Лётчык -касманаўт СССР Віктар Афанас"еў у знак удзячнасці за падараваную яму кнігу "Азбука зорнага неба" на адным экзампляры пакінуў свой аўтограф. Апроч таго, Мікалай Іванавіч лётчыку-касманаўту яшчэ і прысвяціў свой верш.
АЎТОГРАФ
“Без роднай мовы, культуры і тэрыторыі-любы
народ, як нацыя, існаваць на зямлі не можа…”
У.І. Ленін.
Мой подпіс- аўтограф у гэты Год кнігі
Для матчынай мовы чакае адлігі,
Я веру, што родная мова ў краіне
На покуце будзе заўжды гаспадыняй…
Паўсюдна пачне беларуская мова
Сваё выдаваць чыстакроўнае слова:
У класах, на вуліцах і на плакатах,
І несці нам шчырасць і радасць у хаты.
Бо кажуць – без матчынай мовы, культуры
Мы станем нямымі, глухімі ў натуры…
Дзе родную мову не любяць і дзеці –
Там знікне народ той, як нацыя, ў свеце.
Аб гэтым сягоння я ўслых гавару
І родны аўтограф музею дару
На кнігах уласных, на кнігах сардэчных,
Каб разам з Краінай жылі яны вечна!
А гэту вось кнігу дару я музею
“Азбуку зорнага неба”,
Як бохан духмянага хлеба,
На шчасце, нібыта касмічную Фею,
На доўгія годы людзям на ўспаміны,
На ёй касманаўт свой аўтограф пакінуў!
30.08.2012 г.
Аўтограф лётчыка-касманаўта СССР, дадзены Мiкалаю Iванавiчу Салаўцову
Страница: 1
Сообщений 1 страница 3 из 3
Поделиться12013-12-11 21:42:35
Поделиться22013-12-11 21:52:23

Аўтограф лётчыка-касманаўта СССР ВІКТАРА АФАНАС"ЕВА НА КНІЗЕ ВЕРШАЎ МІКОЛЫ САЛАЎЦОВА "АЗБУКА ЗОРНАГА НЕБА".
Страница: 1

![[BY]](http://s2.uploads.ru/RpwOM.png)
![[EN]](http://s2.uploads.ru/SO1Bq.png)
![[DE]](http://s3.uploads.ru/qdzxM.png)
![[FR]](http://s2.uploads.ru/2u6Fj.png)
![[ES]](http://s2.uploads.ru/Cy3Su.png)
![[IT]](http://s3.uploads.ru/yMuKC.png)
![[PT]](http://s2.uploads.ru/QYjB0.png)
![[IL]](http://s2.uploads.ru/1QDxP.png)
![[CN]](http://s2.uploads.ru/9i2zk.png)
![[JP]](http://s2.uploads.ru/8TR9X.png)

