25 лістапада 2016 года ў абласной бібліятэцы горада Магілёва адбыўся справаздачна-
выбарчы сход пісьменнікаў вобласці напярэдадні 3-га з"езда Пісьменнікаў рэспублікі
Беларусь, што пройдзе 29 лістапада 2016 года ў памяшканні Дзяржфілармоніі, на які
запрошаны ў ліку дэлегатаў і я. Што тычыцца пісьменніцкага сходу, то і я выступаў у
спрэчках. У выніку тайнага галасавання заместа былога старшыні Дуктава У.У. новым
старшынёй абласной пісьменніцкай арганізацыі абраны пісьменнік КАЗЕКА Аляксандр
Мікалаевіч з перавагай у адзін голас. За Дуктава У.У.-11 галасоў, а за Казеку А.М.-12.
Ніжэй я змяшчаю тэкст свайго выступлення і запрашальны білет на 3-ці з"езд Пісьменнікаў
Беларусі. Дзякуй за ўвагу.
ВЫСТУПЛЕННЕ НА СПРАВАЗДАЧНА _ВЫБАРЧЫМ СХОДЗЕ ПІСЬМЕННІКАЎ ВОБЛАСЦІ
Сообщений 1 страница 6 из 6
Поделиться12016-11-25 22:27:20
Поделиться22016-11-25 22:47:36
Добры дзень, паважаныя таварышы, сябры!
(выступленне Салаўцова Мікалая Іванавіча на справаздачна выбарчым сходзе пісьменнікаў вобласці).
Дазвольце і мне некалькі слоў сказаць аб рабоце нашай пісьменніцкай арганізацыі. Я лічу што аўтарытэт і боездольнасць яе залежыць не толькі ад кіраўніцтва, але і ад кожнага з нас-сяброў абласной пісьменніцкай арганізацыі. Таму сёння мы павінны таксама зрабіць хоць бы невялічкую справаздачу аб тым, што мы зрабілі за пяць мінулых гадоў пасля 2-га з"езда Пісьменнікаў Беларусі напярэдадні новага з"езда. Крыху аб сябе.
За гэты час я каля дзесятка разоў сустракаўся з вучнямі школ раёна , шмат выступаў у раённай дзіцячай бібліятэцы і для дарослых, у працощных калектывах, прымаў актыўны удзел разам з дэлегацыяй з Расійскай Фэдэрацыі з горада пабраціма Дзеснагорска, Смаленскай вобласці з нагоды святкавання 70-годдзя Перамогі Савецкага народа над фашысцкай Германіяй, дзе чытаў свае вершы як былы дзіця вайны, які зведаў яе жудасці і пасля Перамогі з сямігадовага ўзросту вырас на лебядзе, крапіве і гнілой бульбе.
Сусракаўся я і на вечарыне, якая была арганізавана ідэалагічным аддзелам Клімавіцкага райвыканкама і раённай бібліятэкай са студэнтамі Клімавіцкага агракаледжа, які я ў свой час закончыў.
У Чавускі раён амаль кожны год прыязджае знакаміты пісьменнік Беларусі Сяргей Трахімёнак, бацька якога вызваляў наш раён і быў цяжка паранены. Раенная бібліятэка сумесна з л ітаратурным аб"яднаннем "Маладзік над Проняй, якое я ўзначальваю, арганізоўвае сустрэчы жыхароў раёна з Сяргеем Трахімёнкам, дзе я таксама чытаю вершы і баладу, якую я прысвяціў яго бацьку.
Актыўна ўдзельнічаю ў мерапрыемствах з нагоды наведвання Чавус знакамітага пісьменніка Рассіі і Беларусі, нашага земляка Ізаслава Катлярова, што таксама амаль штогод прыяжджае на радзіму з жонкай Сафіяй Шах. Усе мерапрыемствы з маім удзелам цяжка пералічыць, ды і я не хачу больш займаць час і справаздачыць аб сваёй рабоце як член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Хачу дабавіць толькі адно, што за гэты перыяд выдаў кнігу вершаў "Сінія валошкі". Астатнія дзьве ляжаць у выдавецтвах, аб чым крыху пазней.
А зараз аб рабоце нашага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дзеля справядлівасці трэба заўважыць, што пэўная работа была праведзена. У гэтым справаздачным перыядзе аддзяленне выпусціла некалькі альманахаў. Яго старшыня Уладзімір Уладзіміравіч Дуктаў па майму запрашэнню шмат разоў бываў на сустрэчах з жыхармі і школьнікамі раёна. Аднак такой актыўнай і творчай работы з боку аддзлення не адчувалася, як гэта робіцца ў іншых аддзяленнях рэспублікі. Пацьвярджэннне гэтаму газета "Лім", дзе друкуецца календар мерапрыемстваў аддзяленняў кожнай вобласці. А з Магілёва я бачыў толькі адно мерапрыемства за пяць гадоў.
