ЧАВУСКАЯ РАЁННАЯ ДЗІЦЯЧАЯ БІБЛІЯТЭКА(ЗАГАДЧЫЦА ТАЦЦЯНА АЛЯКСЕЕЎНА ФІЛІПЕНКА) І ШКОЛЬНАЯ(ЗАГАДЧЫЦА ЛЮДМІЛА ВАСІЛЬЕЎНА СЦЕПЧАНКА) 13 СНЕЖНЯ 2017 ГОДА АРГАНІЗАВАЛІ СУСТРЭЧУ ВУЧНЯЎ ШКОЛЫ МАЛОДШЫХ КЛАСАЎ З САМАБЫТНЫМ БЕЛАРУСКІМ ПАЭТАМ, ЗЕМЛЯКОМ МІКАЛАЕМ ІВАНАВІЧАМ САЛАЎЦОВЫМ З НАГОДЫ НАДЫХОДЗЯЧАГА ЯГО 80-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ (30.12.1937 ГОДА). РЁННЫЯ ЎРАЧЫСТАСЦІ ПАД ЭГІДАЙ РАЙВЫКАНКАМА ПЛАНУЮЦЦА 5 СТУДЗЕНЯ 2018 ГОДА А 15-АЙ ГАДЗІНЕ ДНЯ Ў ШКОЛЕ МАСТАЦТВАЎ. УВАХОД СВАБОДНЫ. ПРАПАНУЕМ ВАШАЙ УВАЗЕ ВІДЭАРЭПАРТАЖ З МЕРАПРЫЕМСТВА, ШТО АДБЫЛОСЯ НАПЯРЭДАДНІ Ў СШ №1, ПАДРЫХТАВАНЫ РАБОТНІЦАЙ РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭКІ.
У СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЕ №1 АДБЫЛАСЯ СУСТРЭЧА З МІКОЛАМ САЛАЎЦОВЫМ.
Сообщений 1 страница 5 из 5
Поделиться22017-12-14 18:35:17
МЕРАПРЫЕМСТВА ПРАХОДЗІЛА Ў ВЯЛІКАЙ ЗАЛЕ ГАРАДСКОЙ ШКОЛЫ №1, ЯКАЯ ЛЕДЗЬ-ЛЕДЗЬ УМЯШЧАЛА ЎСІХ ЖАДАЮЧЫХ. ПРАПАНУЕМ НЕВІЯЛІКІ ВІДЭАСЮЖЭТ НАПАЧАТКУ СУСТРЭЧЫ З ПАЭТАМ.
Поделиться32017-12-14 18:53:54
У ШКОЛЕ БЫЛА АРГАНИЗАВАНА ВЫСТАВА ТВОРАЎ МІКОЛЫ САЛАЎЦОВА. НАОГУЛ ЖА, СУСТРЭЧА ПРАХОДЗІЛА ПАД АНШЛАГАМ: "Я ЛЮБЛЮ ЦЯБЕ БЕЛАРУСЬ". ПАД ТАКОЙ НАЗВАЙ НАПАЧАТКУ ПРАГУЧАЛА ПЕСНЯ НА СЛОВЫ МІКОЛЫ САЛАЎЦОВА, МУЗЫКУ ДА ЯКОЙ НАПІСАЎ КАМПАЗІТАР УЛАДЗІМІР ПАШЧАНКА, А ТАКСАМА ПРАГУЧАЎ ГІМН ГОРАДУ ЧАВУСЫ, СЛОВЫ І МУЗЫКУ ДА ЯКОГА НАПІСАЎ ЮБІЛЯР. НА ЭКРАНЕ БЫЛІ ПАКАЗАНЫ ВІДЭАСЮЖЭТЫ З ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАЙ БІЯГРАФІІ МІКОЛЫ САЛАЎЦОВА. ЗАТЫМ ПАЭТ БЫЎ ЗАПРОШАНЫ ЗА ПІСЬМОВЫ СТОЛ ДЛЯ РАЗМОВЫ З ПРЫСУТНЫМІ. НАПАЧАТКУ ВЫСТУПЛЕННЯ МІКОЛА САЛАЎЦОЎ НАПЯРЭДАДНІ СВАЙГО ЮБІЛЕЮ ПРАЧЫТАЎ ВЕРШ - СПРАВАЗДАЧУ ПЕРАД ПРЫСУТНЫМІ: "МАЕ ГАДЫ - ЖЫЦЦЯ ПЛАДЫ."
Поделиться42017-12-14 20:11:08
Юбіляру быў прыпаднесены сувенер - закладка для кніг, цудоўна зроблены ўмельцамі бібліятэкі.
Поделиться52017-12-14 20:13:58
А гэта цудоўны сувенір - сшытак прыпаднесены ад імя дзіцячай бібліятэкі для напісання новых вершаў і паэм юбіляру.