ГЛЯДЖУ...
Гляджу ў вакно я ў далячынь бясконца,
Гляджу на хмаркі, як на караблі,
Штодзень з Зямлёй лятаю вакол Сонца,
Імкнуся ў неба з роднае зямлі...
Хачу я трапіць на жыцця планету –
Дзе зім няма і атаму няма...
І дзе ўладараць у жыцці паэты,
І дзе начамі не крычыць сава...
* * *
Гляджу на гадзіннік – секунды бягуць,
Уносяць з сабою гады маладосці,
А я не шкадую аб гэтым нічуць-
Жыву на зямлі спадаром, а не госцем...

![[BY]](http://s2.uploads.ru/RpwOM.png)
![[EN]](http://s2.uploads.ru/SO1Bq.png)
![[DE]](http://s3.uploads.ru/qdzxM.png)
![[FR]](http://s2.uploads.ru/2u6Fj.png)
![[ES]](http://s2.uploads.ru/Cy3Su.png)
![[IT]](http://s3.uploads.ru/yMuKC.png)
![[PT]](http://s2.uploads.ru/QYjB0.png)
![[IL]](http://s2.uploads.ru/1QDxP.png)
![[CN]](http://s2.uploads.ru/9i2zk.png)
![[JP]](http://s2.uploads.ru/8TR9X.png)

