МІКОЛА САЛАЎЦОЎ

   Мае гады – жыцця плады
  (аб духоўна –паэтычным Алімпе самабытнага паэта )

       
                  МІКОЛА САЛАЎЦОЎ
                  Мае гады – жыцця плады
ПАКАЛЕННЕ СВАЁ НЕ ПАДВЁЎ
Я свабодна хадзіў па зялёнай зямлі,                                                        У абдымках блакітнага неба,                                                          Весялосцю заўсёды страчаў свае дні,
І лавіў пахі роднага хлеба...                                                               Я глядзеў, як сады расцвітаюць наўкол,
Абуджаючы радасцю ранне,
Не бадзяўся па плошчах, работаў, як вол,                                           Зведаў дружбу, любоў, развітанні...                                               Я хадзіў за канём па духмянай раллі,
Жыў дзесятым без бацькі я з мамай,                                                      Апроч неба, сумлення і роднай зямлі                                                            У мяне за душою ні грама...                                                            Я прамою дарогай да шчасця ішоў,
А не цёмнай сцяжынкай прылеснай...                                             Пакаленне сваё я ні ў чым не падвёў,                                             І народу служыў свайму чэсна!..

МАЕ ГАДЫ –ЖЫЦЦЯ ПЛАДЫ                                                                             
У ГЭТАЙ КНІЗЕ ВЯДОМЫ, САМАБЫТНЫ  БЕЛАРУСКІ  ПАЭТ МІКОЛА ІВАНАВІЧ  САЛАЎЦОЎ, АЎТАР   ШМАТЛІКІХ ПАЭТЫЧНЫХ ЗБОРНІКАЎ, УЗНАГАРОДЖАНЫ САЮЗАМ  ПІСЬМЕННІКАЎ  БЕЛАРУСІ  НАГРУДНЫМ ГАНАРОВЫМ ЗНАКАМ “ЗА ВЯЛІКІ ЎКЛАД У ЛІТАРАТУРУ”  ЎМЕЛА РАСКАЗВАЕ АБ СВАІМ  ДУХОЎНА - ПАЭТЫЧНЫМ АЛІМПЕ   Ў ФОТА РЭПАРТАЖЫ, ЯКІ НЕ ПАТРАБУЕ НІЯКІХ ПІСЬМОВЫХ ДОКАЗАЎ.  ЖЫЦЦЁ ПРАЖЫТА ІМ НЕ ДАРЭМНА, АДДАДЗЕНА ПОЎНАСЦЮ НА КАРЫСЦЬ РОДНАЙ БЕЛАРУСІ.  АБ  ГЭТЫМ СВЕДЧУЦЬ І  ЎЗНАГАРОДЫ І ВІНШАВАННІ ВЫСОКАПАСТАЎЛЕННЫХ АСОБ, НЕ ТОЛЬКІ РАЁННЫХ, АЛЕ І З ВОБЛАСЦІ І ЛЮДЗЕЙ З МІНСКА. У ЯГО ЧАМАДАНАХ  КАЛЯ СОТНІ РОЗНЫХ ГРАМАТ І ДЗЯРЖАЎНЫХ УЗНАГАРОД,  ПАЧЫНАЮЧЫ АД МАСКВЫ І КАНЧАЮЧЫ РАЁНАМ.  ПАЭТ  ШЧЫРА ЎДЗЯЧНЫ ЗА ТАКУЮ  ВЯЛІКУЮ ПАВАГУ ДА ТАЛЕНТАВІТЫХ, ТВОРЧЫХ І ДЗЕЛАВЫХ ЛЮДЗЕЙ – БЫЛОМУ СТАРШЫНІ РАЙВЫКАНКАМА СЯРГЕЮ ДРАЗДОЎСКАМУ, БЫЛЫМ:  НАМЕСНІКУ СТАРШЫНІ ПА САЦЫЯЛЬНЫХ ПЫТАННЯХ ТАЦЦЯНЕ РАДЗІВІЛІНАЙ, НАЧАЛЬНІКУ ІДЭАЛААЛАГІЧНАГА АДДЗЕЛА І ПА СПРАВАХ МОЛАДЗІ  ЮЛІ  ГАРАНІНАВАЙ , КІРАЎНІКАМ ДЗЯРЖАЎНЫХ,  ПРАФСАЮЗНЫХ, БРСМ І ІНШЫМ ГРАМАДСКІМ  АРГАНІЗАЦЫЯМ,  ШКОЛЬНІКАМ  І ЎСІМ ТЫМ, ХТО АСАБІСТСТА ПАВІНШАВАЎ ЮБІЛЯРА.  ВАСЬ ТАК БЫ ЎСЕ ПРАЦАВАЛ І  НАША Б РОДНАЯ БЕЛАРУСЬ СТАЛА ЯШЧЭ  Б ЗАМОЖНЕЙ У СВЕЦЕ.
                                             ІНА АБРАЕВА – НАСТАЎНІЦА.                                                                                           
МАГІЛЁЎСКАЯ АБЛАСНАЯ ДРУКАРНЯ ІМЯ СПІРІДОНА СОБАЛЯ.
                                             2021 ГОД.
          МОЙ ДУХОЎНЫ АЛІМП
На Алімп духоўны я лячу  не з соскаю ,
Пад потам крочу ў працы  пешшу,
Іду ў паэзію З ІСКРЫНКАЙ  Боскаю,
З жыцця штодзень крэсалю людзям вершы…
У мір паэзіі  іду без лысіны,
Лячу  арлом  – не галубцом варкую…
Мае куміры: Караткевіч з Пысіным,
Я словам іхнім сэнс жыцця гартую…
Аб гэтым Вам кажу я без ліслівасці,
У Новай Пушчынскай свабоднай  хаце…
Мне Быкаў падарыў свой мір  праўдзівасці,
А Купала з Коласам – мову маці!..

