ВЕРШ І ФОТА БЫЛЫХ НАРОДНЫХ КАНТРАЛЁРАЎ ЧАВУСКАГА РАЁНА, ДЗЕ Я ПРАЦАВАЎ СЯМНАЦЦАЦЬ ГАДОЎ СТАРШЫНЁЙ РАЁННАГА КАМІТЭТА НАРОДНАГА КАНТРОЛЮ.
Я не любiу спакусы
Сообщений 1 страница 3 из 3
Поделиться22015-03-08 08:29:09
Я НЕ ЛЮБІЎ СПАКУСЫ
Не надта я любіў спакусы,
Сваім сумленнем даражыў,
Ішоў наперад толькі з плюсам,
З маланкай, з громам мірна жыў…
Я мірна жыў і ў тым Саюзе
Не проста птушкай – як арол…
Любіў збіраць я кветкі ў лузе,
На кветках слухаць песні пчол.
Любіў вясёлкавы палітры,
Любіў дажджы і матылёў,
Над сказам я не ставіў цітры,
І не любіў пякельных слоў
Я быў народным кантралёрам,
Жыццёввай цвілі бой даваў,
Імкнуўся люд пазбавіць гора,
Сябе нічуць не шкадаваў.
Любіў апоўнач –час крыштальны,
Для вершаў – самы добры час,
З душэўным ветрам сямібальным
Свой нараджаў агністы сказ!..
Отредактировано Соловцов (2015-03-08 08:36:40)

![[BY]](http://s2.uploads.ru/RpwOM.png)
![[EN]](http://s2.uploads.ru/SO1Bq.png)
![[DE]](http://s3.uploads.ru/qdzxM.png)
![[FR]](http://s2.uploads.ru/2u6Fj.png)
![[ES]](http://s2.uploads.ru/Cy3Su.png)
![[IT]](http://s3.uploads.ru/yMuKC.png)
![[PT]](http://s2.uploads.ru/QYjB0.png)
![[IL]](http://s2.uploads.ru/1QDxP.png)
![[CN]](http://s2.uploads.ru/9i2zk.png)
![[JP]](http://s2.uploads.ru/8TR9X.png)

