Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"


Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"

Сообщений 121 страница 130 из 276

121

СТАНЬ  ФЕЯЙ
Куды ляціш, куды ідзеш
Марознаю зімою,
Каму мой новы верш нясеш
Азяблаю рукою?..
Не загубі яго ў бары,
Ў сумётах, ці ў завеях,
Яму ты сэрца падары,
І стань ягоннай Феяй…
   10.10.2013 года.

0

122

МОВА ШЧЫРАСЦІ
Быў, калісь, ветэрынарам
Я лячыў свіней, кароў…
І сягоння нават мару
Зразумець іх гукі моў…
-Мя-я-я, ці му-у-у, ці
Хру-хру… ў хлеве-
Як марзянку іх лавіў…
І ў лагоднасці напева
Мову шчырасці вучыў…
Мову вернасці, даброты…
Я імкнуўся пераняць...
І сягоння мне ахвота
Зноўку доктарам іх стаць…
    10.10.2013 года.

0

123

АДКАЗ АДМІНУ
НА ЯГО “МІНУ”…
Дарагі мой Адмін-
Скажы лепш:”Амінь”..
Так крута не зыр –
Не твой манастыр…
Заўчасна не лезь перш,
Не хулі мой верш,
Не бойся нікога,
Бо сёння мы з Богам!..

0

124

ПАД СВЯТЛОМ ЛЯМПЫ
Я пад святлом настольнай лямпы
Ў найцяжкі час - пасля вайны
Карандашом крэсаліў ямбы
Для звонкіх вершаў з старыны…
То аб сухар ламаў я зубкі,
Не праклінаў сваю раллю…
То пад святлом з цаглянай грубкі
Чытаў я “Новую зямлю”…
Хадзіў у лапцях па марозу,
Разгадваў будучыні сны…
То з горкім смакам вербалоза
Еў з лісця матчыны бліны…
Нідзе, ні ў чым не быў я хлусам,
Рабіў надзеі караблі…
Той час мінуў – Мы Беларусы
Па Еўрапейску зажылі…
Сягоння наш палёт арліны,
Мы добра бачны ў грамадзе…
Я слаўлю родную Краіну,
Што нас не кінула ў бядзе!..
       10.10.2013 года.

0

125

Я ПАД НЕБАМ
Я пад небам не адзіны,
Не жыву, як чорны грак…
Горкім водарам рабіны
Наталяю ранкам смак…
І адразу ажываю
Пад пажухласцю садоў…
Восень сэрца спавівае
Смуткам пройдзеных гадоў…
Пралячу бялёсым пухам
Па-над соннаю зямлёй…
Разганю я ў сэрцы скруху
Новым вершам раніцой…
       11.10.2013 года.

0

126

МОЙ СПАРЫШ
Вінаградны сок - не каву
П”ю заўжды я перад сном…
Мой спарыш – з гарачай стравай,
З бульбай, з мясам, з малаком…
Сілы я лаўлю ў прыліве
Промняў сонца веснавых…
Мой спарыш – у хлебнай ніве,
У калоссях залатых…
Хлопцаў шмат вадзіў я ў сваты,
Славіў вершамі дзяўчат…
Мой спарыш – у двойні сада,
І ў народжаных двайнят…
Маладых  чаруе поўня,
Ноччу не дае тужыць…
Мой спарыш ва ўнуках – тройня…
Значыць, доўга буду  жыць!..
     11.10.2013 года.

0

127

ДАР ДАНАЙЦАЎ
Мне дар “Данайцаў” не патрэбны,
Бо злосьці ў ім я шмат пазнаў…
Яго назад з сваім малебнам
Адправіў тым, хто мне прыслаў…
І тыя, хто жадаў мне гора,
І слаў свой чорны нагавор-
На хвалях боскае прасторы
Лунаюць д”ябламі між зор…
Цяпер яны ў абдымках згубы
Сваю смакуюць гора-кроў…
Для іх –пачварных Бог мой любы
І ў пекле месца не знайшоў…
               23.10.2013 г.

0

128

Я ПОМНЮ ТОЙ ПАХ
Я помню той пах канюшыны,
Я помню той спеў салаўіны,
Вяселле пчалінае – рой…
Я з горада сёння ўсё помню:
Рачулку Жадуньку і поўню,
І вёску, што стала ўдавой…

0

129

МОЙ ДУХОЎНЫ АЛІМП
Мой духоўны Алімп - у народнасці,
Іду туды я без аглядкі, пешшу -
І нясу з сабой абойму годнасці,
З жыцця штодзень крэсалю людзям вершы…
Іду з гадамі ўдалячынь без лысіны,
І побач подых маладосці чую…
Мае настаўнікі: Караткевіч з Пысіным –
Я словам іхнім сэнс жыцця гартую…
Мой сказ для вас адкрыты, без ліслівасці,
Бо я жыву сягоння ў Новай Хаце-
Дзе Быкаў падарыў свой мір праўдзівасці,
А Купала з Коласам – мову маці!.
29 кастрычніка 2013 года. 5 гадзін раніцы.

0

130

НАРОДЗІНЫ ВЕРША
Я вершы заўсёды складаю без толу,
Мой рот  ані - дзе не заклейвае  скотч…
У ложку  на дачы амаль што паўголым
Аловак над вершам гвалтую штоноч…
29 кастрычніка 2013 года. 3-5 гадзін раніцы.

0


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"