                                                      МАЕ ГАДЫ – ЖЫЦЦЯ ПЛАДЫ
( нататкі з артыкула галоўнага рэдактара газеты “Іскра” Наталлі Мікалаеўны Шкрэдавай, іх фотаздымкі з нагоды святкавання 80-годдзя самабытнага паэта Беларусі Міколы Салаўцова).
      Не кожнаму дадзена прозу нашага паўсядзённага жыцця увасобіць у вершах. А вось у  паэта Мікалая Салаўцова такі дар ёсць. Тэматыка яго творчасці шматгранная і ўсюдыісная.
  Вось сведчанне гэтаму.  У зале Чавускай  Дзіцячай школы мастацтваў  адбылася вечарына, арганізованная райвыканкамам  з нагоды 80-годдзя самабытнага Беларускага паэта, ўзнагароджанага нагрудным, Ганаровым Знакам  Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру”  Мікалая Салаўцова, на якую прыйшлі ганаровыя госці, прадстаўнікі  сфер дзейнасці, дзе ён працаваў у розныя гады, прыхільнікі яго творчасці, родныя і сябры.
                                                                                                                                                                                               
(перад пачаткам мерапрыемства на здымку:  ў першым радзе злева на права:старшыня Магілёўскай абласной пісьменніцкай арганізацыі Аляксандр Казека, старшыня Чавускага райвыканкама Сяргей Драздоўскі, паэт-юбіляр Мікола Салаўцоў, начальнік ідэалагічнага аддзела і па справах моладзі
райвыканкама Юлія Гаранінава,  начальнік Галоўнага ўпраўлення па
справах выдавецкай дзейнасці аблвыканкама Алена дзівакова, старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе Магілёўскага абласнога
ДАІ Андрэй Калеснік.)

  Адкрыў мерапрыемства сам віноўнік урачыстасці, які выступіў са своеасаблівай жыццёвай  ітворчай справаздачай «Мае гады – жыцця плады» – зноў-такі ў вершаванай форме.                                                         

