Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"


Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"

Сообщений 91 страница 100 из 276

91

ЖЫЦЦЁ ЧАЛАВЕЧАЕ
    Свацце Марыі Сямёнавай з нагоды 65-годдзя.
Жыццё чалавечае знічкай яскравай
Штодзень незаўважна ляціць на Парнас…
Як след не паспеем мы зыркнуць  направа,
Як фініш - налева чакае ўжо нас…
Жывём у турботах, бо штосьці нам мала,
Пад час мы не тою дарогай ідзём…
Гвалтуем жыццё, ды гвалтуем няўдала,
Бо думаем – вечна на свеце жывём…
Нам кожнаму Бог даў сваё прызначэнне,
Вам – кенарскі голас зямны падарыў,
І шмат прыгажосці, кахання, цярпення,
І ўсмешкай чароўнаю Вас надзяліў.
У гэты дзень Боскі, пасхальны, найсветлы,
У год юбілейны віншую я Вас,
І зычу Вам шчасця і радасці ветлай,
І каб да ста год не падвёў зноў абцас…
Шануйце нявестку і будзьце ёй рады,
Яна, як майстрыха, як кветка язьмін…
Любуйцеся ўнучкамі, зяцем і сватам,
Хай радасць Вам дораць дзьве дочкі і сын!
          ХРЫСТОС ВАСКРОС! 
               АМІН!  АМІН!
МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ САЛАЎЦОЎ,           
         5 мая 2013 года.

0

92

БЫВАЙЦЕ, АДА ІЛЬІНІЧНА
   (Адзе Ільінічне Бычковай-
жонцы палкоўніка міліцыі Івана Бычкова.)
Яна была заўсёды рада
Страчаць сяброў, сваю радню,
Яе мы проста звалі Адай
За шчырасць сэрца, дабрыню.
Яна любіла кветкі, дачу,
Дзяцей, унукаў і сяброў,
Таму мы ў смутку сёння з плачам
Ёй дорым кошык цёплых слоў.
Яна ўзрасціла Гену з Таней,
Жыла з Ірынай доўгі час…
Яе душу Бог сёння ўранні
Забраў у неба на Парнас…
Без Ады жыць нам не прывычна,
Булькоча кроў, душа шчыміць…
Бывайце, Ада Ільінічна,
Ты ў сэрцах нашых  будзеш жыць!..
          22 верасня 2013 года.

0

93

У ДЗЕНЬ ПАМІНАЛЬНЫ
(Сябру Аляксандру Міхайлавічу Бондараву).
Сумота слязамі блішчыць на вачах,
Бо рэдка бывае такое-
У дзень нараджэння закончыў ён шлях,
Аддаўшы нам шчасце зямное…
Пражыў ён  сумленна і чэсна свой век,
Такіх – мала стрэціш на свеце…
Ён быў найкрыштальнай  душы чалавек,
Аб гэтым мы сведчым і дзеці.
Ён быў кіраўнік – аптыміст, а не “звер”,
З адкрытай душою без маскі,
Любілі яго кіраўніцкі манер
За чуласць, павагу і ласку…
Мне з ім давялося ў свой час працаваць,
Ён класным тады быў  шафёрам…
І быў чалавекам, як кажуць – на пяць,,
Таму і ў мяне сёння гора…
Смуткуюць суседзі, сябры, родны край,
Смуткуе па ім жонка  Ружа…
Стварала яна пры жыцці Сашу рай,
Бо  добрым быў бацькам і мужам…
Адкрыю вам тайну затрунных падзей,
Хоць тэзіс не вельмі пацешны:
-У Рай забірае Бог добрых людзей
Раней, чым у пекла - хто грэшны…
Сягоння душа  паляцела стралой
Да Бога, пак інуўшы  грудзі…
У Царства нябёсаў, дзе вечны пакой,
Дзе зоркамі значацца людзі…
         26.09.2013 г.

