У СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЕ №2 19 ВЕРАСНЯ ПА ІНЦЫЯТЫВЕ ЧАВУСКАГА РАЙКОМА БРСМ
АДБЫЛАСЯ СУСТРЭЧА З ПАЭТАМ, СЯБРАМ САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ
БЕЛАРУСІ МІКОЛАМ САЛАЎЦОВЫМ.
ВЕЧАРЫНУ АДКРЫЛА ЎСТУПНЫМ СЛОВАМ ДЫРЭКТАР ШКОЛЫ НАТАЛЛЯ
СЦЯПАНАЎНА КІРПІЧОВА. ГАЛОЎНЫ СПЕЦЫЯЛІСТ РКБРСМ ВОЛЬГА ЛУБКОВА
(злева першая) РАСКАЗАЛА АБ ЖЫЦЦЁВЫМ І ТВОРЧЫМ ШЛЯХУ ПАЭТА. ПРАПАНУЕМ ВАШАЙ УВАЗЕ ФОТАРЭПАРТАЖ З ГЭТАГА МЕРАПРЫЕМСТВА.
РЭСПУЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ БРСМ: "КНІГА -БАЙ".
Сообщений 1 страница 7 из 7
Поделиться12017-09-20 18:53:31
Поделиться22017-09-20 19:50:39
ЗАТЫМ СЛОВА БЫЛО ПРАДАСТАЎЛЕНА ПАЭТУ,
СЯБРУ САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ МІКОЛУ
САЛАЎЦОВУ, ЯКІ РАСКАЗАЎ АБ СВАЁЙ ТВОРЧАЙ
ДЗЕЙНАСЦІ, АБ СУСТРЭЧАХ З ВАСІЛЁМ БЫКАВЫМ,
УЛАДЗІМІРАМ КАРАТКЕВІЧАМ, МАКСІМАМ ТАНКАМ,
ПЯТРОМ ПРЫХОДЗЬКАМ, АВЕР"ЯНАМ ДЗЕРУЖЫНСКІМ,
УЛАДЗІМІРАМ ПАЎЛАВЫМ, ВОЛЬГАЙ ІПАТАВАЙ, РЫГОРАМ
БАРАДУЛІНЫМ І ІНШЫМІ МАЙСТРАМІ МАСТАЦКАГА СЛОВА, ПРАЧЫТАЎ НОВЫЯ ВЕРШЫ
І ВЕРШ -СПРАВАЗДАЧУ ДА 80-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ПАЭТА, ЯКОМУ
СПОЎНІЦЦА ПОЎНЯ 30 СНЕЖНЯ ГЭТАГА ГОДА, РАСКАЗАЎ АБ
СВАІМ МІНУЛЫМ ЦЯЖКІМ ЖЫЦЦІ ПАСЛЯ ВАЙНЫ, КАЛІ ЁН, ЗАСТЎ-
ШЫСЯ БЕЗ БАЦЬКІ, З РОДНАЙ МАЦІ ПАРАСКАЙ ЗБІРАЎ ПА ВЁСКАХ
ПАДАЯННІ, ЗБІРАЎ ГНІЛУЮ БУЛЬБУ, ЛЕБЯДУ, ЛІСЦЕ ЛАЗЫ, КАБ
ВЫЖЫЦЬ. ЗАКЛІКАЎ МОЛАДЗЬ ЛЮБІЦЬ СЁНЕШНЮЮ КВІТНЕЮЧУЮ
БЕЛАРУСЬ І СВАЁЙ ДОБРАЙ ВУЧОБАЙ МАЦАВАЦЬ ЯЕ.
Поделиться32017-09-20 19:57:41
УВАЖЛІВА СЛУХАЛІ ВУЧНІ САМАБЫТНАГА
ПАЭТА МІКОЛУ САЛАЎЦОВА, ЯКОМУ АРГА-
НІЗАВАЛІ НАВАТ ВЫСТАВУ ЯГО КНІГ.
Поделиться42017-09-20 20:08:04
СЛУХАЧЫ ВЕЧАРЫНЫ НАЗЫВАЛІ СПАДАБАЮЧЫЯ
ІМ ВЕРШЫ З КНІГ МІКОЛЫ САЛАЎЦОВА, А ВУЧАНІЦА
ІХ АГУЧВАЛА.
