Павіншаваў юбіляра - свайго дзядулю ўнук Дзяніс Салаўцоў з жонкай Анжэлай, якія падарылі дзядулю двух праўнукаў.
МАЕ ГАДЫ ЖЫЦЦЯ ПЛАДЫ - Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ!
Сообщений 31 страница 40 из 42
Поделиться322018-01-07 21:19:33
Павіншавалі свайго дзядулю ўнучка Юля і муж Андрэй Зайцавы.
Поделиться332018-01-07 21:24:49
Павіншавала таксама свайго дзядулю і малодшая ўнучка Марына Шумава.
Поделиться342018-01-07 21:37:55
Душэўныя словы і цудоўныя пажаданні прагучалі ў адрас юбіляра ад кумы Тамары Рыгораўны Іванчанка.
Поделиться352018-01-07 21:50:52
Гэта віншуе юбіляра кума дочкі Валянціна Іванова.
Поделиться362018-01-07 22:00:11
Ледзь дачакалася чаргі, каб павіншаваць свайго дзядулю-юбіляра ўнучка Інна Анвараўна Абраева.
Поделиться372018-01-07 22:09:41
Пасля заканчэння ўрачыстай часткі на вячэрняй імпрэзе ў рэстаране юбіляру Мікалаю Іванавічу Салаўцову быў прыпаднесены цудоўны, трохкілаграмовы торт з трымя бенгальскімі агеньчыкамі, якія сімвалізіравалі юбіляру пражыць яшчэ трыццаць год на сваіх нагах і з такім палымяным, агністым, творчым запалам, як бенгальскія агні.
Отредактировано Соловцов (2018-02-13 21:54:41)
Поделиться382018-01-09 20:56:26
МАЕ ГАДЫ - ЖЫЦЦЯ ПЛАДЫ
(справаздача да 80-годдзя з дня нараджэння).
Мне грукнула ужо восемдзесят гадоў,
А я нічуць, нічуць гадам не веру…
Лічу, што камсамолец я былых гадоў,
Бо ўсё жыццё жыў з маці з боскай верай...
Жыцця гадзіннік свой ніколі не ламаў,
Са старасцю штодзень вёў бой нябачны,
Я жыў з гадамі ў згодзе, іх заўжды люляў,
Нідзе не кідаўся я ў бой кулачны…
Я не любіў каноплі, не ўжываў і мак,
Знаў норму і гарэлцы – чараўніцы,
Таму на выгляд – я не чорны грак,
Шмат пораху "шчэ ёсць у парахаўніцы…
Люблю я кнігі, свой прыгожы родны край,
Люблю я норму ў працы і ў каханні,
Люблю ў гаду найбольш я Пераможны май,
Люблю я Ўсход і сонечнае ранне…
Люблю лугі квяцістыя, што навакол,
І малако духмянае, кароўе,
Люблю на дачы я свой сад і пчол,
Якія мне даюць зашмат здароўя…
Мае гады, нібы бубеньчыкі звіняць,
Мае гады- і ў радасцях і ў шчасці,
Мае гады- ва ўнуках, праўнуках зіхцяць,
Адольваюць няўзгоды і нянасці...
Мае гады жыцця - мой твар вяльможны,
Мае гады-любоў да Бога і Зямлян,
Мае гады – здароўя добры стан,
Мае гады - Паэзіі дар Божы…
Я, як дзіця вайны – на бульбе жыў гнілой,
Без бацькі жыў – дзесятым гартаваўся.
Збіраў я падаянні з маці раніцой -
Вось так бядоце нашай не здаваўся...
Я тры гады- і ў школу за сем вёрст хадзіў
І ў сцюжу і ў спякоту хлопцам бравым...
Мне камсамол пуцёўку у жыццё зрабіў,
Кантроль народны - заваяваў мне славу,
У юбілейны час лаўлю царкоўны звон,
Благаславенне Бога- позірк мілы,
І бацьку – конюху свой нізкі шлю паклон,
Парасцы-маці, што дала мне крылы.
Я шлю вялікі сёння дзякуй усім Вам,
Хто тут на стрэчы з чыстаю душою,
Шлю дзякуй свой райвыканкаму і сябрам,
Якія ў цяжкі час заўжды са мною…
Мае гады – здароўя з дактарамі шлюць,
Свой юбілей - я з Богам сустракаю,
Таму я не старэю сёння а-ні чуць ,
І ВАМ здароўя, шчасця ўсім жадаю!..
МІКОЛА ІВАНАВІЧ САЛАЎЦОЎ, паэт
сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.
30 снежня 2017 года.
Поделиться392018-01-09 22:37:50
У зале перад пачаткам юбілея ў першым радзе справа старшыня райвыканкама Сяргей Аляксандравіч Драздоўскі, побач юбіляр і іншыя ганаровыя госці. Злева старшыня Магілёўскай абласной пісьменніцкай арганізацыі Аляксандр Мікалаевіч Казека.
Поделиться402018-01-13 09:07:57
ВЕРШЫ МІКОЛЫ САЛАЎЦОВА, НАДРУКАВАНЫЯ Ў ГАЗЕЦЕ "ЛІМ" №2 ЗА 12 СТУДЗЕНЯ 2018 года.