1. МАЕ ГАДЫ - ЖЫЦЦЯ     
            ПЛАДЫ
  ( справаздача да 80-годдзя з дня нараджэння).
Мне грукнула ўжо  восемдзесят гадоў,
А я нічуць, нічуць гадам не веру…
Лічу, што камсамо-лец я былых гадоў,
Бо ўсё жыццё жыў з маці- з боскай верай..                                                      Жыцця гадзіннік свой ніколі не ламаў,
Са старасцю штодзень вёў бой  нябачны,
Я жыў з гадамі ў згодзе, іх заўжды люляў,
Нідзе не кідаўся я ў бой кулачны…
Я не любіў каноплі, не ўжываў і мак,
Знаў норму і гарэлцы – чараўніцы,
Таму на выгляд – я не чорны грак,
Шмат пораху "шчэ ёсць ў  парахаўніцы…
Люблю я кнігі, свой прыгожы Беларускі  край,
Люблю я норму ў працы і ў каханні,
Люблю ў гаду най-больш я Пераможны май,
Люблю я Ўсход і со-нечнае ранне…
Люблю лугі квяцістыя, што нава-кол,
І малако духмянае, кароўе,
Люблю на дачы я свой сад і пчол,
Якія мне даюць заш-мат здароўя…
Мае гады, нібы бу-беньчыкі звіняць,
Мае гады- і ў ра-дасцях і ў шчасці,
Мае гады- ва ўнуках, праўнуках зіхцяць,
Адольваюць няўзго-ды і нянасці.                                                                 .Мае гады – любоў да Бога і зямлян,
Мае гады жыцця - мой твар вяльможны,
Мае гады – здароўя добры стан,
Мае гады - Паэзіі дар Божы…
Я, як дзіця вайны – на бульбе  жыў гнілой,
Без бацькі жыў – дзе-сятым гартаваўся.
Збіраў я падаянні з маці раніцой -
Вось так бядоце нашай не здаваўся...
Я тры гады- і ў шко-лу за сем вёрст хадзіў
І ў сцюжу і ў спякоту хлопцам  бравым...
Мне камсамол пуцёўку у жыццё зрабіў,
Кантроль народны - заваяваў мне славу,
У юбілейны час лаўлю царкоўны звон,
Благаславенне Бога- позірк мілы,
І бацьку – конюху свой нізкі шлю паклон,
Парасцы-маці, што дала мне крылы.
Я шлю вялікі сёння дзякуй усім Вам,
Хто тут  на стрэчы з чыстаю душою,
Шлю дзякуй свой райвыканкаму і сябрам,
Якія ў цяжкі час заўжды са мною…
Мае гады – здароўя з дактарамі  шлюць,
Свой юбілей -  я з Богам  сустракаю,
Таму я не старэю сёння а-ні чуць ,
І ВАМ здароўя, шчасця ўсім жадаю!..
           30 снежня      2017 года. 

                                                                                                                                                                                   
Затым з прывітальным словам да юбіляра звярнуўся старшыня райвыканкама Сяргей Драздоўскі, які ад сябе асабіста і ад раённай улады павіншаваў яго з 80-годдзем і выказаў падзяку за вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, праслаўленне нашага раёна ў вершах, актыўную грамадскую дзейнасць. Кіраўнік раёна ўручыў Мікалаю ІванавічуГанаровую грамату.

               

                                   

Далей віншавальную эстафету прыняў начальнік службы арганізацыйнай работы Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Вячаслаў Камісараў. Справа ў тым, што наш юбіляр 16 гадоў узначальваў Чавускі раённы камітэт народнага кантролю, за сваю плённую работу на гэтай пасадзе ўзнагароджаны чатырма Ганаровымі граматамі Камітэта народнага кантролю СССР, “Знакам: За актыўную работу ў органах народнага кантролю ў СССР”, двума  медалямі СССР. Вячаслаў Юр’евіч зачытаў прывітальны ліст, падпісаны старшынёй  Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Алегам Садоўскім.

                                                         

                                     

Алена Дзівакова перадала тэкст  віншавання ад намесніка старшыні аблвыканкама Андрэя Кунцэвіча, які разам з удзячнасцю за актыўную творчую дзейнасць выказаў упэўненасць, што юбіляр і надалей будзе паспяхова працаваць на карысць нашай краіны. Апроч таго, Алена Рыгораўна выказала віншаванні і ад калектыва галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, падзякавала паэта  за асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай літаратуры, плённую журналісцкую працу (Мікалай Іванавіч  працаваў каля дзесяці год у раённай газеце «Іскра», а потым 15 гадоў быў галоўным рэдактарам раённага радыё) і ўручыла паэту Ганаровую грамату і каштоўны падарунак.
                                         

               

           
                                                           
