НА СУБОТНІК ВЫЙШЛІ БАЖАНЯТЫ
На суботнік зоры – бажаняты
Выйшлі ноччу ў дзень красавіка:
Чысцяць неба, снег ляціць, як вата,
Дрэвы муляцца, дрыжыць рака…
Бажаняты хмарнаю рукою
Сыпанулі з снегам халады…
Дзень вясновы белай прасціною
Зноў ахутаў вёскі, гарады…
Дзе суботнік? На якім сузор,і?-
Я шукаў праз хмары да цямна
І маліўся Богу, каб з надвор,ем
Зноў вярнулася да нас вясна…
Нечакана Бог нябесным вокам -
Цёплым сонцам зыркнуў на зямлю…
Тут жа зніклі снежныя аблокі,
Трактары зноў выйшлі на раллю…
2017 год. 18 красавіка.
БАЖАНЯТЫ ВЫЙШЛІ НА СУБОТНІК
Страница: 1
Сообщений 1 страница 1 из 1
Поделиться12017-04-17 19:22:55
Страница: 1

![[BY]](http://s2.uploads.ru/RpwOM.png)
![[EN]](http://s2.uploads.ru/SO1Bq.png)
![[DE]](http://s3.uploads.ru/qdzxM.png)
![[FR]](http://s2.uploads.ru/2u6Fj.png)
![[ES]](http://s2.uploads.ru/Cy3Su.png)
![[IT]](http://s3.uploads.ru/yMuKC.png)
![[PT]](http://s2.uploads.ru/QYjB0.png)
![[IL]](http://s2.uploads.ru/1QDxP.png)
![[CN]](http://s2.uploads.ru/9i2zk.png)
![[JP]](http://s2.uploads.ru/8TR9X.png)
