У ГЭТУ ВОСЕНЬ
У гэту восень
Нябёсаў просінь
Над мной здранцвела,
Я ж…крочу смела
Аднадумцаў між,
Шукаю свой Крыж,
Крыж богаслаўны,
Свой праваслаўны…
Яго між бяроз
Вярнуў мне Хрыстос…
Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"
Сообщений 111 страница 120 из 276
Поделиться1112013-10-07 21:22:57
Поделиться1122013-10-07 21:25:38
СПЯШАЙ ЖЫЦЬ
Мы народжаны без злосці
Каб дабро вакол рабіць…
На Зямлі мы з вамі госці,
Дык спяшай па боскі жыць!..
Поделиться1132013-10-07 21:34:11
НАША ВЕЧНАСЦЬ
Наша з вамі ў небе вечнасць,
Там між зорак наш пакой…
Там жа будзем Шляхам Млечным
Крочыць у нябыт з душой…
Поделиться1142013-10-07 21:35:50
Я ЛЯТАЮ
Я лятаю вакол сонца
На планеце галубой…
Шлях зямны мой не бясконцы-
Покуль я жыву з душой…
Поделиться1152013-10-07 21:38:07
ЯК ДУША
Як душа ў нябёсы з цела
Нечакана паляціць,
Я – між зорак чорна-белых
Буду ў марах з вамі жыць…
Поделиться1162013-10-07 21:46:16
ПЛАЧ АЛКАГОЛІКА
Жарт.
Мне патрэбен тэсцерон-
Цуда – лекавы гармон…
Ён патрэбен мне, як крэмень,
Каб ажыў мой здохлы…"певень"…
Поделиться1172013-10-09 15:08:54
ПЛАНЕТУ СЛУХАЕ ПАЭТ
Трывожна сцішаны Сусвет.
Агеньчык свеціцца да рання,
Планету слухае паэт,
Яе гарачае дыханне…
Алесь Пісьмянкоў.
ПАЭТ І СУСВЕТ
Для паэта - шыр Сусвета,
Нібы глобус на далоні,
Для яго зімой і летам
Ружы квецяць без агоній…
Для паэта промні света
Пры жыцці ягонным - царства…
Словам, як часцінкай бэта
Смутак рэжа без лякарства…
Для паэта – сэнс Завета:
-Каб не знікла яго слова…
Каб штогодна кожным летам
Прарастала рунню новай…
Для паэта – гук аснова
І для сэрца і для слова…
Я на Лузе Пісьмянкова
Дзякуй шлю і Куляшову…
9 кастрычніка 2013 года.
Поделиться1182013-10-09 20:50:05
ТОЙ ЧАС НЕ ЗАБУДУ
Я той час не забуду,
Як сляпіла імжа,
Як цягнуў нас "Іюда"
На распяцце крыжа…
Я парваў свае путы
З дапамогай сяброў,
І ланцуг мой раскуты
Ад мінулых гадоў…
Быў галодным і босым,
Слаў пракляцце вайне…
Сёння ж… дзякуй Хрыстосу –
Ён даў шчасце і мне…
9 кастрычніка 2013 года.
Поделиться1192013-10-10 02:07:58
Ахахахах! "Дзякуй Хрыстосу"! Админ уже сбежал в моностырь, на очереди Соловцов?
АДКАЗ АДМІНУ
НА ЯГО "МІНУ"...
Дарагі мой Адмін
Скажы лепш:"Амінь!"..
Так крута не зыр,
Не твой манастыр...
Заўчасна не лезь перш,
Не хулі мой верш...
Не бойся нікога,
Бо сёння мы з Богам!..
Поделиться1202013-10-10 08:34:42
ХАТА ВОКНАМІ БАГАТА
Хата вокнамі багата,
Ды сірочы ў іх пагляд,
Шкла няма – пабілі, гады
Дзесьці сорак год назад…
Тут, калісьці, нарадзіўся
Я дзесятым у мароз…
Тут па бацьку, што згубіўся,
Шмат праліта матчын слёз…
Тут я старт узяў у людзі,
Тут даўно застыў мой след…
Тут гуляе сёння студзень –
Дорыць снежны мне прывет…
10.10.2013 года.