0

94

У МЕСЯЦ ВЕСНАВЫ
Сягоння нас - у месяц веснавы,
Марозам лютым давяць Феі…
І мы жывём без кветак і травы
Пад сакавіцкі спеў завеі…
Я веру – хутка вернецца вясна,
Растопіць горкія сумёты…
І прыдзе ў сэрцы шчасця навізна,
І зажывём мы без сумоты…
І маладосць у парастках вясны,
Паміж зімовага сканання -
Падорыць з сокам радасныя сны,
І слодыч боскага кахання!..
    25 сакавіка 2013 года

0

95

ПОМНІК  ПРАКЛЯЦЦЯ…
  Памяці Савініцкай СШ і вёсцы Савінічы,
  а таксама яшчэ шасці вёскам роднага майго раёна,
  якія ўшчэнт зруйнаваны  Чарнобыльскай катастрофай.                                                                         
  Штогод былыя выпускнікі згінуўшай школы збіраю-
  цца ў Ціманаўскім клубе, Клімавіцкага раёна, Магі-
  лёўскай вобласці, каб выказаць свой боль і смутак                                 
з нагоды Чарнобыльскай трагедыі.Прыязджаюць з усіх                                 
  куткоў былогага Саюза і ў тым ліку я -як былы яе выпускнік..
Чарнобыль шмат год нам, як след, не дае
Здаровымі жыць, весяліцца,
Бо стронцый атрутныя песні пяе,
То СНІДам, то ракам ён зліцца…
І сёння мне сняцца страшэнныя сны
Пра час той бязбожны, пакутны…
Пра час той - з нябачнай, найтрэццяй  вайны-
З чарнобыльскай, атамнай, бруднай…
Я помню той выбух і хмар чараду,
Якія Маскве пагражалі,
Таму з самалётаў кідалі ваду –
Атрутай мой край палівалі.
Шмат знішчылі вёсак у час той бяды
Такіх, як мае Савінічы…
Мы з вамі браты – Расіяне заўжды
У нашым сумесным абліччы…
Ў адзіным Саюзе жыць хочацца мне,
Ды толькі не з тым – Джугашвілі…
І ў трэццяй,  нябачнай і бруднай вайне
Зноў першымі іх баранілі!..
І сёння ідзем мы ў пакутах з вайны
Амаль што ў адзіным змаганні…
Што ж будзе праз сотню гадоў даўніны,
Якім будзе праўнукам  ранне?..
Няма Савініч, нашай школы няма –
Штогод сведчым з боллю, мы вучні,
І атам пракляты клянём нездарма,
І пільнасці моладзь мы вучым…
А каб наша памяць стагоддзі жыла
Шлём просьбу раённай уладзе:
-Каб вырас, дзе школа калісьці, была-
Часам тым -наш Помнік пракляцця!..
МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ САЛАЎЦОЎ,
паэт,  сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.
15 чэрвеня 2013 года, 67-211-42 велком.
  Горад Чавусы, Магілёўскай вобласці.

0

96

[url=http://uploads.ru/fTJ6k.jpg]http://s5.uploads.ru/t/fTJ6k.jpg[/url

На свяце ў Касцюковічах "Пісьмянкоў луг" пабывала дэлегацыя Магілёўскай пісьменніцкай арганізацыі. На фота злева направа: сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Салаўцоў,
жонка паэта Алеся пісьмянкова і старшыня аблсной пісьменніцкай арганізацыі Уладзімір Дуктаў.

0

97

http://s4.uploads.ru/5VSOc.jpg

Кіраўнікі абласных арганізацый і кіраўніцтва Касцюковіцкага раёна на свяце "Пісьмянкоў луг у 2013 годзе.

0

98

http://s4.uploads.ru/zeHNC.jpg

Шматлюдна было ў Касцюковічах на свяце

0

99

http://s4.uploads.ru/Pr3GY.jpg

0

100

http://s5.uploads.ru/t/lzcQI.jpg

Паэт Мікалай Іванавіч Салаўцоў чытае свой новы верш, прысвечаны знакамітаму Касцюковіцкаму паэту Алесю Пісьмянкову, які заўчасна пайшоў з жыцця...

0


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Новыя вершы Міколы Салаўцова для кнігі "Дарогай аднаверца"