНЕ
Засталося ў мяне вельмі мала радні,
Прысмак часу  мой сёння сірочы…
Як падоўжыць свае векапомныя дні,
І развеяць бяссоныя ночы?..
Я лаўлю над саою нябёсаў міры,
Зранку росамі твар абмываю…
І ў гарачых абдымках  сяброў на зары ,
Белай ружай штодзень расцвітаю…
Нас то сонца пячэ, то нас лівень сячэ,
То з нябёсаў  грымучы гром зліцца…
Подых шчасця лаўлю я з сяброўскіх вачэй,
Каб усмешкаю іх наталіцца ..
                 3.12.2013 года.

0

145

Соловцов написал(а):

...Куды мы ідзем і што далей будзе, куды глядзіць наша ўлада  і святары???

Да, катимся в преисподнюю... Вот, читайте! Грязная пидорасня в чистой Беларуси Я давно говорил Неравнодушному, что сие зло докатится и до Беларуси. Ещё чуток - и будет в Чаусах!!
Кстати, сегодня на сайте популярнейшего протоиерея Дмитрия Смирнова (член Высшего Церковного Совета РПЦ) появился ролик передачи также популярного телеведущего Владимира Соловьёва http://www.dimitrysmirnov.ru/blog/cerkov-42080/ . Так там Соловьёв тоже сокрушается по поводу ПАССИВНОСТИ РПЦ. Смирное кое-как защищался, но, ей-ей, пассивность очень заметна! А особенно - на местах! И в Чаусах в том числе!  http://www.syzo.org/yabbfiles/Templates/Forum/default/lipsrsealed.gif

-1

146

Соловцов написал(а):

Шаноўны "неравнодушный". Шчыра ўдзячны Вам за тое, што Вы так пільна сочыце за маёй творчасцю і неабыякавы да яе. Чый твор, або якая аклічнасць(не натхніла-як Вы пішыце, бо натхненне- гэта штосьці ўзнёслае, радаснае, якое заўжды акрыляе чалавека), а паспрыяла напісанню гэтых сумных крытычных радкоў?    Вы, напэўна, даўно гладзелі фільмы...па тэлевізару, ці ў РДК, дзе на 70%      Яны без ідэі,     Дзе сохнуць лілеі,     Дзе здрада, забойствы,     Падман...        Куды мы ідзем і што далей будзе, куды глядзіць наша ўлада  і святары???

Дзякуй за тлумачэнне, зразумеў. Маеце рацыю. А тэлевізар свой я выкінуў на сметнік, бо лічу, што гэта -- духоўны вораг. Зараз у кватэры радыёкропка і інтэрнэт.

-1

147

Неравнодушный написал(а):

Дзякуй за тлумачэнне, зразумеў. Маеце рацыю. А тэлевізар свой я выкінуў на сметнік, бо лічу, што гэта -- духоўны вораг. Зараз у кватэры радыёкропка і інтэрнэт.

Вау! Прям как я! А я отказался от кабельного ТВ! (Отдельного телевизора у меня и так не было, был встроенный в компьютер.) http://www.syzo.org/yabbfiles/Templates/Forum/default/rolleyes.gif

0

148

Соловцов написал(а):

ЗАХОДЖУ Я Ў ХАТУ
Заходжу я ў хату пад песню масніц,
.......................................
...........................................
Іду я дарогай надзеі і веры…
        2.12.2013 года.

Вера ваша для мяне незразумелая.  У царкву не ходэіце. Ды  і надзея, у чым яна? Калі верыць у бесмяротную душу, то тады і надзея на міласэрнасць Боскую адкрываецца. А мы ўжо адной нагой там, у тым свеце.Помяни меня, Господи, во Царствии  Твоем! http://orv1979.narod.ru/smail/angel.gif

0

149

Соловцов написал(а):

ЗАХОДЖУ Я Ў ХАТУ

А так я вас разумею. Я таксама родам іэ вёскі, і ў кожнага ёсць свае Красавічы, і скрып масніц, як нажом па сэрцу.

0

150

Неравнодушный написал(а):

Вера ваша для мяне незразумелая.  У царкву не ходэіце. Ды  і надзея, у чым яна? Калі верыць у бесмяротную душу, то тады і надзея на міласэрнасць Боскую адкрываецца. А мы ўжо адной нагой там, у тым свеце.Помяни меня, Господи, во Царствии  Твоем!

"Нераўнадушный"! Не тычце мне піку ў набалелае сэрца наконт маёй веры. Вы не зусім уважлівы чалавек у гэтым напрамку да маёй паэзіі, бо я амаль у кожным вершы з Богам...І ў хаце ў мяне не адна ікона і крыжык на грудзі...Ад таго, што не хаджу ў царкву, як Вы лічыце, я па Вашаму антыхраст? Сын мой Аляксандр часта ходзіць на малебен у царкву з маёй душою...Апроч таго, я айца Мікалая добра ведаю. Мы з ім у свой час праторвалі дарогу да душ чалавечых на раённым радыё, па якой Вы сення ідзеце з яго дазволу... І мне хопіць яго благаславення.
    Наконт надзеі і веры? Вы, напэўна, да канца яе самі  не адчулі як след сваім сэрцам, а не проста словам, ці прыходамі ў царкву. Мая адзіная, непарушная вера - вера ў Бога, Надзея - на яго літасць. Я з дазволу Бога не адчуваю, што я адной нагой сёння там, у тым свеце, як Вы пішыце.. Не губіце маю душу зараней, гэта бязбожна..Выбачайце за чыстасардэчнасць.. Усіх зямных даброт Вам зычу!

+1


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"