Беларус узяў удзел у міжнародных веласпаборніцтвах Pro Sprint Challenge
Канадыйскі роварнік беларускага паходжання Антон Варабей упершыню браў удзел у прафесійных гонках пад канадыйскім сцягам.
Міжнародныя спаборніцтвы прафесіяналаў Pro Sprint Challenge праходзілі 6 верасня ў Квебек-сіці. Права прадстаўляць Канаду на гэтых аўтарытэтных гонках, памерацца сіламі з наймацнейшымі роварнікамі свету дамагліся два канадыйскія непрафесійныя спартоўцы, адзін з якіх - Антон Варабей.
Антон Варабей - малады антарыйскі роварнік - перамог на папярэднім этапе Нацыянальнага Чэмпіянату Канады Sprint Challenge, што праходзіў 24 чэрвеня ў Лак-Мегантык (Lac Megantic), Квебек, тым самым заваяваўшы права выступаць пад канадыйскім сцягам у міжнародным Pro Sprint Challenge.
Антон годна прадставіў Канаду ў сваіх першых міжнародных гонках: перамог у адборачных заездах, але ў чвэрцьфінале саступіў двум знакамітым спрынтэрам міжнароднага класу, аўстралійцам Мэцью Госу (Matthew Goss) і Майклу Мэцьюсу (Michael Matthews), якія потым трапілі ў фінал, дзе саступілі толькі алімпійцу, прызёру Кубка свету, канадыйцу Заху Бэлу (Zach Bell).

![[BY]](http://s2.uploads.ru/RpwOM.png)
![[EN]](http://s2.uploads.ru/SO1Bq.png)
![[DE]](http://s3.uploads.ru/qdzxM.png)
![[FR]](http://s2.uploads.ru/2u6Fj.png)
![[ES]](http://s2.uploads.ru/Cy3Su.png)
![[IT]](http://s3.uploads.ru/yMuKC.png)
![[PT]](http://s2.uploads.ru/QYjB0.png)
![[IL]](http://s2.uploads.ru/1QDxP.png)
![[CN]](http://s2.uploads.ru/9i2zk.png)
![[JP]](http://s2.uploads.ru/8TR9X.png)

