Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 
Общение без границ
Этот сайт живёт 4779-й день.
Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Відэарэпартаж: Міжнародны дзень "Роднай мовы". Сустрэча з паэтам.


Відэарэпартаж: Міжнародны дзень "Роднай мовы". Сустрэча з паэтам.

Сообщений 1 страница 2 из 2

1

У Чавускай раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася вечарына з нагоды "Міжнароднага Дня Роднай мовы" пад назвай:"Паэтычны калейдаскоп паэта Міколы Салаўцова"- паэта, ўзнагароджанага вышэйшай узнагародай Саюза пісьменнікаў Беларусі, а менавіта Ганаровым знакам-медалём:"ЗА ВЯЛІКІ ЎКЛАД У ЛІТАРАТУРУ", пасведчанне да якога падпісаў сам Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Іванавіч Чаргінец.
    Вечарына праходзіла з удзелам вучняў пачатковага класа гарадской сярэдняй школы №1 начале з настаўніцай Шэмянковай Антанінай Уладзіміраўнай. Вучні чыталі вершы Міколы Салаўцова аб нашай роднай беларускай мове, аб квітнеючай Беларусі, рыфмавалі пададзеныя ім словы.
    З самага пачатку і да канца вечарыну вяла цікава і змястоўна загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі Таццяна Аляксееўна Філіпенка. Яна напачатку расказала аб жыццёвым і творчым шляху паэта, які нарадзіўся дзесятым па ліку ў сям"і. Пасля вайны, будучы ва ўзросце сямі гадоў, застаўшыся без бацькі і, каб не памерці з голаду- Мікола Салаўцоў з маці Параскай Рыгораўнай збіралі падаянні па вёсках, а таксама ён збіраў на калгасным полі гнілую бульбу па вясне, лебяду, лісце лазы, з якіх маці пякла бліны, ці праснакі...Вясной, каб узараць невялікі ўчастак пад градкі, талакой цягаў разам з маці конны плуг...  Але усё ж такі двое за яго малодшых - брацік Міша і сястрычка Насця  не вытрымалі і памерлі з голаду. У 8-10 класы Мікола хадзіў у суседнюю вёску і штодзень рабіў па 16 кілометраў і ў сцюжу і ў дождж. Аб гэтых цяжкасцях яго жыцця паведала вядучая вечарыны Таццяна Аляксееўна. Вучні ўважліва яе слухалі і пільна ўглядаліся ў твар паэта, а на іх тварах можна было пачытаць падзяку радзіме за тое, што ім не выпаў такі цяжкі  лёс... Пяцьдзесят год таму назад, калі Міколу Іванавічу было 29 гадоў на семінары маладых паэтаў і пісьменнікаў у Каралішчавічах, які вёў Народны пісьменнік Беларусі Максім Танк, якому прадсаўлялі  маладых пісьменнікаў и паэтаў(а ў той час Мікола ўжо выдаў у выдавецтве "Мастацкая літаратура" два зборнікі вершаў для дзяцей: "Вавёрчын веласіпед" і"Чаму плуг не ржавее"), Мікалай працаваў старшынёй Чавускага раённага Камітэта народнага кантролю -( да гэтага пяць гадоў - 1-ым сакратаром Клімавіцкага РКЛКСМБ) -  Максім Танк вельмі пахвальна адклікнуўся аб творчасці Міколы Іванавіча, і дадаў, што Мікола мае вельмі багаты жыццёвы вопыт і ў яго павінны з"явіцца цудоўныя творы з жыцця і для дарослых. І яны з"явіліся.... Яго творчасць -гэта прамое люстра нашай былой і сучаснай рэчаіснасці...Аб гэтым гаворыцца і ў прадмовах пісьменнікаў і паэтаў да яго кніг і ў рэкамендацыях, дадзеных яму для ўступлення ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: Пятром Прыходзькам, Авер"янам Дзеружынскім, Валянцінам Крыжэвічам, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Міколам Падабедам і абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.  А зараз мы прапануем відэарэпартаж з вечарыны, падрыхтаваны настаўніцаў СШ №1 Іннай Анвараўнай Абраевай. Добрага Вам прагляду.

0

2

0


Вы здесь » НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ » Творчество поэта Николая Ивановича Соловцова » Відэарэпартаж: Міжнародны дзень "Роднай мовы". Сустрэча з паэтам.