Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.



КОНКУРС "бАЦЬКАЎШЧЫНА СВЕТЛАЯ МАЯ".

Сообщений 1 страница 8 из 8

1

ПАД ТАКОЙ НАЗВАЙ ЧАСОПІС "МАЛАДОСЦЬ" СУМЕСНА З ПЕРШЫМ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ КАНАЛАМ РЭСПУБЛІКАНСКАГА РАДЫЁ Ў "ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ" Ў КАСТРЫЧНІКУ 2018 ГОДА РАСПАЧАЛІ КОНКУРС "БАЦЬКАЎШЧЫНА СВЕТЛАЯ МАЯ". ЯК ЁН ПРАХОДЗІЦЬ -ПРАПАНУЕМ НАШ НЕВЯЛІЧКІ РЭПАРТАЖ.

0

2

БАЦЬКАЎШЧЫНА СВЕТЛАЯ МАЯ

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё разам з часопісам “Маладосць” на пачатку кастрычніка абвясцілі аб правядзенні літаратурнага праекта-конкурса, прысвечанага Году малой Радзімы “Бацькаўшчына светлая мая”. Мэта гэтага конкурсу – даць магчымасць слухачам і чытачам у мастацкай форме выказаць любоў да роднай зямлі, паказаць яе прыгажосць, гісторыю, культуру: вобразна, шчыра, арыгінальна.

Пра тое, якім стаў пачатак, пра прынцыпы адбору пераможцаў, а таксама пра тое, што варта ўлічыць удзельнікам конкурса, якія толькі плануюць прымаць у ім удзел, гутарку вялі госці студыі — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава, паэт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Мікола Мятліцкі, пісьменніца, загадчык аддзела прозы часопіса «Маладосць» Маргарыта Латышкевіч, рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Маргарыта Прохар — члены журы, а таксама паэты Таццяна Атрошанка і Кастусь Цыбульскі — канкурсанты, творы якіх разам з творамі яшчэ чытырох канкурсантаў — Вольгі Галдыцкай, Соф’і Мароз, Яўгена Карпуця і Мікалая Салаўцова надрукаваны ў лістападаўскім нумары часопіса “Маладосць”. А верш Міколы Салаўцова ў яго выканані прагучаў і па рэспубліканскаму радыё на першым нацыянальным канале 1 снежня. Жыхары Чавускага раёна папярэдне віншуюць Міколу Салаўцова з перамогай у творчым конкурсе за кастрычнік месяц.

Усяго за кастрычнік месяц конкурса арганізатары атрымалі 55 твораў ад 16 аўтараў. Умовы конкурса на сайтах Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і часопіса “Маладосць”. У ім могуць прыняць усе жадаючыя.

0

3

конкурс "Бацькаўшчына светлая мая"

Святлана Воцінава <vdsd@tut.by>

Кому: Николай Соловцов

26 декабря, 11:33

3 файла

Добры дзень, шаноўны Мікалай Іванавіч.

На Ваш верш "Помніць Проня", надрукаваны ў № 11 часопіса "Маладосць" як адзін з лепшых твораў кастрычніцкага этапу конкурса "Бацькаўшчына светлая мая" прыйшоў ад нашай чытачкі ліст. Мы адсканавалі яго і перасылаем Вам. Дзякуй Вам яшчэ раз за ўдзел у конкурсе. Віншуем таксама з Новым годам і жадаем поспехаў у кожнай справе.

--

Святлана Воцінава

Галоўны рэдактар часопіса "Маладосць"

РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" http://zviazda.by/be

8-017-284-85-24

8-029-149-87-93

0

4

http://s8.uploads.ru/YWcwG.jpg

0

5

http://sd.uploads.ru/F5kCp.jpg

0

6

ПОМНІЦЬ ПРОНЯ
Помніць сёння рэчка Проня
Бой з фашысцкаю ардой,
Помніць Проня, помніць сёння
За свабоду смертны бой…
Помняць Чавусы сягоння
Свісты куль і выбух мін-
Дзевяць месяцаў за Проню
Бой кіпеў, як за Берлін…
Помніць Проня тую бойню,
Хлопцаў смелых, маладых,
Помніць Проня кроў на ўлонні,
Помніць мёртвых і жывых…
Помніць сёння рэчка Проня
Голас  тых трагічных муз-
Тых Іванаў растраляных
За Еўропу, за Саюз…
Помніць Проня Буйніч поле,
Помніць кожны абеліск,
Тых Іванаў растраляных
За Маскву, за родны Мінск…
Помніць сёння рэчка Проня
Як пад сцягамі бацькоў
Па геройскі нашы войскі
Баранілі Магілёў…
Помніць Проня тую сілу,
Будзе помніць шмат вякоў,
Нашу мужнасць, што радзіла
Шэсць герояў-землякоў!..
Помніць сёння рэчка Проня
Радасць стрэч і боль маны…
Помніць Проня, помніць сёння
ПЕРАМОЖНЫ ДЗЕНЬ ВАЙНЫ!..
МІКОЛА САЛАЎЦОЎ, г. ЧАВУСЫ.

0

7

http://sg.uploads.ru/mb4OJ.jpg
АД ДУШЫ ШЧЫРАЕ ДЗЯКУЙ ЧАСОПІСУ "МАЛАДОСЦІ", АСАБІСТА ГАЛОЎНАМУ РЭДАКТАРУ СВЯТЛАНЕ ВОЦІНАВАЙ, ПЕРШАМУ НАЦЫЯНАЛЬНАМУ КАНАЛУ БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ, ЖУРЫ КОНКУРСУ ЗА  ПРЫЗНАННЕ МАЙГО ВЕРША "ПОМНІЦЬ ПРОНЯ" ПЕРАМОЖЦАМ У ТАКІМ ЦУДОЎНЫМ КОНКУРСЕ. АСАБЛІВА ВЫКАЗВАЮ САРДЭЧНУЮ ПАДЗЯКУ ЖАННЕ САРЭНКОВАЙ ЗА ТАКІЯ ПРАЧУЛЕНЫЯ  РАДКІ, НАПОЎНЕННЫЯ ВЫСОКАЙ ПАЭТЫЧНАЙ ПРАФЕСІЙНАСЦЮ ПРЫ РАЗГЛЯДЗЕ МАЙГО ВЕРША, БЕЗ ЯКОГА  ЁН, НАПЭЎНА Б, НЕ ТРАПІЎ  НА П"ЕДЭСТАЛ ПЕРАМОГІ Ў КОНКУРСЕ ЗА КАСТРЫЧНІК МЕСЯЦ. УСІХ ВАС, ТАКСАМА, ГОРАЧА  ВІНШУЮ З НАДЫХОДЗЯЧЫМ НОВЫМ 2019 ГОДАМ, З РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ, ЖАДАЮ МОЦНАГА ЗДАРОЎЯ, ШЧАСЦЯ, ПОСПЕХАЎ У ПРАЦЫ І ТВОРЧЫХ ЗДАБЫТКАЎ.  ГЭТАЙ НАВІНОЙ ВЫ МНЕ ПАДОЎЖЫЛІ ГАДЫ ЖЫЦЦЯ І НАДАЛІ НОВЫ ПРЫЛІЎ  СІЛ І АЛІМПІЙСКАГА НАТХНЕННЯ. У ВЕЧНЫМ ПРАД ВАМІ ДАЎГУ  МІКОЛА САЛАЎЦОЎ.

0

8

http://s3.uploads.ru/t/r17hm.png
Ацэнка майго верша "Помніць Проня" Гал. рэдактарам часопіса "Маладосць" Святланай Воцінавай. які заняў пешае месца за кастрычнік месяц 2018 года ў конкурсе "Бацькаўшчына светлая мая", што  праводзіць часопіс "Маладосць" з 1-шы нацыянальным каналам Беларускага радыё. Дарэчы, Святлана Воцінава піша, што мой верш пераклікаецца па сваіх штампах з  творам Аляксандра Твардоўскага "Васіль Цёркін". Для мяне гэта найвышэйшага адзнака маёй творчасці, за што я шчыра ўдзячны Святлане Воцінавай.

0