“З любоўю да прыгожага слова”
...Шмат чаго адбылося ў беларускай гісторыі за некалькі стагоддзяў. Самы спрыяльны тады быў час, калі Беларусь уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага: беларуская мова была дзяржаўнай, на ёй вялося справаводства, яе вывучалі ў школах...
...Затым вядучыя прадставілі госця свята – паэта, члена Саюза пісьменнікаў М. Салаўцова.
Рабяты прачыталі яго вершы “Родная мова” і”Беларусь”, а іх аўтар расказаў прысутным аб сваім творчым шляху. Наша мова, адзначыў ён, вельмі пявучая і прыгожая, але, на жаль, яна пакуль не знаходзіць такога шырокага прымянення, як хацелася б. М. Салаўцоў адзначыў, што ў гэтым годзе выйдуць у свет яшчэ дзве яго кнігі вершаў – “Васількі ў жыце” і “Вясны серэнада”. Фінансавую дапамогу для іх выдання аказала паэту раённая ўлада. Рыхтуюцца да выдання таксама два зборнікі вершаў для дзяцей...
...М. Салаўцоў падарыў цэнтральнай раённай бібліятэцы сваю кнігу “Азбука зорнага неба” з уласным аўтографам і аўтографам лётчыка-касманаўта СССР В. Афанасьева, які некалькі гадоў таму наведваў Чавусы...
Читать полностью...
Отредактировано Блатной Пацан (2012-09-07 20:46:16)