Па другое, наша аддзяленне мала аказвала дапамогі нам у выданні кніг. Я некалькі разоў звяртаўся да Уладзіміра Уладзіміравіча Дуктава, каб ён дапамог хоць словам у адрас выдавецтваў у выданні маіх двух кніг, якія, вось ужо больш двух гадоў ляжаць у выдавецтве "Мастацкая літаратура" і "Народная асвета", што былі ўключаны ў іх планы. Бібліятэкі рэспублікі, атрымаўшы гэтыя планы, далі свае заяўкі выдавецтвам каля трох тысяч. І што вы думаеце, Уладзімір Уладзіміравіч, нават не знайшоў часу хаця б патэлефанаваць у чым справа. Сёння, карыстаючыся магчымасцю таго, што на сходзе прысутнічае начальнік Галоўнага Ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч я хацеў бы прасіць яго, каб праз ідэалагічнае Упраўленне пры Прэзідэнце РБ, ці іншым спосабам, удакладніў - навошта выдавецтвы "Мастацкая літаратура" і "Народная асвета" ўключаюць у свае выдавецкія планы кнігі, дасылаюць гэты каталаг бібліятэкам рэспублікі, збіраюць заяўкі ад іх, а потым кнігі не друкуюць (у т.л. і маю кнігу вершаў "Нябесныя арэхі", дзе змешчаны вершы,жарты, загадкі-адгадкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Я галоўнаму рэдактару выдавецтва Віктару Шніпу штомесяц два гады тэлефаную, а ён з усмешкай адказвае: няхай яшчэ спеюць... Напэўна яго спеласць чакала, ці чакае якога небудзь добрага, багатага мінчука, і ён паставіць яго кнігу на маё месца ў план выдавецтва і выдасць. Таксама гэтак жа тычыцца і выдавецтва "Народная асвета", дзе мая кніга апавяданняў "Бусліная вернасць" для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту была аднесена выдавецтвам да сацыяльна -значымых і ўключана ў план выдавецтва, каля трох тысяч сабрана заявак ад бібліятэк рэспублікі. Былая загадчыца рэдакцыі выдавецтва Бехтіна Вера Генадзьеўна абяцала выдаць кнігу, але прыйшла новая загадчыца рэдкцыі выдавецтва Алена Літвіновіч, якая пайшла да новага дырэктара выдавецтва і мне па тэлефоне адказала, што няма магчымасці друкаваць мае апавяданні, бо трэба друкаваць падручнікі. Я прашу і Анрэя Міхайлавіча і Генадзія Пятровіча, памагчы зрабіць так , як раней было: папярэдне на кнігу даецца 2-3 рэцензіі і калі яна заслугоўвае ўвагі, то ўключаецца ў план выдавецта і выдаецца, а калі не выдаецца, то аўтару павінны аб гэтым пісьмова паведаміць і не ўключаць у план выдавецтва. Навошта псаваць настрой аўтару і бібліятэкарам рэспублікі і збіраць ад іх заяўкі.
Поделиться32016-11-25 22:48:56
А вось яшчэ адзін з недахопаў, на мой погляд, у рабоце абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў, а менавіта: наконт прыёма ў члены Саюза пісьменнікаў. Я ведаю даравітую паэтэсу з Асіповіч Сафію Мароз. Яна выдала тры зборнікі вершаў. Адзін з іх я рэдагаваў і даў прадмову. Зайшоў я да Уладзіміра Уладзіміравіча Дуктава, ен узяў зборнікі і, не чытаўшы ніводнага верша, тут жа задаў мне пытанне: колькі ёй год? Я адказаў -шэсцьдзесят. Ён мне кажа: прымайце ў свой саюз. Я пытаюся ў яго - у які союз? І чую ў адказ - у саюз пенсіянераў. Так ён паступіў і з Тамарай Бычкоўскай(Кавальчук).
А я лічу, што Уладзімір Уладзіміравіч павінен быў калегіяльна разгледзіць пытанне аб прыёме ў Саюз і ўлічваючы талент даць згоду, ці не даць, а не асабіста адфудбольваць справу і арыентавацца толькі на моладзь. Калі гэта каманда дадзена зверху з СП, то ўзнікае пытанне -чаму тады Бог не роўна дзеліць? Я чытаю газету "ЛІМ" і бачу, каго часам прымюць там у СП. не ўлічваючы ўзрост.
Падобныя абыякавыя адносіны па прёму ў члены Саюза з боку Дуктава У.У.неаднаразовыя. Я ведаю маладога чалавека, з добрай пасадай, які выдаў шмат кніг, аднак ён і яму ў свой час таксама зрабіў плявок у твар. І толькі дзякуючы рэкамендацыям знакамітых паэтаў РБ, гэты чалавек быў прыняты ў Саюз і сёння гэты даравіты паэт прысутнічае на сходзе. Ён атрымлівае ўзнагароды на розных мерапрыествах: конкурсах і фестывалях.
Я лічу, што новае кіраўніцта Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі павінна зрабіць адпаведную выснову з крытычных выказванняў выступаючых, каб наша аддзяленне ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі было на добрым уліку.
Дзякуў за ўвагу.МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ САЛАЎЦОЎ
25.11.2016 года. г.Чавусы.