                                                                                                                       
Ад раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» юбіляра павіншаваў і ўручыў падарунак яе старшыня, намеснік старшыні райвыканкама Віталь Лебедзеў – з пажаданнямі далейшых творчых поспехаў.
А потым на сцэну выйшлі прадстаўнікі сістэмы адукацыі раёна. Ім таксама было за што падзякаваць Мікалая Іванавіча, які, ўжо будучы ў пенсійным узросце, каля 7 гадоў кіраваў гуртком «Юны журналіст і літаратар» пры ра-ённым Доме дзіцячай творчасці, перадаючы навучэнцам свой багаты жыццёвы і творчы вопыт (дарэчы, гэтаму працоўнаму этапу прысвечана нямала вершаў у яго зборніку «Сінія валошкі»). Мікалай Салаўцоў быў нават узнагароджаны Дыпломам трэцяй ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у 10-й рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту і за патрыятычнае выхаванне моладзі Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Мікалай Варанцоў і намеснік дырэктара цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Вольга Машкоўская выказалі юбіляру падзяку за яго добрасумленную працу на ніве выхавання падрастаючага пакалення і таксама ўручылі падарункі, а выхаванцы цэнтра выступілі са своеасаблівым літмантажом, прачытаўшы  некалькі вершаў паэта.                           

                   

     

                                       

Слова для віншавання было прадастаўлена  дырэктару Клімавіцкай бібліятэчнай сеткі Таццяне Даменікан. Гэта была своеасаблівая вестачка з яго малой радзімы: менавіта ў вершах  паэта.  У  Клімавіцкім раёне нарадзіўся і вырас паэт, там пачалася яго працоўная 

біярафія – спачатку ў сельскай гаспадарцы (брыгадзірам паляводчай брыгады, ветфельчарам), а потым на пасадзе першага сакратара Клімавіцкага райкама камсамола, а з 1967 года быў прызначаны
старшынёй Чавускага раённага Камітэта народнага кантролю.

Паколькі паэт-юбіляр – былы калега мясцовых журналістаў, а на сённяшні дзень – актыўны няштатны супрацоўнік, не змог застацца ўбаку ад такой яго жыццёвай даты і калектыў раённай газеты «Іскра», ад імя якога выступіла галоўны рэдактар газеты Наталля Шкрэдава.
                                                                 

 

                                                 

Плённай была работа Мікалая Салаўцова і на камсамольскай «ніве», аб чым сведчаць памятны Знак ЦК ВЛКСМ «За актыўную работу ў камсамоле», граматы абкама камсамола. Таму не дзіўна, што ўшанаваць юбіляра прыйшлі і прадстаўнікі моладзі. Так, першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Павел Алекса, віншуючы яго з такой паважанай датай, сказаў: «Вы пакінулі прыкметны след у развіцці камсамольскага руху і з’яўляецеся добрым прыкладам для сучаснай моладзі». Да віншаванняў далучылася і першы сакратар  раённага камітэта ГА «БРСМ» Надзея Падалякіна.

                                               

А між тым, паток віншаванняў працягваўся. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Анатоль Вінкевіч па даручэнні прэзідыума абласнога савета ветэранаў уручыў Мікалаю Іванавічу памятны Знак «Ганаровы ветэран працы».
                     
Старшыня Магілёўскай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека – ўручыў вышэйшую узнагароду Саюза пісьменнікаў Беларусі  нагрудны Ганаровы  Знак «За вялікі ўклад у літаратуру», адзначыўшы, што наш юбіляр не толькі піша вершы (ім выдадзена 2 зборнікі вершаў для дзяцей і хутка выйдзе яшчэ адзін, а таксама ёсць 4 зборнікі вершаў для дарослых), але і актыўна ўдзельнічае у дзейнасці   пісьменніцкай арганізацыі, працягвае заставацца ў самай гушчыні грамадскага жыцця раёна.

                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                       

    Свае пажаданні, з уручэннем падарункаў і ўзнагарод, выказалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Мацюліна і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Святлана Магілевіч;                                                               
                                                                                                                                                                                                                                                                                                        Мясцовы паэт Васіль Клімаў прачытаў верш, які прысвяціў Міколу Іванавічу.
                                                             

  Шчыра павіншавала юбіляра зямлячка, сяброўка сям”і,                                                                                                                                                                     заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь Тамара Кавалёва:
                                                                                                                                                                             

Андрэй Калеснік-старшы інспектар аддзялення па агітцыі і прапагандзе ад імя начальніка абласнога ДАІ М.М. Неўмяржыцкага павіншаваў паэта   І

  за тое, што Мікалай Іванавіч напісаў верш “Гімн Магілёўскіх даішнікаў”, які быў надрукаваны ў рэспубліканскай міліцэйскай газеце “На страже”.

