ВОСЕНЬСКІЯ ЭПАЛЕТЫ
Восень шле нам свае эпалеты:
У каралях рабінавых лета,
Нібы ў золаце ззяе лістота,
З дрэў ляціць на зямлю без маркоты…
Лету шле яна дзякуй свой мілы
За жыццё, што вясна падарыла…
Толькі “шчэ баравік тоўсталобы
Восень стрэціў у лесе без злобы,
Ды вавёрка занадта ўжо рада-
Восень  дорыць арэхаў багата…
На палях ураджай незвычайны,
Ажно крэхчуць да ночы камбайны…
І не плачуць каровы ў нядужы,
Што пажухла трава у прылужжы…
Ім не страшна зімовая хватка,
Бо ў амбарах ім зерня ў дастатку...
Дзякуй шлюць яны лету з загона,
Ловяць сенныя песні з рулонаў…