90-годдзе раённай газеты "Іскра" адзначыў калектыў і ўсе сябры газеты 28 красавіка 2021 года ў зале Чавускага РДК. На мерапрыемстве прысутнічалі: кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі дэпутатскага корпуса і працоўных калектываў, ветэраны працы, паэт, які прысвяціў газеце новы верш Мікола Салаўцоў, моладзь раёна і калегі -сябры з Чэрыкава і з Крычава.
Першым выступіў з прамовай старшыня райвыканкама Аляксандр Аляксеевіч Яфімчыкаў.
Чавускай газеце 90 гадоў. Урачыстасці з гэтай нагоды.
Сообщений 1 страница 10 из 10
Поделиться12021-04-29 11:18:12
Поделиться22021-04-29 14:26:05
Выступае начальнік упраўлення па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі і маладёжнай палітыцы Галоўнага Упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама
Алена Дзівакова. Яна зачытала віншавальны адрас ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца і таксама пажадала творчых поспехаў.
Поделиться32021-05-17 14:12:51
Гэта віншуе старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатоль Мацюлін.
Поделиться42021-05-17 14:43:03
Віншуе Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Дзьячэнка.
Поделиться52021-05-17 15:13:13
Павіншавалі "Іскраўцаў": намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Саюза журналістаў Беларусі Паел савельеў і старшыня абьяднага прафсаюза раёна Тамара Мацюліна.
Поделиться62021-05-17 15:20:05
Віншуюць рэдактары-калегі раённых газет: Чэрыкаўскай Надзея Казанкова і Дрыбінскай Таццяна Брычыкава
Поделиться72021-05-17 15:25:37
Атрымалі падзякі ад галоўнага рэдактара газеты "іскра" Наталлі Шкрэдавай і былыя ветэраны газеты Мікола Салаўцоў і Анатоль Кіпяткоў.
Поделиться82021-05-17 15:38:41
Затым слова было дадзена Ганароваму ветэрану працы, паэту, ўзнагароджанаму Саюзам пісьменнікаў Беларусі Ганаровым Знакам "За вялікі ўклад у літаратуру" МІколу Салаўцову, які прачытаў верш з нагоды юбілея газеты.
Поделиться92021-05-17 15:46:43
НА ЗАКАНЧЭННЕ ЮБІЛЕЯ 90-ГОДДЗЯ ЧАВУСКАЙ РАЁННАЙ ГАЗЕТЫ "ІСКРА" РАСЧУЛЕНЫЯ ПЯРОЎЦЫ РАЗАМ З ГАЛОЎНЫМ РЭДАКТАРАМ НАТТАЛЛЯЙ МІКАЛАЕЎНАЙ
ШКРЭДАВАЙ ЗАСПЯВАЛІ СА СЦЭНЫ -ПАВЕСЯЛІЛІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ СВЯТА БАДЗЁРАЙ ПЕСНЯЙ. НА ГЭТЫМ МЫ ЗАКАНЧВАЕМ НАШ ФОТО-ВІДЭАРЭПАРТАЖ, НАД ЯКІМ ПРАЦАВАЛІ
МІКОЛА САЛАЎЦОЎ І ГАЛОЎНЫ СПЕЦЫЯЛІСТ АДДЗЕЛА АДУКАЦЫІ РАЙВЫКАНКАМА ІНА АБРАЕВА. ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ. НА ЗАКАНЧЭННЯ ПРАПАНУЕМ ВЕРШ НЕ НА СЛЫХ, А ЎВАЧАВІДКІ
МІКОЛЫ ІВАНАВІЧА САЛАЎЦОВА, З ЯКІМ ЁН ВЫСТУПАЎ СА СЦЭНЫ. БУДЗЬЦЕ ЗДАРОВЫ. ДА НОВЫХ СУСТРЭЧ. ПРАБАЧЦЕ, КАЛІ ШТО НЕ ТАК, ЯК ВЫ Б ХАЦЕЛІ.
Поделиться102021-05-17 16:27:16
З НАГОДЫ ЮБІЛЕЮ
(Чавускай газеце “Іскра” ў гонар 90-годдзя).
У нашай любай “Іскры” знатны юбілей -
Ёй дзевяноста – а яна квітнее…
Нібы жыцця люстэрка - радуе людзей,
Заўжды нас ветлым, добрым словам грэе.
Яна натхняе нас на працу кожны год, І з вершамі лунае ў паднябессі… Яна жыцця раённага жывы аплот,
Яна - гучыць і ў музыцы і ў песнях.
Яна лічыльніца гадоў -каб не старэць,
Нам надае бадзёрасць у застоллі…
І праважае тых - калі прыходзіць смерць,
Каб на зямлі не сумавалі болей…
Газета славіць Проню - подзьвігі салдат,
Што дзевяць месяцаў фашыстаў білі…
Мы сёння прозвішчы герояў -тых рэбят
На Помніках і Стэлах ажывілі …
Здаўна ў газеце “Іскра” было шмат сяброў,
З якой яны надзейна сябравалі:
Крыжэвіч, Рабцаў, Пехцераў і Салаўцоў-
Любімай “Іскрай” творчасць гартавалі…
Яна змагаецца з бязбожнасцю і злом,
Рыхтуе грэшнікаў - людзей да Раю…
Нябачна з “Іскрай” Бог спяшае ў кожны дом,
І нас да еднасці ён заклікае!..
Сягоння ў радасны газетны юбілей
Кажу Галоўнаму і ўсім пяровым:
Заўсёды будзьце вернымі жыццю ідэй,
Расціце родныя ў газеце словы!!
28 красавіка 2021 года.