РАДАМЛЬСКІ ЗАМАК
Занадта даўно быў, як сведчуць быліны,
На беразе Радучы Замак старынны,
Ахоўнікам Радамля значыўся доўга,
Аж восем стагоддзяў прайшло з часу тога...
Адна баявая, тры іншыя вежы
Былі непрыступнымі ворагу межамі.
Драўляны паркан - абарончыя сцены,
Служылі для замка шчытом несумненна.
Быў роў тут вялікі, калодзезь глыбокі,
Аб гэтым паведаў нам час той далёкі...
Была вёска Радамля ў княстве Мсціслаўскім,
То князь рабаваў яе з Польшчы - Жаслаўскі,
У час руска-польскай вядомай вайны
Стваралі тут Нежынскі полк свой паны...
Былі феадалы Жалезнага веку,
Найцяжка жылося тады чалавеку...
Калісьці быў горад, дзе вёска ў натуры-
З Зарубінскай і Мілаградцкай культурай...
Пад вёскаю Радамля спіць гарадзішча-
З урочышча сумна глядзіць замкавішча
На край наш квітнеючы, край партызанскі...
Люблю гэты Замак, як Замак Альшанскі,
Што ў свой час праславіў пяром Караткевіч,
І Радамльскі дораг - тут жыў Губарэвіч -
Вядомы пісьменнік, славуты земляк,
Прымай замкавішча наш памятны Знак,
Аб слаўнай гісторыі роднага краю -
Якому я сэрцам навек прысягаю!
І сёння мы продкам клянёмся ўрачыста,
Што вернымі будзем іх славы вячыстай!..
22 чэрвеня 2006 года ўстаноўлена шыльда.
ПОЭТУ НИКОЛАЮ ИВАНОВИЧУ СОЛОВЦОВУ -80-ЛЕТ
Сообщений 41 страница 44 из 44
Поделиться412021-01-17 20:05:24
Поделиться422021-01-18 21:15:43
ВЫСШАЯ НАГРАДА СОЮЗА ПИСАТЕЛЕЙ БЕЛОРУСИИ - ПОЧЁТНЫЙ ЗНАК-МЕДАЛЬ "ЗА БОЛЬШОЙ ВКЛАД В ЛИТЕРАТУРУ", КОТОРЫМ НАГРАЖДЁН ПОЭТ НИКОЛАЙ ИВАНОВИЧ СОЛОВЦОВ.
Поделиться432021-01-21 01:59:51
МАЕ ГАДЫ - ЖЫЦЦЯ ПЛАДЫ
( справаздача да 80-годдзя з дня нараджэння).
Мне грукнула ужо восемдзесят гадоў,
А я нічуць, нічуць гадам не веру…
Лічу, што камсамолец я былых гадоў,
Бо ўсё жыццё жыў з маці з боскай верай...
Жыцця гадзіннік свой ніколі не ламаў,
Са старасцю штодзень вёў бой нябачны,
Я жыў з гадамі ў згодзе, іх заўжды люляў,
Нідзе не кідаўся я ў бой кулачны…
Я не любіў каноплі, не ўжываў і мак,
Знаў норму і гарэлцы – чараўніцы,
Таму на выгляд – я не чорны грак,
Шмат пораху "шчэ ёсць у парахаўніцы…
Люблю я кнігі, свой прыгожы родны край,
Люблю я норму ў працы і ў каханні,
Люблю ў гаду найбольш я Пераможны май,
Люблю я Ўсход і сонечнае ранне…
Люблю лугі квяцістыя, што навакол,
І малако духмянае, кароўе,
Люблю на дачы я свой сад і пчол,
Якія мне даюць зашмат здароўя…
Мае гады, нібы бубеньчыкі звіняць,
Мае гады- і ў радасцях і ў шчасці,
Мае гады- ва ўнуках, праўнуках зіхцяць,
Адольваюць няўзгоды і нянасці. Мае гады любоў да Бога і зямлян,
Мае гады жыцця - мой твар вяльможны,
Мае гады – здароўя добры стан,
Мае гады - Паэзіі дар Божы…
Я, як дзіця вайны – на бульбе жыў гнілой,
Без бацькі жыў – дзесятым гартаваўся.
Збіраў я падаянні з маці раніцой -
Вось так бядоце нашай не здаваўся...
Я тры гады- і ў школу за сем вёрст хадзіў
І ў сцюжу і ў спякоту хлопцам бравым...
Мне камсамол пуцёўку у жыццё зрабіў,
Кантроль народны - заваяваў мне славу,
У юбілейны час лаўлю царкоўны звон,
Благаславенне Бога- позірк мілы,
І бацьку – конюху свой нізкі шлю паклон,
Парасцы-маці, што дала мне крылы.
Я шлю вялікі сёння дзякуй усім Вам,
Хто тут на стрэчы з чыстаю душою,
Шлю дзякуй свой райвыканкаму і сябрам,
Якія ў цяжкі час заўжды са мною…
Мае гады – здароўя з дактарамі шлюць,
Свой юбілей - я з Богам сустракаю,
Таму я не старэю сёння а-ні чуць ,
І ВАМ здароўя, шчасця ўсім жадаю!..