АДБЫЛАСЯ СУСТРЭЧА З САМАБЫТНЫМ БЕЛАРУСКІМ ПАЭТАМ МІКОЛАМ САЛАЎЦОВЫМ.
СУСТРЭЧА З ПАЭТАМ. ВІДЭАФІЛЬМ. НАСУСТРАЧ 80-ГОДДЗЮ.
Сообщений 1 страница 4 из 4
Поделиться32017-11-11 09:32:56
МАЕ ГАДЫ - ЖЫЦЦЯ ПЛАДЫ...
( справаздача да 80-годдзя з дня нараджэння).
Мне хутка будзе ўжо восемдзесят гадоў,
А я нічуць, нічуць гадам не веру…
Я камсамолец у душы - Мікола Салаўцоў
Да шчасця крочу з хрысціянскай верай…
Жыцця гадзіннік мой ніколі не спяшаў,
Са старасцю штодзень вёў бой нябачны,
Я жыў з гадамі ў згодзе, іх заўжды люляў,
Нідзе не кідаўся я ў боў кулачны…
Я не любіў каноплі, не ўжываў і мак,
Не верыў і гарэлцы – чараўніцы,
Таму на выгляд – я не чорны грак,
Ёсць шмат "шчэ пораху і ў парахаўніцы…
Люблю я кнігі, свой прыгожы родны край,
Люблю я норму ў працы і ў каханні,
Люблю ў гаду найбольш я пераможны май,
Люблю я Ўсход і сонечнае ранне…
Люблю лугі квяцістыя, што навакол,
І малако духмянае, кароўе,
Люблю на дачы я свой сад і пчол,
Якія мне даюць зашмат здароўя…
Мае гады, нібы бубеньчыкі звіняць,
Мае гады- і ў радасцях і ў шчасці,
Мае гады- ва ўнуках, праўнуках зіхцяць,
Адольваюць няўзгоды і нянасці...
Мае гады – любоў да Бога і зямлян,
Мае гады жыцця - мой твар вяльможны,
Мае гады – здароўя добры стан,
Мае гады - Паэзіі дар Божы…
Я, як дзіця вайны – на бульбе жыў гнілой,
Без бацькі жыў – дзесятым гартаваўся.
Збіраў я падаянні з маці раніцой -
Пасля вайны бядоце не здаваўся...
Я тры гады- і ў школу за сем вёрст хадзіў
І ў сцюжу і ў спякоту хлопцам бравым...
Мне камсамол пуцёўку у жыццё зрабіў,
Кантроль народны - даў мне ў працы славу.
У юбілейны час лаўлю царкоўны звон,
Благаславенне Бога- позірк мілы,
І бацьку – конюху свой нізкі шлю паклон,
Парасцы-маці, што дала мне крылы.
Я шлю вялікі сёння дзякуй усім Вам,
Хто тут на стрэчы з чыстаю душою,
Шлю дзякуй свой найшчыры ўладзе і сябрам,
Якія ў цяжкі час былі са мною…
Мае гады – здароўя з дактарамі шлюць,
Свой юбілей - я ў росквіце страчаю,
Таму я не старэю сёння ані чуць -
Да ста гадоў пражыць - і ВАМ жадаю!..
Поделиться42017-11-11 09:56:45
МАЕ ГАДЫ З НЯЎЗГОДЫ
(Да 80-годдзя з дня нараджэння.)
Мае гады з няўзгоды,
Яны, як антыподы,
Ад бед абаранялі,
Бо з Богам сябравалі…
Мае гады без блату,
Яны давалі раду
Якой ісці дарогай,
Каб з д”яблам ля парога
Ніколі не страчацца,
І з лёсам не спрачацца…
Калі ж былі грымоты –
Гады іх білі ўпотай,
Дарогу расчышчалі,
Мне сэрца сагравалі…
Мае гады з няўзгоды,
Са мной былі ў паходах
З прысягаю жыццёвай,
У бой ішлі за мову,
Як Колас і Купала...
Дарогай нашай сталай -
Я сёння ганаруся,
Бо родам з Беларусі,
Ёй дзякуй шлю, як маці
За шчасце, мір у хаце,
Паклон без кампліментаў-
Ураду, Прэзідэнту!!.
Дай Бог –шчэ год мне дваццаць
З жыццём не развітацца!
Пад боскі спеў з іконы-
Хадзіць, спяваць да скону,
Каб святы – юбілеі
Квітнелі, як лілеі…