 
ГІМН МАГІЛЁЎСКІХ ДАІШНІКАЎ
Мы добрыя ДАІшнікі,
Дарогам  б”ём  паклон,
А  жэзлы ў нас, як клічнікі,
Для рулявых -  закон!
Сябруем з пераходамі,
Дзяжурым ноччу, днём,
Працуем з пешаходамі,
І з п”янствам бой вядзём.
Прафілактуем кожнага-
Ці ён юнак, ці дзед,
Каб правілы дарожныя
Выконвалі, як след!
Праз вуліцы стракатыя
Не бегайце, як кот,
Дзе зебры паласатыя-
Рабіце пераход.
Каб вам шафёры злючыя
Не слалі свой прывет,
Вас слікерсы бліскучыя
Аберагуць ад бед.
А што б  не зналі гора вы
Ні летам, ні зімой-
Сябруйце з светлафорамі,
Чырвоны колер-стой!
Ступіў нагой на вуліцу -
Скіруй налева зрок,
Далей, каб больш не жмурыцца -
Глядзі направы бок!
Мы кліч шафёрам кінулі,
Дэвіз у нас адзін:
Каб людзі больш не гінулі
Пад коламі машын!!!

Віншуе дырэктар раённага краязнаўчага музея Інна Казакова:

                                                                                                                                                                                                 

                                                                                                                                                                                                 Родныя і блізкія паэта(злева на права): юбіляр, зяць Сяргей Шумаў, унучкі  Марына і Юля, дочка Аня(віншуе бацьку –паэта) і ўнук Дзяніс з жонкай.

                                         

                                                                                                                                                                                               А музычныя падарункі Мікалай Іванавіч атрымаў ад работнікаў цэнтра культуры і вольнага часу, у выкананні якіх гучалі, у тым ліку, і вершы нашага паэта, пакладзеныя на музыку.

На завяршэнне вечарыны расчулены юбіляр падзякаваў усіх прысутных за падораную яму радасць. Па яго словах, гэта стане для яго добрым стымулам у далейшай творчасці. Прысутныя пад дружныя апладысменты стоячы  развітваліся з юбілярам.
                                                           

МЫ З ВАЙНЫ ДЗІЦЯЦІ
З мінулай вайны мы дзіцяці,
Сягоння ўжо  цёткі  і дзядзі,
Таксама дзядулі,  бабулі,
Мы помнім варожыя кулі…
Пад пошчак вясной салаўіны -
“Спявалі”  снарады і міны…
Давілі нас танкі з крыжамі,
І фрыцы калолі штыхамі,
Фашысты з нас кроў забіралі,
На фронце бацькі паміралі…
Нас маці, бабулі кармілі
Бурдой  з бульбяшынае гнілі…
Мы ўпотай маліліся Богу
За шчасце і за – Перамогу,
Што нас вызваляла з Усходу,
І несла народам свабоду…
І ў радасны дзень Перамогі,
Як дзеці з ваеннай дарогі
Не шлём мы нікому пагрозы,
Бо нашы праплаканы слёзы…

МЫ ЛЮДЗІ САСТАРЭЛЫЯ
Мы людзі састарэлыя,
Надзейныя і смелыя,
Дарогай вернаю ідзём,
І побач з нашай моладдзю
Мы ў спёку і пры холадзе
Будуем Новы, светлы Дом…
Мы людзі састарэлыя,
У розных справах спелыя,
Паўсюды вучым моладзь жыць:
У працы – быць ударнымі,
Вясёлымі, не хмарнымі,
Свой родны край душой любіць!
Глядзіце – нашы Чавусы:
Зімою – з Санта Клаусам,
А летам – кветкі зіхацяць,
Дамы – шматпавярховыя,
І хаты – адмысловыя,
Аж людзям хочацца спяваць…
Мы людзі састарэлыя,
Чырвоныя, не белыя,
Па чалавечы ўсе жывём,
За радасці вялікія,
За клопаты шматлікія
                                 Мы Прэзідэнту дзякуй шлём!

