Жильё для туристов
          в Торонто

        Подробнее здесь
НА ГЛАВНУЮ  |  РАДИО "РАДОНЕЖ" В ПРЯМОМ ЭФИРЕ >>
<a href='http://e-radio.ru/radio/play/radonej.asx'>Play Радио Радонеж</a> 

Уважаемые посетители!
Приветствуем Вас на нашем форуме!
Для полного доступа ко всем его материалам -
зарегистрируйтесь!
                
free counters
Еда для кошек и собак в Минске! >
< Еда для кошек и собак в Минске!
Актуальная аудиозапись  > <  «Павлин-2016″ в Мышкино. Юбилейный концерт

НАШ БЕЛОРУССКИЙ ФОРУМ - общение без границ

Информация о пользователе

Привет, Гость! Войдите или зарегистрируйтесь.



БАЦЬКАЎШЧЫНА СВЕТЛАЯ МАЯ

Сообщений 11 страница 12 из 12

11

http://s9.uploads.ru/X2RJi.png

0

12

Верш Міколы Салаўцова “Помніць Проня”, як і іншыя яго вершы, прысвечаныя ваеннай тэматыцы ў яго новай кнізе для падлеткаў "Нябесныя арэхі", якую ён прысвячае 75-годдзю Перамогі Савецкага народа над фашысцкай Германіяй, вельмі балюча кранаюць  душы і чытачоў і членаў жюры Рэспубліканскага конкурса "Бацькаўшчына светлая мая" і жыхароў раёнаў не толькі  Магілёўскай вобласці, але  і ўсёй рэспублікі Беларусь. Невядомая  чытачка Жанна Сарэнкова даслала свой ліст- зварот да членаў жюры ў рэдакцыю часопіса “Маладосць”, дзе яна піша:”…Мікалай Салаўцоў стварыў вечны верш-памяць, у якім жыццясцвярджальнае сёння (калі б гэты верш не чыталі) і Перамога над вайной(наогул), бо гэта сёння НАДЫЙШЛО…А пра, так званыя, “штампы”. Мяркую,  што аўтар  наўмысна ўвёў у верш вядомыя выразы з савецкіх твораў (“Вставай страна огромная”, “Жывые і мёртвые” і інш.), каб паказаць рэаліі тога часу. Таксама , ён дае назвы сталіц дзяржаў- Масква, Мінск ( і Магілёў бы  мог стаць сталіцай БССР), Берлін і параўноўвае ваенныя дзеянні. Такім чынам у вершы створана панарама Вялікай Айчыннай на беразе вузенькай роднай рачулкі. Аўтар гаворыць сучаснікам: “Мы ўжо ваявалі за Еўропу, і за Маскву на Беларускай зямлі і ПЕРАМАГЛІ ВАЙНУ!”. Сюжэт верша гераічны. Уявіце: 9 месяцаў баёў за малую раку. Проня пад Магілёвам -тое ж, што Істра пад Масквою. Вядома, ў баях за Проню загінула больш, чым на берагах Дняпра”…(Больш падрабязней яе ліст чытайце крыху вышэй на першай старонцы). Не дарэмна ж пасля вайны, дзесьці ў 70-я гады ў Чавусы прыяжджаў вядомы расійскі пісьменнік, аўтар эпапеі -трылогіі аб Вялікай Айчыннай вайне “Жывыя і мёртвыя” Канстанцін Сіманаў, каб удакладніць некаторыя эпізоды вайны на Пронінскіх прасторах. І, як сведка, гэтай знамянальнай падзеі -ў Чавускім гісторыка -краязнаўчым музеі знаходзіцца  з выгрыраваным  аўтографам яго фоапарат, падараваны Канстанцінам Сіманавым  тады Чавускай раённай газеце “Іскра”, якую  ўзначальваў амаль трыццаць гадоў вядомы журанліст, знакаміты пісьменнік Валянцін Крыжэвіч, які і перадаў гэты бясцэнны сувенір гісторыка-краязнаўчаму Чавускаму музею.
       У часопісу “Маладосць” №11 за 2018 год галоўны  рэдактар Святлана Воцінава параўноўвае гэты верш “Помніць Проня” па зместу ажно з панарамнай паэмай аб Вялікай Айчыннай вайне Аляксандра Твардоўскага “Васіль Цёркін”. Вось як яна піша:” Верш гэты настолькі бадзёра гучыць і так па-баявому, што на “штампы” ўвагі не звяртаеш. Ды і “штампы” гэтыя досыць умоўныя. Прынамсі, у “Васіліі Цёркіне” Твардоўскага  ці не такія самыя? Ні “фашысцкая арда”, ні “смертны бой”, ні “свісты куль”, ні “сцягі бацькоў”, ні “радасць стрэч” не заглушаць тут голас Радзімы. Проня, Чавусы, Магілёў. Вельмі кранае”.
     Лічу, што нездарма ж беларускі самабытны паэт, наш земляк  Мікола Салаўцоў на конкурсе “Бацькаўшчына свтлая мая”, што праводзіў Першы нацыянальны радыё канал Рэспублікі Беларусь і часопіс “Маладосць” атрымаў Спецыяльны дыплом: "ЗА ТВОРЧУЮ СТАЛАСЦЬ" і каштоўны падарунак за гэты цудоўны верш "Помніць Проня", які надрукаваны ў яго новай кнізе для падлеткаў "Нябесныя арэхі", што выйшла ў канцы 2019 года, якую ён прысвячае 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
         Спадзяюся, што гэты верш “Помніць Проня”  будзе  ведаць не толькі  кожны школьнік Чавускага раёна, але і Косцюковіцкага, Клімавіцкага, Крычаўскага, Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага  і іншых раёнаў. з якіх не абучаных юнакоў, што тады яшчэ  не ўмелі як след   трымаць вінтоўку, маладых хлопцаў кідалі на прарыў ракі Проня, ў якой вада багравела ад крыві загінуўшых і параненых нашых воінаў на працягу дзевяці месяцаў... Спадзяюся,  што гэты верш будзе гучаць, як набат, на ўсіх мерапрыемствах не толькі Чавускага  раёна з нагоды Перамогі над фашысцкай Германіяй, аддаючы дань воінам, што загінулі на Чавускай зямлі. Спадзяюся, што гэты верш “Помніць Проня” Міколы Салаўцова, як і іншыя вершы на ваенную тэматыку, што змешчаны ў новай кнізе "Нябесныя арэхі" знойдуць увасаблене ў плакатах на братэрскіх пахаваннях  воінаў у час Вялікай Айчыннай вайны( а іх і раёне звыш двух дзесяткаў), на стэндах у школах, культасветустановах раёнаў, будуць  гучаць на мерапрыемствах, прысвечаных патрыятычнаму выхаванню жыхароў і моладзі і ў іншых месцах масавага збору людзей. Гэта будзе вялікая дань нашай падзякі і павагі звыш пятнадцаці тысячам воінам Чырвонай Арміі, загінуўшым на тэрыторыі Чавускага раёна, якія імкнуліся вызваліць нас ад фашысцкай навалы і іншаземнага рабства. Іх пошук безымяных герояў -воінаў, аддаўшых сваё жыццё на тэрыторыі раёна, з кожным годам працягваецца і на іх урачыстыя пахаванні прыязджаюць родзічы з усіх куткоў былога Савецкага Саюза.
                                     
                                                                                      ІННА АБРАЕВА НАСТАЎНІЦА ЧАВУСКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ № 1.

0