МАЕ ГАДЫ ЖЫЦЦЯ ПЛАДЫ- Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ! Пад такім аншлагам 5 студзеня 2018 года ў зале дзіцячай музычнай школы прайшла вечарына, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Ганаровага ветэрана працы, самабытнага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА САЛАЎЦОВА, якую ладзіў Чавускі райвыканкам. Юбіляр выказвае шчырую падзяку асабіста старшыні райвыканкама Сяргею Аляксандравічу Драздоўскаму, намесніку старшыні Віталію Мікалаевічу Лебедзеву, намесніку начальніка ідэалагічнага аддзела, культуры і па справах моладзі Юліі Уладзіміраўне Гаранінавай, іншым загадчыкам аддзелаў, кіраўнікам раённых прафсаюзных арганізацый, рэдакцыі раённай газеты "Іскра", раённаму таварыству ветэранаў вайны і працы, культработнікам, нашаму музею, сябрам і таварышам і ўсім жыхарам раёна, якія стварылі праграму майго юбілея жыццерадаснай, надалі мне новы прыліў творчай энергіі і зарад бадзёрасці на доўгія гады жыцця. Напачатку юбілея Мікалай Іванавіч зрабіў справаздачу ў вершаванай форме:" Мае гады - жыцця плады", затым прагучала песня "Я люблю цябе, Беларусь", на словы юбіляра, музыку да якой напісаў кампазітар Уладзімір Пашчанка.
Прапануем Вам фотарэпартаж з гэтых урачыстасцей на пяці старонках, якія пазначаны пасля завяршэння кожнай старонкі -файла тут жа крыху ніжэй - злевага боку.
Першаму для віншавання слова была прадастаўлена старшыні райвыканкама Сяргею Алясандравічу Драздоўскаму, які ўручыў юбіляру Ганаровую грамату райвыканкама.
МАЕ ГАДЫ ЖЫЦЦЯ ПЛАДЫ - Я ЛЮБЛЮ БЕЛАРУСЬ!
Сообщений 1 страница 10 из 42
Поделиться12018-01-07 13:51:48
Поделиться22018-01-07 13:55:41
ГАНАРОВАЯ ГРАМАТА ЧАВУСКАГА РАЙВЫКАНКАМА.
Поделиться32018-01-07 14:31:37
Мікалай Іванавіч 15 гадоў працаваў старшынёй Чавусскага раённага Камітэта народнага кантролю. Яго вопыт работы абагульняўся на пасяджэнні Камітэта НК Рэспублікі Беларусь "Па рабоце груп НК пры сельскіх Саветах". Ён узнагароджаны знакам "За актыўную работу ў органах НК СССР", чатырмя Ганаровымі Граматамі КНК СССР, Пахвальным лістом КНК БССР за плённую работу. Мікалай Іванавіч адначасова выбіраўся 15 гадоў дэпутатам раённага Савета, вёў вялікую работу сярод насельніцтва раёна, быў членам райвыканкама, членам бюро РККПБ. Таму ў дзень святкавання юбілею ў Чавусы па запрашэнню Чавускага райвыканкама прыехаў начальнік службы арганізацыйнай работы Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Вячэслаў Камісараў, які зачытаў прывітальны адрас старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Алега Віктаравіча Садоўскага ў адрас юбіляра і ўручыў Мікалаю Іванавічу гэты адрас разам з букетам жывых кветак. У адказ юбіляр папрасіў Вячэслава Камісарава перадаць сардэчную падзяку Алегу Віктаравічу за шчырыя радкі і адну з сваіх кніг "Жыцця акорды" з аўтографам.
Поделиться42018-01-07 14:37:00
Віншавальны адрас ад старшыні Магілёўскага абласнога Камітэта Дзяржаўнага кантролю.
Поделиться52018-01-07 15:17:53
Намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама, начальнік аддзела па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі і развіццю паліграфіі Алена Рыгораўна Дзівакова зачытала прывітальны адрас аблвыканкама юбіляру, які падпісаў намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч.
Поделиться62018-01-07 15:22:14
Віншавальны адрас Магілёўскага аблвыканкама юбіляру.
Поделиться72018-01-07 15:56:12
Ганаровую Грамату Галоўнага Упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, таксама ўручыла юбіляру Алена Рыгораўна Дзівакова.
Поделиться82018-01-07 16:03:40
Намеснік старшыні райвыканкама, кіраўнік грамадскай арганізацыі "Белая русь" Віталь Мікалаевіч Лебедзеў павіншаваў Мікалая Іванавіча з юбілеем і ўручыў яму карціну.
Поделиться92018-01-07 16:09:53
Загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызма Мікалай Уладзіміравіч Варанцоў разам са старшынёй райкома прафсаюза павіншавалі юбіляра са святам.
Поделиться102018-01-07 16:53:53
Старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі Аляксандр Мікалаевіч Казека павіншаваў юбіляра і ўручыў яму Вышэйшую Ўзнагароду Пісьменніцкай арганизацыі Рэспублікі Беларусь Нагрудны Знак Саюза пісьменнікаў Беларусі "ЗА ВЯЛІКІ ЎКЛАД Ў ЛІТАРАТУРУ".