ДАРАГІМ ЗЕМЛЯКАМ - КЛІМАЎЧАНАМ
  ( З НАГОДЫ 90-ГОДДЗЯ КАМСАМОЛА).
Над рэчкай Жадунькай стаяць Красавічы,
Дзе я нарадзіўся -падняўся ў палёт...
І першым прыпынкам былі Клімавічы,
Дзе быў важаком камсамольскім пяць год...
Вучыліся жыць у старэйшых па працы,
Дубасаў і Котаў – паказвалі шлях...
Мы ў буднічных справах спяшалі змагацца,
Каб наш камсамольскі запал не зачах...

Было нас пяць тысяч у родным раёне,
Хто побач з бацькамі штодзень працаваў,
Атрад камсамольскі, як прыткія коні,
Вайною разбураны край аднаўляў...
Суботнікі і першамаі спраўлялі,
Вучыліся плуг талакою цягаць,
Сярпамі ў палях збажыну мы зжыналі,
І ўмелі зярняткі цапом выбіваць...
А потым малолі на жорнах у скрыні,
І з цеста з дзяжы хлеб пяклі мы штодзень,
Начамі чыталі пры лямпах, лучыне,
І верылі ў радасны, сёнешні дзень...
Прайшлі Днепрагэс мы, прайшлі і Магнітку,
Аддаў камсамол цаліне свой запал...
На Сцягу ягонным шмат ордэнаў – зліткаў,
Народнае славы каштоўны метал...
Смуткую сягоння я па Савінічах,
Дзе скончыўшы школу я ў росквіце мар,

Патрапіў у тэхнікум з родным абліччам,
Прыдбаўшы прафесію ветэрынар.
О, горад мой любы, о горад мой мілы,
І ўвесь дарагі Клімавіцкі раён-
Прымі шчыры дзякуй, што даў ты мне крылы,
Прымі прывітанне і нізкі паклон!
З табой пры сустрэчы - здымаецца стома,
І робіцца лёгкім па вуліцы ход,
Гатоў я пад старасць вярнуцца да дому,
Каб славіць найболш  Клімавіцкі  народ!..






У ГОСЦІ Ў ЧАВУСЫ ЗАПРАШАЕМ
Вас мы ў госці запрашаем,
Паглядзіце, як жывём,
Што зрабілі, што мы маем,
Гаспадарку, як вядзём.
Лад жыцця ў нас – найцвярозы,
Добрай працай славім час…
Вось наш хлеў: тут свінні, козы,
І кароў тут шмат у нас.
Моцна дружым мы з гусямі,
З чорным пеўнем – драчуном,
Куры балуюць яйцамі,
А каровы – малачком.
Свінні ў нас усе мясныя,
Падарыў іх шмат В”етнам,
І сабакі нашы злыя -
Па зубах даюць ваўкам…
Побач з хлевам азярына-
Качкі, гусі тут жывуць,
Пчолкі з кветачак маліны
Мёд духмяны нам нясуць…
Вакол хлева – агароджа
Нашай зроблена рукой,
Кожны дзень мы безліч грошай
Робім летам і зімой.
З гаспадаркі асабістай
Мы па панску тут жывём,
І не проста, а ўрачыста,
І дзяржаве прадаём.
Час жыцця наш не бясплодны,
Ён чаруе, нібы май…
Працай славім край свой родны-
Беларускі, родны край!



             
  МОЙ ЗАПАВЕТ                                                                                                                                                 Калі наступіць гэты чорны дзень-
Які мяне ўжо не разбудзіць,
Пакіну Вам свой сонечны прамень,                                                               Аддам сваю Вам радасць, Людзі!..
На гэтым свеце жыў не так, як госць,
Удзячны Богу і дарозе лёсу,
Сапраўдным Беларусам быў і ёсць,
І буду ім жа я ў нябёсах...
Не стаўце цяжкі помнік нада мной,
Галовы не схіляйце перад ценню,
Лавіце над магілаю маёй                                                            Цудоўнага жыцця імгненні...

                       
                      Літаратурна-мастацкае выданне
                          Салаўцоў Мікалай Іванавіч
                             Мае гады – жыцця плады
                       ( Духоўна-паэтычны Алімп паэта).
                       Падпісана да друку_______________
                       Фармат 60х84 1-16. Папера асфетная.
                       Друк каляровы. Тыраж 50 экзампляр.
                       Набор і верстка аўтара, а таксама фота
                      на первай і апошняй абложцы кнігі аўтара.
                     Наклад _____старонкі. Заказ____________