Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"


Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"

Сообщений 131 страница 140 из 276

131

ЯК ГРЫМНЕ ГРОМ
Я праваслаўны вернік, не бязбожнік,
Тварэнне Бога –кроўнае дзіця…
Я на Змлі не проста падарожнік,
Я гаспадар жыцця, яму суддзя…
Як грымне гром з нябёс над мной з маланкай,
І спапяліць майго жыцця кругі,
Душа мая ў  Надзеі над альтанкай
Павісне зоркай з неба між тугі…
Заплача вецер панад рэчкай соннай,
Сябрам прыснюся шмат разоў у сне…
А Саша з Аней пад святой іконай
Запаляць свечкі ранкам у царкве..
     9.11.2013 года.

0

132

МОЙ СЯБРА
Я сябрую днём і ранкам
З АСБ “Беларусбанкам”,
З ім страчацца вельмі рады-
Тут людзей ляжаць уклады.
Задаволены кліенты,
Бо вялікія працэнты.
Тут плачу я кожны раз
За кватэру і за газ,
За дзетсад, за электрычнасць,
За другую акалічнасць.
Банк дае  крэдыт адзіны:
На вяселле, імяніны,
На жыллё і на машыны
І на іншыя прычыны…
Запрашаею  днём і ранкам
Сябраваць з “Беларусбанкам”,
Тут абслужаць хутка,  ветла,
І з усмешкай шчырай, светлай!..

0

133

ШЧЫРАМУ СЯБРУ
               Аляксандру Пускіну,
дырэктару Магілёўскага прадпрыем-
ства "Белгандальтэхніка".
Як сябра шчырага знайшоў я Вас
У полымі былой перабудовы…
Артыкул у “Звяздзе” мой у той час –
Для нас стаў добраю падковай...
Ваш помню інжынерны кабінет,
Лагоднасць позірка пры стрэчы…
Вы інжынер, я -інжынер – паэт
Душ верных,чыстых, чалавечых…
Гадоў мінул х па-над намі лік
Адолеўшых няўзгоды і напасці…
Сягоння Вы вядомы кіраўнік
Нясеце людзям радасць, шчасце…
Яны Вам дзякуй шлюць і я, якраз –
За касавыя апараты…
Якія на абслугоўванні ў Вас,
Дрыжаць прад імі казнакрады…
Вам клас рабочы сёння шле прывет,
Вы кіраўнік не косцеломны…
І вашы тэны ведае сусвет,
Хоць почырк ваш заводскі скромны…
Сягоння ў Дзень Анёльскі хай гучыць
Паток сяброўскіх віншаванняў.
Я ж – зычу ВАМ : да ста гадоў пражыць
Ў абдымках шчасця і кахання!
МІКОЛА САЛАЎЦОЎ, сябра Саюза
пісьмннікаў Беларусі, паэт.
30.11-дзень нараджэння сябра.

0

134

НЕ ТРЭБА МНЕ  ПРЫСМАКІ…
         Жарт без жарту.
Суседцы я задаў пытанне:
-Ты ўсё адна бядуеш, Таня?..
Суседка зыркнула мне ў вочы,
Нібы сава, як зарагоча:
-Ты што, сусед, на ўвазе маеш?
Напэўна, хлопца мне шукаеш,
Або ты хлусіш прама ў вочы,
І на мяне сам "зубы" точыш..
Не трэба мне мужчын "прысмакі",
Бо ёсць сябры ўжо - два...сабакі…

Отредактировано Соловцов (2014-09-07 07:36:10)

0

135

ЯНА ПАЙШЛА
             Зямлячцы Т.Шамшурка.
Яна пайшла з жыцця не ў час,
Пакінуў нам гадзіннік свой…
Які курантамі для нас
Дае са смуткам бой…
Гадзіннік гэты на ўспамін,
Нібы ікону захаваў...
Шкада, што шалапутны сын
Яе – аб смерці знаць не даў…
Не ведаю, далей як быць,
Магілу – дзе яе шукаць…
Каб кветкі – ружы палажыць,
Жалобы смутак перадаць…
Лістапад 2013 года-месяц
          памінальны.

0

136

МНЕ НЕ ТРЭБА
Мне не трэба паражэнства,
Бо ў жыцці –не песіміст…
Лепш схаджу на набажэнства
Пад вясновы птушак свіст…
Памалюся за найменні
Родных, блізкіх і сяброў…
Пакланюся на каленях
Пад абліччам абразоў.
І пашлю свой голас з громам
У нябесны царства рай…
Папрашу, каб па-над  домам
Прасвятлілі неба край…
  29..11.2013 года.

0

137

ЛЯЧУ НА ДАЧУ
Лячу на дачу кулей-
Там кут мой залаты,
Там зранку мне зязюля
Падоўжвае гады…
Гародчык не багаты,
Але - там шпак пяе,
А салавей ля хаты
Каханне мне дае…
Збываюцца надзеі,
Гародніна свая…
Душа там маладзее,
Як Беларусь мая…
  30.11.2013.

0

138

БАЦЬКАВА ХАТА
Гляджу я на хату,
На ёлку без таты,
У бацькавай хаце
Нябачна і маці…
Нябачна ўжо жыта,
Смуткуюць бярозы…
Там пуп мой зарыты,
І там сёння... слёзы…
30.11.2013 года.

0

139

НА ВУЛІЦЫ СМЕХ
На вуліцы дзіцячы смех,
Увосень гразкая дарога…
Ляціць з нябёсаў мокры снег –
Як дар зімовы нам ад Бога…
Сняжынкі белаю гурмой
Сціраюць з лісця пазалоту…
Такі ў мяне гнілы настрой
Для вершаў з восеньскаю слотай…
Глядзіць панура мой народ
На дрэвы голыя, без лісця…
Маркотна мы канчаем год,
З гаротных спраў шукаем выйсце…
Прэм"ер- міністр бачыў сон:
Што будзе хутка зверху біты-
Калі з сняжка да мая ён
Не зробіць людзям горы з жыта…
Кудысьці знік дзіцячы смех,
Прасохла гразкая дарога,
І паляцеў з нябёсаў  снег -
Нібыта зерне нам ад Бога...
        30.11.2013 года.

0

140

Я СЫН РАТАЯЎ
Я сын ратаяў мілы,
Гляджу на дом здаля…
Мой плуг – пяро з чарнілам,
А сшытак мой – ралля…
За плугам крочу з мірам,
Між дзённых, будніх спраў –
Хачу, каб голас ліры
Малебнам загучаў..
  30.11.2013 года.

0


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"