Поделиться52017-09-20 20:15:02
НА ЗАКАНЧЭННІ ВЕЧАРЫНЫ ПАЭТ ДАРЫЎ СВАЕ
АЎТОГРАФЫ. СЛУХАЧЫ ЗАСТАЛІСЯ ВЕЛЬМІ ЗА-
ДАВОЛЕННЫМІ І ЎРУЧЫЛІ ЯМУ ВЯЛІКІ БУКЕТ
КВЕТАК.
Поделиться62017-09-21 19:29:56
МАЕ ГАДЫ - НЕ ГАДЫ...
( справаздача да 80-годдзя з дня нараджэння).
Мне хутка будзе ўжо восемдзесят гадоў,
А я нічуць, нічуць гадам не веру…
Я з Вамі - юбіляр Мікола Салаўцоў
Да шчасця крочу з хрысціянскай верай…
Жыцця гадзіннік мой ніколі не спяшаў,
Са старасцю штодзень вёў бой нябачны,
Я жыў з гадамі ў згодзе, іх заўжды люляў,
Нідзе не кідаўся я ў боў кулачны…
Я не любіў каноплі, не ўжываў і мак,
Не верыў і гарэлцы – чараўніцы,
Таму на выгляд – я не чорны грак,
Ёсць шмат і пораху ў парахаўніцы…
Люблю я кнігі, свой прыгожы родны край,
Люблю я норму ў працы і ў каханні,
Люблю ў гаду найбольш я пераможны май,
Люблю я Ўсход і сонечнае ранне…
Люблю лугі квяцістыя, што навакол,
І малако духмянае, кароўе,
Люблю на дачы я свой сад і пчол,
Якія мне даюць зашмат здароўя…
Мае гады, нібы бубеньчыкі звіняць,
Мае гады- і ў радасцях і ў шчасці,
Мае гады- ва ўнуках, праўнуках зіхцяць,
Адольваюць няўзгоды і нянасці...
Мае гады – любоў да Бога і зямлян,
Мае гады жыцця - мой твар вяльможны,
Мае гады – здароўя добры стан,
Мае гады - Паэзіі дар Божы…
Я, як дзіця вайны – на бульбе жыў гнілой,
Без бацькі жыў – дзесятым гартаваўся.
Збіраў я падаянні з маці раніцой -
Вось так бядоце нашай не здаваўся...
Я тры гады- і ў школу за сем вёрст хадзіў,
І ўсцюжу і ў спякоту хлопцам бравым...
Мне камсамол пуцёўку у жыццё зрабіў,
Кантроль народны - заваяваў мне славу,
У юбілейны час лаўлю царкоўны звон,
Благаславенне Бога- позірк мілы,
І бацьку – конюху свой нізкі шлю паклон,
Парасцы-маці, што дала мне крылы.
Я шлю вялікі сёння дзякуй усім Вам,
Хто тут на стрэчы з чыстаю душою,
Шлю дзякуй свой найшчыры ўладзе і сябрам,
Якія ў цяжкі час былі са мною…
Мае гады – здароўя з дактарамі шлюць,
Свой юбілей - я ў росквіце страчаю,
Таму я не старэю сёння а-ні чуць -
Такіх і Вам гадоў - усім жадаю!..
Поделиться72017-09-28 17:40:04
МАЕ ГАДЫ З НЯЎЗГОДЫ
(Да 80-годдзя з дня нараджэння.)
Мае гады з няўзгоды,
Яны, як антыподы,
Ад бед абаранялі,
Бо з Богам сябравалі…
Мае гады без блату,
Яны давалі рады
Якой ісці дарогай,
Каб з д”яблам ля парога
Ніколі не страчацца,
І з лёсам не спрачацца…
Калі ж былі грымоты –
Дык білі іх употай,
Дарогу расчышчалі,
Мне сэрца сагравалі…
Мае гады з няўзгоды,
Яны былі ў паходах
З прысягаю жыццёвай,
У бой ішлі за мову,
Як Колас і Купала
Дарогай занядбалай…
Я сёння ганаруся,
Што родам з Беларусі,
Ёй дзякуй шлю, як маці
За шчасце, мір у хаце,
Паклон без капліментаў-
Ураду, Прэзідэнту…
Дай Бог –яшчэ б год дваццаць
З жыццём не развітацца!
Пад хваласпеў іконы-
Хадзіць, глядзець да скону
Каб святы – юбілеі
Квітнелі, як лілеі…
За Вашы ўсе турботы –
Вам дзякуй шлю з пяшчотай!