20 МАЯ 2017 ГОДА Ў КАСЦЮКОВІЧАХ АДБЫЎСЯ АБЛАСНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ І АЎТАРСКАЙ
ПЕСНІ "ПІСЬМЯНКОЎ ЛУГ", ЯКІ ПРАХОДЗЕ РАЗ У ДВА ГАДЫ, У ЯКІМ ЎДЗЕЛЬНІЧАЎ І МІКОЛА
САЛАЎЦОЎ У СКЛАДЗЕ ДЕЛЕГАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАЙ ПІСЬМЕННІЦКАЙ АРГАНІЗАЦЫІ НАЧАЛЕ
СА СТАРШЫНЁЙ АРГАНІЗАЦЫІ АЛЯКСАНДРАМ МІКАЛАЕВІЧАМ КАЗЕКАМ. ПРЫЕМНА АДЗНАЧЫЦЬ,
ШТО ВЯДУЧЫЯ СВЯТА АДКРЫЛІ ФЕСТЫВАЛЬ ВЕРШАМ МІКОЛЫ САЛАЎЦОВА "ЛУГ ПАЭТА ПІСЬМЯНКОВА".
ПРАПАНУЕМ ФОТО - ВІДЭАРЭПАРТАЖ З ГЭТАГА МЕРАПРЫЕМСТВА, ПАДРЫХТАВАНЫ ПАЭТАМ МІКОЛАМ
САЛАЎЦОВЫМ.
ЛУГ ПАЭТА ПІСЬМЯНКОВА
Я бачыў шмат лугоў агністых,
На кветках – пчолак і шмялёў,
А Пісьмянкова луг квяцісты -
Мне даражэй за ўсіх лугоў!
Ён нам дае натхнення Ліру,
Парнасны старт для ўсіх надзей…
Я – Беларус! Я – голуб міру,
Я – ўдзельнік шоўкавых ідэй…
Я – патрыёт сваёй Радзімы -
Яе люблю, як родны брат,
Кітайскі пояс –шлях адзіны-
Да шчасця новы далягляд…
Яго я слаўлю творчым словам,
І пераможны слаўлю Май…
Квітней ярчэй Луг Пісьмянкова,
Наш беларускі родны край!