Лідэраў «ГейБеларусі» выклікалі на "гутарку" ва Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі
16 жніўня намеснік старшыні праваабарончага праекту «ГейБеларусь» Максім Дзмітрыеў быў выкліканы позвай у якасці сведкі без указання канкрэтнай адміністрацыйнай або крымінальнай справы ў Упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС. Разам з ім на «гутарцы», у якасці прадстаўніка ад РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", прысутнічала праваабаронца Наталля Манькоўская.
«Гутарку» з ЛГБТ-актывістамі праводзілі старшы оперупаўнаважаны па АУС Павел Грамузаў, намеснік начальніка другога аддзела Упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі палкоўнік міліцыі Уладзімір Емяльянаў, і чалавек у цывільным, які катэгарычна адмовіўся прадстаўляцца, але якога П . А. Грамузаў называў імем Дзіма.
Як адзначаюць актывісты, «гутарка» прайшла больш-менш спакойна. І гэта была менавіта гутарка, а ня допыт сведкі. Ніякіх пратаколаў не вялося.

![[BY]](http://s2.uploads.ru/RpwOM.png)
![[EN]](http://s2.uploads.ru/SO1Bq.png)
![[DE]](http://s3.uploads.ru/qdzxM.png)
![[FR]](http://s2.uploads.ru/2u6Fj.png)
![[ES]](http://s2.uploads.ru/Cy3Su.png)
![[IT]](http://s3.uploads.ru/yMuKC.png)
![[PT]](http://s2.uploads.ru/QYjB0.png)
![[IL]](http://s2.uploads.ru/1QDxP.png)
![[CN]](http://s2.uploads.ru/9i2zk.png)
![[JP]](http://s2.uploads.ru/8TR9X.png)
[взломанный сайт] 
